Сол Белау
| Сол Белау | |
|---|---|
| англ.: Saul Bellow | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Solomon Bellows |
| Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1915[1][2][…] ці 10 ліпеня 1915[3] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 красавіка 2005[1][4][…] (89 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | невядома, невядома, невядома, Аляксандра Белау[d] і невядома |
| Дзеці | Адам Белау[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, выкладчык універсітэта, эсэіст, аўтар |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі |
Нацыянальная кніжная прэмія за найлепшы фантастычны твор[d] (1954) Нацыянальная кніжная прэмія за найлепшы фантастычны твор[d] (1965) Нацыянальная кніжная прэмія за найлепшы фантастычны твор[d] (1971) St. Louis Literary Award[d] (1986) Прэмія Хелмерыха[d] (1989) Emerson-Thoreau Medal[d] (1977) Prix Formentor[d] (1965) прэмія О. Генры[d] (1980) |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Сол Белау (англ.: Saul Bellow; 10 чэрвеня 1915[1][2][…] ці 10 ліпеня 1915[3], Ляшэн[d], Квебек, Канада — 5 красавіка 2005[1][4][…], Бруклайн[d], Масачусетс, ЗША[5][6]) — амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1976 года. Адзін з выдатных прадстаўнікоў паваеннага пакалення амерыканскіх яўрэйскіх пісьменнікаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 чэрвеня 1915 года ў прадмесці Манрэаля (Канада) ў сям’і імігрантаў з Расіі.
Скончыў універсітэт у Манрэалі (1937), пасяліўся ў ЗША.
Найбольшую славу Солу Белоў прынеслі раманы «Планета містэра Самлера», «Снежань дэкана», «Дар Гамбалта» і «Герцаг».
Памёр 5 красавіка 2005 года ў Бруклайне (ЗША).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры твораў — праблема асобы, якую даследуе праз экзістэнцыялісцкія антыноміі: свабода і выбар (раман «Непрыкаяны чалавек», 1944), ахвяра і кат (аповесць «Ахвяра», 1947), індывідуальная і грамадская прырода чалавека (аповесць «Лаві момант», 1956; раман «Гендэрсан, кароль дажджу», 1959). Пошукі чалавекам сябе і свайго месца ў свеце, вера ў духоўныя каштоўнасці і культурныя традыцыі і адначасова цвярозае ўсведамленне антаганізмаў сучаснай цывілізацыі ў раманах «Прыгоды Огі Марча» (1953), «Герцаг» (1964), «Планета містэра Самлера» (1970), «Снежань дэкана» (1982), «Больш паміраюць ад разбітага сэрца» (1987), зборнік апавяданняў «Разявака і іншыя апавяданні» (1984) і інш. Скептыцызмам прасякнуты раман пра інтэлектуальную Амерыку «Дар Гумбальта» (1975).
Проза С. Белау філасофская, інтэлектуальная, псіхалагічная.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Амерыканскі пісьменнік, сябар і пратэжэ Белоў Філіп Рот сказаў аднойчы: «Хрыбет амерыканскай літаратуры 20 стагоддзя забяспечылі два раманісты: Уільям Фолкнер і Сол Бэлаў».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раманы
[правіць | правіць зыходнік]- 1944: Dangling Man («Непрыкаяны чалавек»)
- 1947: The Victim («Ахвяра»)
- 1953: The Adventures of Augie March («Прыгоды Огі Марча»)
- 1956: Seize the Day («Лаві момант»)
- 1959: Henderson the Rain King («Гендэрсан, кароль дажджу»)
- 1964: Herzog («Герцаг»)
- 1970: Mr. Sammler’s Planet («Планета містэра Самлера»)
- 1975: Humboldt’s Gift («Падарунак Гумбальдта») — Пулітцэр у 1976 годзе
- 1982: The Dean’s December («Снежань дэкана»)
- 1987: More Die of Heartbreak («Больш паміраюць ад разбітага сэрца»)
- 1989: A Theft («Крадзеж»)
- 1989: The Bellarosa Connection («Сувязь Беларозы»)
- 2000: Ravelstein («Равельштэйн»)
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальныя прэміі ЗША (1953, 1964, 1970)
- Пулітцэраўская прэмія (1976)
- Нобелеўская прэмія (1976)
Зноскі
- ↑ а б в г Saul Bellow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Saul Bellow // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Warfel H. R. American Novelists of Today — American Book Company, 1951. — P. 32.
- ↑ а б Saul Bellow // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ а б http://www.legacy.com/ns/obituary.aspx?pid=3383638
- ↑ а б http://www.nytimes.com/2005/04/06/books/06bellow.html?8hpib
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ https://www.nytimes.com/books/00/04/23/specials/bellow.html
- ↑ http://www.nytimes.com/2001/12/09/books/actions-speak-only-as-loud-as-words.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белау // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў правінцыі Квебек
- Памерлі 5 красавіка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Масачусетсе
- Пахаваныя ў Вермонце
- Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
- Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта
- Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Англамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі ЗША
- Эсэісты XX стагоддзя