Сябрына (Вільнюс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сябрына, Вільнюс)

«Сябрына» — клуб у Вільнюсе, яднае аматараў беларускай культуры.

Заснаваны ў 1987 пры Літоўскім Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Аб’ядноўвае больш за 200 чал. розных нацыянальнасцей. Асноўная мэта — зберагчы на літоўскай зямлі беларускія звычаі, беларускую мову, народныя песні, адрадзіць беларускія святы, народныя гульні. Праводзіць сустрэчы з беларускімі вучонымі і дзеячамі культуры, гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, філолагамі, пісьменнікамі. Арганізоўвае вечарыны, прысвечаныя гістарычным і культурным датам Беларусі, сустрэчы-вечарыны на святы, канцэрты, выстаўкі маладых беларускіх мастакоў — т.зв. «беларускі куток» на штогадовым літоўскім свяце-кірмашы «Казюкас». Для дзяцей горада праводзіць навагоднія і іншыя святы на беларускай мове. Па ініцыятыве клуба «Сябрына» на літоўскім радыё арганізавана і вядзецца на беларускай мове перадача «Беларускае слова на хвалях Літвы», у газеце «Lietuva» («Літва») выходзіць старонка клуба — «Пагоня». 3 1990 на літоўскім тэлебачанні заснавана перадача "Запрашае «Сябрына», якая выходзіць у эфір 2 разы на тыдзень. Падтрымлівае цесныя сувязі з Беларускім фондам культуры, згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына», Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтрам імя Ф. Скарыны. Пры клубе дзейнічае аднайменны хор беларускай народнай песні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]