Беларуска-івуарыйскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-івуарыйскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кот-д’Івуар. Усталяваны 30 верасня 1998 года.

Візіты і сустрэчы[правіць | правіць зыходнік]

У 2010, 2011, 2012 гадах адбыліся візіты ў Кот-д’Івуар беларускіх дэлегацый на чале з памочнікам прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях В. У. Шэйманам[1].

12 красавіка 2013 года[2] і 6 красавіка 2017 года[3] ў Маскве прайшлі сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з паслом Кот-д’Івуара ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Бернарам Тана-Бучуе. Адбыўся абмен думкамі па развіцці двухбаковага партнёрства. Падчас другой гутаркі асаблівая ўвага была нададзена пытанню фарміравання дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва.

Гандаль[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках 2007 года Кот-д’Івуар увайшоў у сямёрку найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі ў Афрыцы. Паводле статыстыкі за ўвесь кантынгент, краіна заняла шостае месца па памеры тавараабароту з беларускім бокам. Па Заходняй Афрыцы дзяржавы ўзяла другі радок, саступіўшы першынство Гане. Беларуска-івуарыйскі тавараабарот вырас на 20,2 % па адносінах да 2006 года, перавысіўшы мяжу ў 13 млн дал. Рост беларускага экспарту ў гэтую краіну склаў 36,1 %, а імпарт з Кот-д’Івуара апынуўся ў памеры толькі 22 % ад узроўню 2006 г. У выніку станоўчае гандлёвае сальда склала 12,4 млн долараў[4].

У 2012 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў $ 46,97 млн, беларускі экспарт — $ 16,34 млн, імпарт — $ 30,63 млн[2]. У 2020 годзе краіны нагандлявалі на 52 682,8 тыс. долараў, што складае 80,9 % ад вынікаў 2019-га. З гэтага 26 571,6 тыс. — беларускія пастаўкі (74,1 % ад папярэдняга года), 26 111,2 — івуарыйскія (89,1 %). Сальда аказалася станоўчым, склаўшы 460,4 тысяч[5]. Асноўныя таварныя пазіцыі Беларусі сталі калійныя ўгнаенні (21,1 млн долараў) і металапрадукцыя (4,9 млн долараў). У сваю чаргу Кот-д’івуар паставіў какава-бабы (17,1 млн долараў), какава-паста (5,6 млн долараў), какава-парашок (1,6 млн долараў)[6].

Дынаміка гандлю дзвюх дзяржаў за 2012—2020 гг. у млн. доларах ЗША (паводле даных дыпмісіі Беларусі ў Нігерыі)[6]:

Год Тавараабарот Беларускія
пастаўкі
Івуарыйскія
пастаўкі
Сальда
2012 46,9 16,3 30,6 14,3 (-)
2013 38,1 20,6 17,5 3,1 (+)
2014 41,5 15,8 25,7 9,9 (-)
2015 38,7 23,6 15,1 8,5 (+)
2016 70,8 15,2 55,6 40,4 (-)
2017 72,3 29,3 43,0 13,7 (-)
2018 57,4 23,3 34,1 10,8 (-)
2019 65,1 35,8 29,3 6,5 (+)
2020 52,7 26,6 26,1 0,5 (+)

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржавы не заключылі ніводнага дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі. Тым не менш у Рэспубліцы Беларусь па стане на 2016 год навучаліся тры івуарыйцы[7].

Ваенная сфера[правіць | правіць зыходнік]

У 2000-х гадах, з пачаткам Першай Івуарыйскай вайны, Беларусь пачала актыўна пастаўляць ваенную тэхніку для Узброеных Сіл Кот-д’Івуара. У 2002-м прададзены 2 Мі-24В, 10 мінамётаў 2С12 «Сані» і 12 БМП-1. У 2003 годзе пастаўлены 2 Су-25УБ (двухмесныя), 6 РСЗА БМ-21, 6 БТР-80, 13 БРДМ-2 і 1 БМП-1. У 2004 годзе івуарыйцы атрымалі яшчэ 2 Су-25, але ўжо аднамесных[8]. Пастаўкі авіяцыйнай тэхнікі былі найбольш значныя, паколькі падчас баявых дзеянняў аэрадром у Буаке, дзе грунтаваўся асноўны кулак ВПС Кот-д’Івуара, быў захоплены групоўкай «Новыя сілы», і значную частку авіяпарку краіна страціла[9].

Разам з узбраеннем у краіну прыбыла група беларускіх ваенных спецыялістаў, якая складалася з пілотаў і тэхнікаў. Іх задачай стала перанавучанне івучарыйскіх пілотаў, што раней ляталі на Dassault/Dornier Alpha Jet, да палётаў на Су-25[9]. Па некаторых даных, у 2005 годзе беларускія спецыялісты зноў прыбылі ў Кот-д’Івуар для аднаўлення ВПС пасля французска-івуарскага канфлікту[10].

У канцы 2010-х Кот-д’Івуар закупіў у Беларусі 4 адзінкі БТР-70МБ1[11] і восем БРДМ «Кайман»[12]. 7 жніўня 2018 года апошнія ўдзельнічалі ў парадзе з нагоды дня незалежнасці краіны[12]. У лютым і маі 2020 года з мэтай дапамогі ў эксплуатацыі гэтых машын з Беларусі зноў прыбылі ваенспецы[13].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Палітычнае супрацоўніцтва Беларусі і Кот-д’Івуара на сайце беларускага пасольства ў Нігерыі
  2. а б Послы Беларуси и Кот-д’Ивуара в России обсудили перспективы развития отношений двух стран // СБ. Беларусь сегодня, 12 апреля 2013
  3. Беларусь и Кот-д’Ивуар намерены сформировать договорно-правовую базу сотрудничества // БЕЛТА, 6 апреля 2017
  4. Развитие отношений между Республикой Беларусь и государствами Африки (2015-05-12)
  5. Внешняя торговля Республики Беларусь // Myfin.by, 16 апреля 2021
  6. а б Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кот-д’Івуара на сайце беларускага пасольства ў Нігерыі
  7. Сборник материалов по итогам работы информационно-методического семинара «Аналитический обзор рынков образовательных услуг стран Африки» Архівавана 29 студзеня 2022. // Республиканский институт высшей школы
  8. Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?
  9. а б Stijn Mitzer and Joost Oliemans. Ivory Coast’s Su-25s — The Sharks Won’t Bite Again, Oryx Blog, 31 March 2021.
  10. Украина и Белоруссия тайно восстанавливают ВВС Кот-д’Ивуара // Лента.ру 14 ноября 2005
  11. Белорусский БТР-70МБ1. Модернизация БТР-70 ч.2 Архівавана 29 студзеня 2022.
  12. а б Белорусские броневики участвовали в военном параде в Кот-д’Ивуаре(недаступная спасылка) // «Белорусские новости» от 14 августа 2018
  13. Белорусское военное присутствие в Африке Архівавана 27 ліпеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]