Смаргонь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Смаргоні)
Горад
Смаргонь
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1503
Першая згадка
Плошча
  • 21,45 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
  • 35 422 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовы індэкс
231000, 231041, 231042, 231044, 231045
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256501000
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)
Смаргонь на карце Беларусі ±
Смаргонь (Беларусь)
Смаргонь
Смаргонь (Гродзенская вобласць)
Смаргонь

Смарго́нь[2] (трансліт.: Smarhoń) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смаргонскага раёна, на рацэ Оксне (левы прыток Віліі) і яе прытоку Гервятцы. За 260 км на паўночны ўсход ад Гродна; чыгуначая станцыя на лініі Маладзечна — Вільнюс. Вузел аўтадарог на Маладзечна, Вільнюс, Вілейку, Крэва, Свір. Насельніцтва 37 527 чал. (2018)[3].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле В. Жучкевіча, назва балцкага паходжання і звязаная з коранем smurg-[4]. Старажытнейшаю за «Смаргонь» лічыцца засведчаная ў літоўскім маўленні рэгіёна (у Рымдзюнах) форма Smurgainys («Смургойні»)[5].

Такім самым чынам, праз утваральнік -jn-, у гэтай частцы Павілля ўтвораны і тапонімы Дукойні, Жукойні. На мяжы XV—XVI стагоддзяў тытул магнатаў Зяновічаў гучаў як hares in Smorgoyny «паны на Смаргойнах»[6]. Форма тапоніма ў 1567 годзе засведчаная як «Сморкгойнь»[7].

Назва звязаная з літ. smurgis «смаркач» (хто сморкаецца), ад smurgas «лядаш са страхі; соплі» і smurgti «накрапваць, імжыць».

Найімаверней гэта было імя першага пасяленца на месцы Смаргоні. Імя са значэннем «Смаркач» магло быць мянушкавага тыпу, але не выключана, што гэта было імя, нададзенае хлопчыку яшчэ ў маленстве.

Такім самым чынам утвораная і назва блізкіх да Смаргоні Кушлян, ад kušlys «сляпец» (хто падслепаваты). Падобнага тыпу і вядомае з ХІІІ стагоддзя яцвяжскае імя Зебр (літ. žebras «мурзаты; пярэсты, стракаты»)[8].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Смаргонь упамінаецца ў дакументах па гісторыі Вілейскай епархіі ў 1503 годзе. Вядомая як прыватнае мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскім, уласнасць Зяновічаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх. Звалася таксама Смургоні, у XIX стагоддзі Смаргоні. У 1552 годзе тут заснаваны кальвінісцкі збор. З 1590 года пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У Смаргоні ўпершыню пачалі выпякаць абаранкі (смаргонкі)[9]. У XVII стагоддзі Радзівілы заснавалі так званую «Смаргонскую акадэмію»[10] — жартоўная назва промыслу па лоўлі і дрэсіроўцы мядзведзяў. З 1795 года Смаргонь у складзе Расійскай імперыі.

У час вайны 1812 года пры адступленні французскіх войскаў тут спыняўся Напалеон I, перадаў камандаванне маршалу І. Мюрату і з’ехаў у Парыж. З таго часу дарогу Смаргонь — Ашмяны завуць Напалеонаўскай дарогай. У Першую сусветную вайну праз Смаргонь праходзіла лінія фронту, паселішча было разбурана. У 1920—1922 гадах Смаргонь уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 года — Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці.

З 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года Смаргонь акупавана гітлераўскай Германіяй.

4 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, фарсіраваўшы Вілію, сумесна з 7-й гвардзейскай брыгадай, вызваліла горад. З верасня 1944 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года Смаргонь і Смаргонскі раён пераходзіць у склад Гродзенскай вобласці.

У 1972—1976 гадах уведзены ў строй заводы аптычнага станкабудавання, сухога абястлушчанага малака, камбікормавы, ільнозавод. 4 красавіка 1983 года Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у Смаргоні пачынаецца будаўніцтва філіяла Мінскага трактарнага завода.

У 1985 годзе горад Смаргонь быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. 20 чэрвеня 1988 года ў склад горада ўключаны вёскі Карналінка і Мінкі Каранёўскага сельсавета і вёска Садовая Бялкоўшчынскага сельсавета[11]. У лістападзе 1996 года адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь был аб’яднаны ў адну — Смаргонскі раён. У 2003 годзе Смаргонь адзначыла 500-годдзе. 2019 год — першыя дажынкі на Смаргоншчыне.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 7,5 тыс. чал.[12]
  • XX стагоддзе: 1973 год — 11,4 тыс. чал.[12]; 1995 год — 38,0 тыс. чал.[12]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 36,7 тыс. чал.; 2009 год — 36,9 тыс. чал.; 2016 год — 37 372 чал.[13]; 2017 год — 37 386 чал.[3]; 2018 год — 37 527 чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання. Смаргонскі агрэгатны завод, Смаргонскія малочныя прадукты, Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў. Гасцініца «Смаргонь».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Карціна З. Развадоўскага «Напалеон у Смаргоні»

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей.

У горадзе праводзіцца Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М. К. Агінскага.

У 2003 і 2009 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[14][15].

Спаса-Праабражэнская царква (1988—1990).

Мастак Зыгмут Развадоўскі[uk] ў 1930 годзе напісаў карціну «Напалеон у Смаргоні»[16], якая зараз знаходзіцца ў мастацкім музеі горада Лодзь.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя грамадзяне Смаргоні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 353.
  5. http://vietovardziai.lki.lt/?zodis=Smurgainys&id=2405980
  6. Rimvydas Petrauskas. Galia ir tradicija. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės giminių istorijos. — Vilnius, 2021. — С. 235.
  7. K. Būga. Rinktiniai raštai. Т. 3. Vilnius, 1961. C. 148.
  8. K. Būga. Rinktiniai raštai. Т. 3. Vilnius, 1961. C. 142.
  9. Похлебкин В. В. О кулинарии от А до Я. — Мінск: Полымя, 1988. — 224 c. — ISBN 5-345-00218-5. — C. 8.
  10. Таццяна Кляшчонак. «Аб заснавальніку Смаргонскай Мядзведжай Акадэміі //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250)
  11. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
  12. а б в Беларусь 1995.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  15. Гран-пры “Адной зямлі” выйграў смаргонец//«Рэгіянальная газета»
  16. http://budujemydwor.pl/napoleon-w-smorgoniach-zygmunta-rozwadowskiego/
  17. Служыў у 38-й дэсантнай брыгадзе, снайпэр, ваяр. Хто такі беларус Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, які загінуў ва Ўкраіне (svaboda.org)
  18. Міхась Чарняўскі:Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў //«Рэгіянальная газета», 25 ліпеня 1997 г., № 13 (258), стар. 3

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]