Шадува
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Шадува́ (літ.: Šeduva, беларуская назва — Шадава[3][4] або Шадаў[5]) — горад у Літве, на рацэ Няўдува. Уваходзіць у склад Шаўляйскага павета Радзвілішкіскага раёна, месціцца за 18 км ад Радзвілішкіса. Шадава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]За часамі Вялікага Княства Літоўскага Шадава (ст.-бел.: Шадово[3]) было сталіцай аднаго з трактаў Жамойцкага староства. У 1654 годзе вялікі князь і кароль Ян II Казімір Ваза надаў Шадаву магдэбургскае права, у 1672 годзе Міхал Вішнявецкі пацвердзіў магдэбургскае права і надаў герб[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шадава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У другой палове XIX стагоддзя ў Шадаве былі праваслаўная мураваная царква, мураваны каталіцкі касцёл, мураваная сінагога, жыдоўскі малітоўны дом, 48 склепаў (9 мураваных), пачатковая школа, дом прытулку для 12 бедных, месца побыту камісара 4-й паліцыйнай акругі, паштовая станцыя, тэлеграф, чыгуначная станцыя[4]. Хрысціянскія жыхары займаліся земляробствам, жыды займаліся рамёствамі і гандлем. Таргі былі кожны чацвер, кірмашы 6 разоў на год[4]. У канцы XIX стагоддзя Шадава было заштатным горадам Шавельскага павета Ковенскай губерні.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1950—1962 гадах Шадава было цэнтрам Шадаўскага раёна.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных перапісу 1897 года ў ім пражывала 4474 чалавек, у тым ліку яўрэі — 56,1 %; літоўцы — 31,4 %; палякі — 8,7 %; рускія — 1,5 %; немцы — 1,3 %[6].
|
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ян Антоні Пашакоўскі (1684—1757) — педагог, гісторык, тэолаг і выдавец
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ а б Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 70. — 328 с.
- ↑ а б в г SgKP 1890, s. 764.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
- ↑ а б в г д е ё ж Visuotinė lietuvių enciklopedija
- ↑ Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г. — НИУ ВШЭ, ЮНФПА, Фонд Макартуров, Российский Гуманитарный Научный Фонд, ЮНЕСКО, Фонды «Открытое Общество», Джордж Сорос, 2001. — ISSN 1726-2891
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Szadów al. Szadowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 764.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шадува