Зэльвенскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зэльвенскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Зэльва
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Дзяніс Аляксандравіч Альшэўскі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 84,81 %, руская 13,16 %
Размаўляюць дома: беларуская 76,05 %, руская 19,61 %[2]
Насельніцтва (2009)
19 119 чал.[2] (16-е месца)
Шчыльнасць 21,9 чал./км² (11-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 70,69 %,
палякі — 23,6 %,
рускія — 4,28 %,
іншыя — 1,43 %[2]
Плошча 869,69[3]
(16-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 239 м
Зэльвенскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зэльвенскі раёнадміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складае 0,87 тыс. км². Падзяляецца на 9 сельсаветаў.

Геаграфічнае становішча

Размешчаны ў паўднёвай частцы Гродзенскай вобласці. На захадзе мяжуе з Ваўкавыскім раёнам, на поўначы - з Мастоўскім і Дзятлаўскім раёнамі, на ўсходзе - са Слонімскім раёнам, на поўдні - з Пружанскім раёнам Брэсцкай вобласці.

Прырода

Тэрыторыя раёна знаходзіцца на Ваўкавыскім і Слонімскім узвышшах, якія падзелены далінай ракі Зэльвянка, на поўначы — Нёманская нізіна. Рэльеф — узгорыста-платопадобны. Пераважае вышыня 150—200 метраў над узроўнем мора, самы высокі пункт — 239 метраў (каля вёскі Мадзейкі).

Карысныя выкапні: торф, гравій, пясок, ганчарныя і цэментныя гліны.

Сярэдняя тэмпература студзеня складае −5,1 градуса па шкале Цэльсія, ліпеня — 18 градусаў са знакам плюс. Ападкаў выпадае 536 мм у год. Вегетацыйны перыяд доўжыцца ў сярэднім 198 сутак.

Працякаюць рэкі Зэльвянка, Шчара з прытокамі Луконіца, Бяроза. У раёне знаходзіцца Зэльвенскае вадасховішча — буйнейшы вадаём Гродзенскай вобласці. Лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, трапляюцца дубовыя і грабавыя. Лясы займаюць 16,1 % тэрыторыі раёна, з іх 35 % — штучныя насаджэнні. Глебы іх дзярнова-падзолістыя (64 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (11,5 %), тарфяна-балотныя (12,5 %). У даліне ракі Зэльвянка заліўныя лугі. Рэспубліканскі біялагічны заказнік "Мядухова", абласны паляўнічы заказнік "Старасельскі". Помнікі прыроды: камень-валун, дуб-трайнік. Вярховыя балоты Карэвін луг (44,5 га) і Вішнеўка (143,2 га) аб'яўлены помнікамі прыроды мясцовага значэння.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна - 19,9 тыс. чалавек, гарадское насельніцтва складае 38 % (7700 чалавек). Сярэдняя шчыльнасць - 21,9 чалавек на 1 кв.км. Цэнтр раёна - гарадскі пасёлак Зэльва. У складзе раёна 125 сельскіх населеных пунктаў,

Паводле нацыянальнага складу насельніцтва размеркавана наступным чынам: беларусы — 68%, палякі — 25%, рускія — 5%.

Гаспадарка

Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 54 631 га, у тым ліку ворыва - 35 905 га. Раён з'яўляецца сельскагаспадарчым, спецыялізуецца на вытворчасці малака, мяса і збожжа. У сельскагаспадарчых прадпрыемствах ёсць 32,8 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы; 28,6 тыс. галоў свіней.

Вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі на тэрыторыі раёна займаюцца 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, 1 сельскагаспадарчы філіял, 2 раённыя ўнітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і 9 фермерскіх гаспадарак.

Прадпрыемствы: харчовай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў. На тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія Гродна - Баранавічы, аўтадарогі Ваўкавыск - Слонім, Слонім - Масты.

Будаўнічыя работы на тэрыторыі раёна выконваюць ДП "Зэльвенская МПМК-148", ААТ "Зэльварамбуд", УДБП "Зэльвенская ПМК", Зэльвенскае ўпраўленне меліярацыйных сістэм, а таксама будаўнічыя арганізацыі вобласці і рэспублікі.

Бытавое абслугоўванне ўсіх сельскіх саветаў ажыццяўляецца праз 12 комплексна-прыёмных пунктаў, аказваецца 15 відаў паслуг. Працуе гасцініца, пракатная база, база адпачынку.

Дамінуючае становішча ў гандлёвым абслугоўванні займае спажывецкая кааперацыя. Гандлёвую дзейнасць у раёне ажыццяўляюць 79 магазінаў. У аб'яднанні прадпрыемстваў грамадскага харчавання працуе 9 прадпрыемстваў.

Медыцынскія паслугі аказваюць: цэнтральная раённая бальніца на 175 ложкаў; Манцякоўская бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў; паліклініка, разлічаная на 185 наведванняў у змену; 7 сельскіх урачэбных участкаў; 16 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

Транспарт

Па Зэльвенскім раёне праходзяць чыгунка Гродна-Баранавічы, некалькі аўтадарог рэспубліканскага падпарадкавання:

  • Слонім - Масты - Скідзель - граніца Літоўскай Рэспублікі (Парэчча) Р41
  • Масты - Зэльва - Ружаны Р50
  • Астрына - Шчучын - Ваўкавыск Р51
  • Баранавічы - Ваўкавыск - Пагранічны - Гродна / пад'езды да граніцы Рэспублікі Польшча (Брузгі, Бераставіца) Р99
  • Зэльва - Дзярэчын - Медзвіновічы Р142

Культура, адукацыя, друк

У раёне працуе 19 бібліятэк, 21 сельскі клуб, дзіцячая школа мастацтваў і музыкальная школа. Налічваецца 22 школы і 17 дашкольных устаноў.

Мясцовая прэса прадстаўлена раённай газетай "Праца". Выдаецца з 1940 г., тыраж складае 3470 асобнікаў (2007).

Турызм і адпачынак

На тэрыторыі раёна маецца база адпачынку "Зэльва" (разлічана на 166 месцаў), працуе дзіцячы аздраўленчы лагер "Блакітная хваля".

Славутасці

Архітэктурныя помнікі:

Выбітныя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Зельвенский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Спасылкі

Зноскі