Адносіны Беларусі і Рэспублікі Сербскай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адносіны Рэспублікі Сербскай і Беларусі — двухбаковыя міжнародныя адносіны паміж Рэспублікі Сербскай — энтытэтам у складзе Босніі і Герцагавіны — і Рэспублікай Беларусь.

У сакавіку 2017 года міністр энергетыкі і горнай справы Рэспублікі Сербскай наведаў Мінск, дзе сустрэўся з намеснікам міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаілам Міхадзюком і абмеркаваў з ім магчымасці супрацоўніцтва Рэспублікі Сербскай з Расіяй і Беларуссю ў сферы электраэнергетыкі.

Генеральныя дырэктары «Електропривреда Републике Српске» Жэлька Кавачэвіч і «Белэнерга» Яўген Воранаў падпісалі пратакол аб супрацоўніцтве сваіх прадпрыемстваў[1].

На I Еўразійскім жаночым форуме (г. Санкт-Пецярбург) віцэ-прэм’ер Рэспублікі Сербскай Срэбранка Голіч абмеркавала з намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай магчымасць супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне будаўніцтва[2].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Предсједник Републике Српске примио делегацију Електропривреде Бјелорусије". Предсједник Републике Српске [сербская].(недаступная спасылка)
  2. "Голић с потпредсједником правительства Бјелорусије". РТРС [сербская]. Радио-телевизија Републике Српске. 2015-09-25. Праверана 2022-01-27.