Яраслаў Сейферт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Яраслаў Сейферт
чэшск.: Jaroslav Seifert
Jaroslav Seifert 1931.jpg
Дата нараджэння:

23 верасня 1901(1901-09-23)

Месца нараджэння:

Прага, раён Жыжкаў, Аўстра-Венгерская імперыя

Дата смерці:

10 студзеня 1986(1986-01-10) (84 гады)

Месца смерці:

Прага, Чэхаславакія

Грамадзянства:

Чэхаславакія

Род дзейнасці:

паэт, эсэіст, журналіст

Жанр:

лірыка

Прэміі:

Нобелеўская (1984)

Подпіс:

Подпіс

Яраслаў Се́йферт[1] (чэшск.: Jaroslav Seifert, 23 верасня 1901, Прага — 10 студзеня 1986, Прага) — чэшскі пісьменнік і журналіст. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1966). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1936, 1955). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1984) «За паэзію, якая адрозніваецца свежасцю, пачуццёвасцю і багатым уяўленнем і сведчыць аб незалежнасці духу і рознабаковасці чалавека».


Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы паэтычны зборнік — «Горад у слязах» (1921). Удзельнік стварэння гуртка пралетарскага мастацтва «Дзівасіл». У творчасці імкнуўся да паэтызацыі прозы жыцця, абапіраючыся на рэалістычныя дэталі і рэлігійную сімволіку. У паэтычных зборніках «Толькі каханне» (1923), «На хвалях ТСФ» (1925) апяваў радасць жыцця, экзотыку падарожжаў. Зборнік «Салавей спявае дрэнна» (1926) прасякнуты трагічным светаадчуваннем. У зборніках «Яблык з каленяў» (1933), «Рукі Венеры» (1936) звярнуўся да традыцый класічнай чэшскай паэзіі — напеўнасці, меладычнасці, арганічнасці сітуацый. Асноўныя тэмы зборнікаў «Патушыце агні» (1938), «Веер Бажэны Немцавай» (1940), «Ішоў бедны мастак па свеце» (1949) — каханне, паэзія, радзіма, прыгажосць Прагі, гісторыя чэшскай культуры; зборнік «Мамачка» (1954) — успаміны пра дзяцінства. У зборніках «Канцэрт на востраве» (1965), «Адліванне званоў» (1967), «Парасон з Пікадылі» (1979) пераважае верлібр, які стаў дамінантай яго паэтыкі. Аўтар зборнікаў «Моравы слуп» (1981), «Быць паэтам» (1983) і інш.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову яго асобныя вершы пераклалі А. Разанаў, М. Танк.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Яраслаў Сейферт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С. 298.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вострыкава А. У. Сейферт Яраслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 298—299. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

у кнігах:

  • Высокае неба. Мн., 1980
  • На зорных шляхах. Мн., 1991

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]