Ігналіна
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Ігналі́на (літ.: Ignalina, польск.: Ignalino) — горад у паўночна-усходняй Літве ва Уцянскім павеце. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ігналінскага раёна. Колькасць насельніцтва складае каля 6,5 тыс. чалавек.
Назва горада паходзіць ад папулярных у Літве імёнаў Ігнас і Ліна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ігналіна была заснавана ў 1810 годзе, пасля заваявання мясцовых земляў Расійскай імперыяй. Хуткае развіццё горад атрымаў пасля таго, як тут прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург у 1866 годзе. У канцы ХІХ стагоддзя горад быў вядомы сваёй прамысловасцю, але ў нашыя дні значна большае развіццё атрымаў турызм у Нацыянальны парк.
Ад назвы горада ўзяла назву пабудаваная ў часы СССР Ігналінская атамная электрастанцыя чарнобыльскага тыпу (RBMK-1500). Разам з электрастанцыяй быў пабудаваны горад Вісагінас, у якім жывуць працоўныя электрастанцыі.
У наваколлі горада ў 1974 годзе быў утвораны Аўкштайцкі нацыянальны парк плошчай 21.100 га, у якім існуюць шматлікія азёры (каля 100), і знаходзяцца старажытныя лясы. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ігналіна