Эльфрыдэ Елінек
Эльфрыдэ Елінек | |
---|---|
ням.: Elfriede Jelinek чэшск.: Elfriede Jelineková | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1946[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Friedrich Jelinek[d] |
Муж | Gottfried Hüngsberg[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, драматург, сцэнарыст, паэтка, перакладчыца, раманіст, аўтар, лібрэтыст, літаратурны крытык |
Гады творчасці | 1987 — цяп. час |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
elfriedejelinek.com (ням.) | |
![]() |
Эльфрыдэ Елінек (ням.: Elfriede Jelinek; нар. 20 кастрычніка 1946) — аўстрыйская пісьменніца і драматург яўрэйскага паходжання, якая піша пераважна на феміністычныя тэмы.
Нарадзілася Елінек у аўстрыйскім горадзе Мюрцушлаг, яе бацька, яўрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — з Вены. Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансерваторыі. Яе літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі. Елінэк піша прозу, вершы і п’есы. Паводле рамана Елінек «Піяністка» рэжысёр Міхаэль Ханэке зняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафестывалі 2001 г. Сярод іншых твораў пісьменніцы — раманы «Пажада» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen). У 2004 годзе Елінэк атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п’есах, якія з выключнай моўнай стараннасцю дэманструюць абсурднасць грамадскіх клішэ і іх прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы яе творчасці: жаночая сексуальнасць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.
На беларускую мову Нобелеўскую лекцыю Елінек пераклаў Альгерд Бахарэвіч[5], урывак з рамана «Дзеці мёртвых» — Вольга Гронская[6].
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119001802 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Elfriede Jelinek // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Elfriede Jelinek // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119001802 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Наўзбоч. Нобелеўская лекцыя
- ↑ Елінэк, Эльфрыдэ. Дзеці мёртвых (Урывак з рамана) // ARCHE. № 9 (108) — 2011. С. 265—275.