Патрык Уайт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрык Уайт
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Patrick Victor Martindale White
Дата нараджэння 28 мая 1912(1912-05-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1990(1990-09-30)[1][2] (78 гадоў) ці 29 верасня 1990(1990-09-29)[3] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, драматург, паэт, сцэнарыст, аўтабіёграф
Гады творчасці з 1935
Жанр проза
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Патрык Віктар Мартындэйл Уайт[5] (англ.: Patrick Victor Martindale White; 28 мая 1912, Лондан — 30 верасня 1990) — аўстралійскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1973) «За эпічнае і псіхалагічнае майстэрства, дзякуючы якому быў адкрыты новы літаратурны мацярык»[6].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1935). Дэбютаваў у 1935.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар раманаў «Шчаслівая даліна» (1939), «Жывыя і мёртвыя» (1941), «Дрэва чалавечае» (1955), «Фос» (1957), «Седакі калясніцы» (1961), «Амулет» (1966), «Вівісектар» (1970), «Вока буры» (1973), «Пояс цнатлівасці» (1976), «Пра многае ў адным» (1986), а таксама п’ес, зборнікаў апавяданняў і аповесцей, вершаў, аўтабіяграфічнай кнігі «Трэшчыны ў шкле» (1981), у якіх паказана англійская рэчаіснасць, жыццё і норавы аўстралійцаў, праблемы мастака і мастацтва, жыцця і смерці, чалавека і прыроды, прыгожага і пачварнага, велічнага і пакутнага. Яго творы адметныя маштабнасцю сюжэтаў, каларытнасцю персанажаў, прытчавасцю, насычаны складанымі метафарамі і алегорыямі.

П’есы[правіць | правіць зыходнік]

  • Bread and Butter Women (1935) не пастаўленая.
  • The School for Friends (1935) не пастаўленая.
  • Return to Abyssinia (1947) не пастаўленая.
  • The Ham Funeral (1947) prem. Union Theatre, Adelaide, 1961.
  • The Season at Sarsaparilla (1962)
  • Night on Bald Mountain (1964)
  • A Cheery Soul (1963)
  • Big Toys (1977)
  • Signal Driver: A Morality Play for the Times (1982)
  • Netherwood (1983)
  • Shepherd on the Rocks (1987)

Зноскі

  1. а б Patrick White // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Patrick White // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Поўнае напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.153.
  6. "Nobel Prize in Literature 1973 – Press Release". Nobelprize.org. Nobel Media AB 2014. Web. 7 May 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]