Генрых Бёль: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: pnb:ہائنرش بل
→‎Беларускія пераклады: Катэгорыя:Пісьменнікі
Радок 30: Радок 30:
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Постаці нямецкай літаратуры]]
[[Катэгорыя:Постаці нямецкай літаратуры]]



Версія ад 01:06, 14 красавіка 2010

Генрых Бёль

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (ням.: Heinrich Theodeor Böll; 21 снежня 1917, Кёльн16 ліпеня 1985, Лангенбройх), нямецкі пісьменнік і перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1972).

Біяграфія

У 1939 быў прызваны на службу ў Вермахт, служыў радавым у пяхоце, у 1945 трапіў у палон да амерыканцаў, вярнуўся ў Кёльн у 1946.

Творчасць

Раннія аповяды Г. Бёля па характары падобныя да аповядаў многіх нямецкіх аўтараў кан. 1940-х; яны ўяўляюць сабою хуткамаляваныя, бязлітасна рэалістычныя партрэты «маленькіх людзей», якія насяляюць руіны разбамбаваных гарадоў. Як і аповяды, першыя яго раманы – «Цягнік прыйшоў своечасова» (Der Zug war pünktlich, 1949), «Дзе ты быў, Адам?» (Wo warst du, Adam?, 1951), «І не сказаў ніводнага слова» (Und sagte kein einziges Wort, 1954) – гучаць абвінавачваннем жахам і хаасу вайны. Калі Г. Бёль адышоў ад тэмы вайны і выжывання, манера яго змянілася. У кнізе «Більярд а палове дзесятай» (Billiard um Halbzehn, 1959), які часта завуць лепшым яго раманам, Г. Бёль выкарыстоўвае складаныя апавядальныя прыёмы, сціскаючы ў адзіны дзень досвед трох пакаленняў заможнай нямецкай сям'і. У рамане «Вачамі блазна» (Ansichten eines Clowns, 1963) выкрываюцца норавы каталіцкага істэблішменту. «Групавы партрэт з дамай» (Gruppenbild mit Dame, 1971), самы аб'ёмны і найболей наватарскі раман Г. Бёля, напісаны ў форме падрабязнай бюракратычнай справаздачы, дзе каля 60 чалавек характарызуюць нейкую персону, ствараючы мазаічную панараму нямецкага жыцця пасля 1-ай сусветнай вайны. «Страчаны гонар Катарыны Блум» (Die Verlorene Ehre der Katharina Blum, 1974) – іранічная замалёўка на тэму бульварнай прэсы і плётак.

У творчай спадчыне Г. Бёля – раман «Пад канвоем клопату» (Fürsorgliche Belagerung, 1979) пра тэрарызм; «Што станецца з хлопчыкам, ці Якая-небудзь справа па кніжнай частцы» (Was soll aus dem Jungen bloss werden? oder: Irgend was mit Büchern, 1981) – успаміны пра ранняе юнацтва у Кёльне.

Беларускія пераклады

  • «Більярд а палове дзесятай»: раман[1]
  • «Дом без гаспадара»: раман [2]
  • апавяданні[1]

Зноскі

  1. а б Бёль, Г. Більярд а палове дзесятай: Раман, апавяданні / Пер. з ням.і прадм. Л. Баршчэўскага. - Мн.: Маст.літ., 1993. - 366 с. – (Б-ка замеж.прозы).
  2. Бёль, Г. Дом без гаспадара: Раман: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Генрых Бёль. - Мн.: Беларусь, 1996. - 284, [1] с. – (Школьная бібліятэка). 1996.

Шаблон:Літ