Карл Шпітэлер
Карл Шпітэлер | |
---|---|
ням.: Carl Friedrich Georg Spitteler | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Carl Friedrich Georg Spitteler |
Псеўданімы | Carl Felix Tandem[1] і Felix Tandem[1] |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1845[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1924[4][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Karl Spitteler[d] |
Жонка | Marie op der Hoff[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, багаслоў |
Жанр | паэзія, проза і п’еса |
Мова твораў | нямецкая |
Прэміі |
Прэмія Шылера[d] (1920) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл-Фрыдрых Георг Шпітэлер[6] (ням.: Carl Friedrich Georg Spitteler) вядомы пад псеўданімам Карл-Фелікс Тандэм (ням. Carl Felix Tandem; 24 красавіка 1845, Лісталь — 29 снежня 1924, Люцэрн) — швейцарскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1919) «за непараўнальны эпас „Алімпійская вясна“».
Вывучаў права і тэалогію ва ўніверсітэтах Базеля, Цюрыха, Гайдэльберга. У 1871—1879 гадах жыў у Расіі.
Пісаў на нямецкай мове. У эпічнай паэме ў прозе «Праметэй і Эпіметэй» (1880—1881) заўважна перапляценне матываў антычнай міфалогіі і новых касмалагічных ідэй. Абстрактна-алегарычны характар у зборніка эпічна-фантастычных паэм «Экстрамундан» (1883), пасля якога пісьменнік эвалюцыяніраваў у бок рэалістычна-псіхалагічнага метаду (драмы «Парламенцёр», 1889; «Славалюб», 1892; навелы зборніка «Фрыдлі-скандаліст», 1891; аповесці «Густаў. Ідылія», 1892; «Лейтэнант Конрад», 1898). Паэтычным зборнікам «Матылькі» (1889) і «Балады» (1896) уласцівы памяркоўна-эксперыментальны характар. Галоўныя творы — вершаваны эпас «Алімпійская вясна» (1900—1905, перапрацаванае выданне 1910), у якім узнята тэма ўзаемаадносін мастака і ўлады, і сімвалісцкі раман «Імага» (1906). Аўтар прац па літаратуразнаўстве, эстэтыцы, перапрацовак народных балад, аўтабіяграфічнай прозы і інш.
Развіваючы класічны стыль і ідэалістычны кірунак у нямецкамоўнай літаратуры, прапанаваў арыгінальны варыянт эпічнага апавядання, які меў у перайначаных варыянтах працяг і ў літаратуры XX ст. Яго творчасць была адзначана крытыкамі, а таксама Фрыдрыхам Ніцшэ, які рэкамендаваў яго на пасаду рэдактара мюнхенскага часопіса «Кунстварт» («Мастацкі агляд»).
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Carl Spitteler // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Carl Spitteler // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б в Шпиттелер Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 т. Т.17. — Мн., 2003. — С. 459.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1845 годзе
- Нарадзіліся ў Швейцарыі
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 1924 годзе
- Памерлі ў Люцэрне
- Пахаваныя ў Швейцарыі
- Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нямецкамоўныя паэты
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Паэты Швейцарыі
- Пісьменнікі Швейцарыі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі са Швейцарыі