Янавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Янавічы)
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак гарадскога тыпу
Янавічы
Ghetto Yanovichi 3d.jpg
Помнік на месцы гета
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
ПГТ з
Насельніцтва
752 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
Янавічы на карце Беларусі ±
Янавічы (Беларусь)
Янавічы
Янавічы (Віцебская вобласць)
Янавічы

Я́навічы[2] — гарадскі пасёлак у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Чарніца. За 26 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Лёзна. Насельніцтва 752 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

3 пісьмовых крыніц вядомы з 1511 г. як сяло і цэнтр воласці ў Віцебскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У XVIII ст. згадваецца як мястэчка, прыватная ўласнасць паноў Пацеяў.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка далучана да Расійскай імперыі. У 1810 г. маёмасць графа Пацея ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. У пачатку XIX ст. паселішча належала Дварэцкім-Багдановічам, якія ў 1800 г. пабудавалі сядзібна-паркавы комплекс (разбураны ў 1917 г.).

Уражанні ад Янавічаў часоў руска-французскай вайны 1812 года занатавала ў сваіх «Запісках» Надзея Дурава.

«Яновичи. Кажется, здешняя грязь превосходит все грязи, сколько их есть на свете. Не далее как через площадь к товарищу не иначе можно пробраться, как верхом; можно, правда, и пешком, но для этого надобно лепиться около жидовских домов, по завалинам, как можно плотнее к стенам, окнам и дверям, из которых обдает путешествующего различного рода паром и запахами, например, водки, пива, гусиного сала, козлиного молока, бараньего мяса и так далее… Можно быть уверену в насморке по окончании этого отвратительного обхода.»[3]

У 1829 г. заснавана кардоннае, у 1854 г. — мукамольнае, у 1866 г. — піваварнае прадпрыемствы. У 1866 г. мястэчка ў Віцебскім павеце і губерні. Непадалёку ад мястэчка размяшчаўся маёнтак (1660 дзесяцін зямлі), які ў 1878 г. належаў памешчыку I. Багдановічу. У маёнтку меліся 2 млыны — вадзяны, на якім выраблялася 20 000 пудоў мукі, і валовы, дзе малолася 2000 пудоў мукі. Мука збывалася на месцы і вывозілася на продаж у Сураж. Праз мястэчка праходзіў паштовы тракт Сураж-Янавічы, на якім размяшчаліся паштовая станцыя Янавічы і карчма.

У 1880 г. была адкрыта царкоўнапрыходская школа. Меліся 5 сінагог, 36 лавак, скураны завод. Кожны тыдзень у нядзелю адбываўся базар, а на працягу года — 2 вялікія кірмашы, на якія з'язджаліся гандляры не толькі з наваколля, але і з Віцебска, Суража і Невеля. Дзейнічаў прызыўны вайсковы ўчастак. У 1885 г. пабудавана цагляная праваслаўная Свята-Троіцкая царква. У 1896 г. адчынена двухкласная царкоўнапрыходская школа, пры ёй меўся інтэрнат на 30 вучняў. У гэтым жа годзе пачаў працаваць нафтавы млын. У 18971905 гг. адкрытапрацавала мужчынская настаўніцкая школа, дзе рыхтавалі на працягу 2 гадоў настаўнікаў для школ граматы.

3 20 жніўня 1924 г. цэнтр Янавіцкага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай акругі. Працавалі 2 школы, на базе якіх створаны сямігадовая і яўрэйская школы. У 1929 г. ў мястэчку арганізаваны калгасы «Ударнік» і «Інтэрнацыянал». Меліся сукнавалка, ваўначоска, абутковая і кравецкая майстэрні, 2 вінзаводы, нафтавы млын, мукамольная вытворчасць. У 1933 г. пачаў працаваць ільнозавод.

У 1957 г. ў Янавічы быў перанесены цэнтр Суражскага раёна[4], потым у Віцебскім раёне, з 1962 г. у складзе Лёзненскага раёна[5], цяпер у Віцебскім раёне.

У 1997 г. ў Янавічах быў адроджаны праваслаўны прыход, уладамі вернікам перададзены будынак, які перабудоўваецца пад царкву.

У 2006 г. Янавічам нададзены герб «у блакітным поле іспанскага тарча дзве сярэбраныя перавязі, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам, у верхняй частцы поля — залатыя шалі»[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1800 — 84 чал.; 1839 — 1250 чал. (648 муж. і 602 жан.), у тым ліку духоўнага стану праваслаўнага 10 муж. і 7 жан., купцоў-хрысціян 3 муж., купцоў-іўдзеяў 10 муж. і 8 жан., мяшчан-хрысціянаў 62 муж. і 55 жан., мяшчан-іўдзеяў 501 муж. і 474 жан., сялян памешчыцкіх 59 муж. і 55 жан., аднадворцаў 1 муж. і 3 жан., адстаўных салдатаў 2 муж.; 1882 — 934 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 — 1781 чал.
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2003 — 1108 чал.; 2009 — 929 чал. (перапіс); 2016 — 765 чал.[7]; 2017 — 752 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Янавіцкі філіял ААТ «Малако» (колішні Віцебскі малочны завод). Аграгарадок «Янавічы» прыняты ў эксплуатацыю ў снежні 2007. У Янавічах плануецца стварыць вытворчасць ПВГУП «Цэнтр Палімер» па паўторнай перапрацоўцы пластмасы і вырабе палімерных гранул (2008; 35 працоўных месцаў).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Дуэль // Записки кавалерист-девицы. Ч. II. — Издательство Правда. — М., 1987.
  4. Указ Президиума ВС БССР от 10.9.1957. «О перенесении центра Суражского района Витебской области из городского поселка Сураж в городской поселок Яновичи»
  5. Указ Президиума ВС БССР от 25.12.1962. «Об укрупнении сельских районов БССР»
  6. Указ Прэзідэнта РБ № 36 ад 20.1.2006
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]