Адносіны Беларусі і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Адносіны Беларусі і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, устаноўленыя 16 лістапада 2010 года[1].

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Дзве краіны ўсталявалі афіцыйныя дыпламатычныя кантакты адзін з адным адносна позна. Тым не менш, гэта не перашкаджала ім мець нязначныя сувязі ў ваеннай і гандлёвай сферах[2].

Эканамічныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]

У 1998—2005 гадах аснову беларускага экспарту ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга складалі калійныя ўгнаенні, гадзіннікі і бранзалеты, трубы, шлангі і рукавы з гумы, цэнтрыфугі, агрэгаты для фільтравання вадкасцяў або газаў. З ДРК імпартаваліся садавіна, расліны для дэкаратыўных мэтаў, моцныя спіртныя напоі, майкі, трыкатаж, насоўкі, сурвэткі[2].

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у 2019 годзе экспарт беларускіх тавараў у ДР Конга склаў менш за 400 тысяч долараў. Прыкладна на такім жа ўзроўні ён быў і па выніках студзеня—жніўня 2020 года. Найважнейшай экспартнай пазіцыяй Белрусіі сталі калійныя ўгнаенні (каля 340 тыс. долараў), на другім месцы па аб'ёмах продажаў прадукцыя Мінскага трактарнага завода (каля 40 тыс.долараў). У наступным годзе лідзіравалі калійныя ўгнаенні (каля 300 тыс. кангалезскімі пакупнікам таксама адпраўленыя аўтамабілі спецыяльнага прызначэння і пластмасавыя вырабы[3].

У кастрычніку 2020 года прайшла сустрэча паміж кіраўніком кампаніі Aftrade DMCC Аляксандрам Зінгманам і прэм’ер-міністра ДР Конга Сільвестра Ілунгі. Паводле слоў Зінгманам, беларускі бізнес мае цікавасць у сферы інвестыцый у сельскую гаспадарку, горназдабыўную прамысловасць, транспарт, збор адходаў і абарону. СМІ адзначылі, што на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй прысутнічалі кіраўнікі адпаведных міністэрстваў кабінета Сільвестра Ілунгі, уключаючы міністра абароны. Прадстаўнікі Aftrade DMCC таксама прапанавалі забяспечыць мабілізацыю фінансавання магчымых праектаў за кошт рэсурсаў афрыканскага Trade & Development Bank (TDB) і беларускага Банка развіцця[3].

Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі[правіць | правіць зыходнік]

З 17 па 19 снежня 2018 года з рабочым візітам у Мінску знаходзілася дэлегацыя экспертных дзелавых колаў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. У складзе дэлегацыі —кіраўнікі Міністэрства пошты і камунікацый ДРК, а таксама ІТУП «Афрыка Юніён Коммадытыз» - даччынага прадпрыемства паўднёваафрыканскай кампаніі Africa Union Holdings Pty Ltd. Мэтай візіту сталі варыянты рэалізацыі аўтаматызаваных рашэнняў у сферы кіравання асноўнымі працэсамі ў сферы ІКТ. У рамках гэтага дэлегаты з ДРК вывучылі вопыт беларускіх прадпрыемстваў у галіне пабудовы інфармацыйна-тэхналагічных інжынерных і камунікацыйных інфраструктур, а таксама распрацоўкі і ўкаранення аўтаматызаваных сістэм на агульнадзяржаўным узроўні. Кангалезскімі дэлегаты наведалі Нацыянальны цэнтр электронных паслуг. Калег зацікавіў вопыт працы цэнтра апрацоўкі дадзеных НЦЭП, а таксама рашэнні ў вобласці электроннага дакументазвароту, забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, тэхналогіі электроннай лічбавай подпісы. У ходзе прэзентацыі дзейнасці НЦЭП быў выпрацаваны шэраг прапаноў па развіццю партнёрскіх узаемаадносін. НЦЭУ гатовы прадаставіць увесь спектр паслуг у галіне развіцця трансгранічнага электроннага ўзаемадзеяння: ад кансалтынгу да пастаўкі і суправаджэння гатовых праграмных рашэнняў[4].

Ваеннае сфера[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе Беларусь прадала УС ДРК дзве РСЗА БМ-21[5]. У 2015—2019 гадах паведамлялася[6], што беларускія вайсковыя інструктары знаходзяцца ў зоне ваенных дзеянняў у Ківу, займаючыся падрыхтоўкай кангалезскіх вайскоўцаў[7][8], а прадпрыемствы ВПК Беларусі — рамонтам авіятэхнікі ВПС ДРК[9].

Зноскі