Беларуска-суданскія адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуска-суданскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўсталяваны 15 ліпеня 1999 года.

Двухбаковыя адносiны[правіць | правіць зыходнік]

Гiсторыя[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2004 года праведзены візіт Прэзідэнта Судана ў Беларусь. Адбыліся візіты міністраў замежных спраў, абароны і ўнутраных спраў Беларусі ў Судан. У Беларусь арганізаваны візіты старшыні парламента, міністраў замежных спраў, знешняга гандлю, фінансаў, энергетыкі і горнаруднай прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, абароны, унутраных спраў.

У лістападзе 2005 года Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Судане прызначаны Мухамед Ісмаіл Мухамед, прэзідэнт групы кампаній MIG.

У маі 2014 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет С. А. Рачкоў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве.

У жніўні 2015 года ў г. Мінску адбыўся другі раунд беларуска-суданскіх палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

У красавіку 2016 года ў Мінску адбылося трэцяе пасяджэнне беларуска-суданскай сумеснай камісіі па супрацоўніцтве.

З чэрвеня 2016 года інтарэсы Судана ў Беларусі па сумяшчальніцтве прадстаўляе Пасол Рэспублікі Судан у Расійскай Федэрацыі Надзір Юсіф Эльтаіб Бабікер.

У студзені 2017 прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам наведаў Рэспубліку Судан[1]. У снежні наступнага года Мінск наведаў суданскi лідар Амар Хасан Ахмел аль-Башыр[2].

Эканамiчныя сувязi[правіць | правіць зыходнік]

У 2017 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 21,9 млн. долараў[3]. У 20122014 гадах імпарт тавараў з Судана ў Беларусь складаў каля 100 000 долараў у год. У 2016 годзе аб’ём імпарту нечакана вырастае да 4 млн долараў, а ў 2017 годзе — да 12 млн[4]. У 2017 годзе агульны аб’ём беларускага экспарту ў Судан, уключаючы спецабсталяванне, склаў 9,8 млн. долараў. Беларусь пастаўляе трактары, грузавыя аўтамабілі, розныя віды станкоў, металавырабы, угнаенні, трансфарматары, кантрольна-вымяральныя прыборы, шыны[5]. У студзені-чэрвені 2018 года краiнамi склаў 10,66 млн. долараў.

9 сакавіка 2015 года зарэгістравана сумесная суданская-беларуская кампанія «S&B Aviation company Ltd», якая спецыялізуецца на тэхнічным абслугоўванні, рамонце і мадэрнізацыі самалётаў і верталётаў[6].

У снежні 2018 г. Судан перадаў беларускім кампаніям адно радовішча золата для яго здабычы, якое стала другім золатаздабывальнага участкам, выдзеленым для Беларусі[2].

Пагаданнi[правіць | правіць зыходнік]

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Падпісаныя пратакол аб супрацоўніцтве ў сферы энергетыкі, прамысловасці і гандлю; Пагадненне аб гандлёвым, інвестыцыйным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве; Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Судан; Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі; Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне спорту паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам па справах моладзі і спорту Рэспублікі Судан. Падрыхтаваны да падпісання Міждзяржаўны Дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве.

Зноскі

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]