Генрык Пантопідан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генрык Пантопідан
дацк.: Henrik Pontoppidan
Henrik Pontoppidan 1917.jpg
Фатаграфія 1917 года
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 ліпеня 1857(1857-07-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1943(1943-08-21)[4][1][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, аўтабіёграф, паэт
Жанр проза
Мова твораў дацкая мова
Прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па літаратуры (1917)
Узнагароды
Подпіс Signatur Henrik Pontoppidan.png
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Генрык Пантопідан[6] (дацк.: Henrik Pontoppidan; 24 ліпеня 1857 — 21 жніўня 1943) — дацкі пісьменнік-раманіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Генрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютландскім паўвостраве ў шматдзетнай сям’і. Калі Генрыку было шэсць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютландыі, у горад Рандэрс. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён паступіў у Капенгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ва Фрэрслеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся на Меце Мары Хансен, маладой сялянцы, з якой ён пазнаёміўся падчас выкладання, пасля ў іх было двое дзяцей.

У гэтым жа 1881 г. годзе адбыўся яго літаратурны дэбют — у штотыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцця» («Et Endeligt»).

У 1892 годзе Пантопідан развёўся з першай жонкай і ажаніўся на Антуанэце Кофуд. Шлюб іх быў бяздзетным, яна памерла ў 1928 годзе.

Ён памёр 21 жніўня 1943.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кніга апавяданняў «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана палітычнае і рэлігійнае жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнугы раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Па дарозе да самога сябе» (1943).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Henrik Pontoppidan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Henrik Pontoppidan // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 Понтоппидан Хенрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Winge M., Michaëlis B. T. Forfatternes Danmark — 1 — Politikens Forlag, 2003. — С. 66. — 233 с. — ISBN 87-567-6760-9
  6. Напісанне імя і прозвішча Генрык Пантопідан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.51.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пантопідан // БЭ у 18 т. Т. 12. Мн., 2001.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]