Арэнбургская вобласць
Арэнбургская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 7 снежня 1934 | ||||
Кіраўнік | Дзяніс Паслер[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | YEKT і Азія/Екацярынбург[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-ORE | ||||
Тэлефонны код | 353 | ||||
Код аўтам. нумароў | 56 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арэнбургская вобласць (руск.: Оренбургская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Утворана 7 снежня 1924 года. Плошча 124 тыс.км². Цэнтр — Арэнбург, найбуйнейшыя гарады: Бугуруслан, Бузулук, Меднагорск, Орск, Наватроіцк.
Размешана ў перадгор’ях Паўднёвага Урала. Паверхня раўнінная. На захадзе ўвалы Агульнага Сырта і Арэнбургскі стэп, у цэнтральнай частцы грады Губерлінскіх гор (вышыня да 667 м), на ўсходзе Зауральская раўніна і заходняя ўскраіна Тургайскага плато.
Нацыянальны склад: рускія (73,9 %), татары (7,6 %), казахі (5,8 %), украінцы (3,5 %), башкіры (2,4 %), мардва (2,4 %).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча Арэнбургскай вобласці складае 123 700 км², па гэтым паказчыку яна займае 32 месца ў Расіі. Тэрыторыя вобласці ахоплівае паўднёва-ўсходнюю ўскраіну Усходне-Еўрапейскай раўніны, паўднёвы ўскраек Урала і паўднёвае Зауралле. Працягласць вобласці з захаду на ўсход складае 755 км, з поўначы на поўдзень — 425 км. Агульная працягласць межаў складае 3700 км.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1730-х гадоў, пасля прыняцця рашэння пра добраахвотнае уваходжанне ў склад Расійскай імперыі казахскіх плямён, тэрыторыя сучаснага Арэнбуржжа стала актыўна асвойвацца перасяленцамі з цэнтральных губерняў Расіі[4].
У 1743 годзе была заснаваная памежная крэпасць Арэнбург, якая стала адміністрацыйным цэнтрам Арэнбургскай губерні, заснаванай імянным Указам імператрыцы Анны Іванаўны ў 1744 годзе. У вытокаў стварэння губерні стаялі вядомыя дзяржаўныя дзеячы і даследчыкі той эпохі — Васіль Тацішчаў, Іван Кірылаў, Пётр Рычкоў і Іван Няплюеў, які стаў у выніку першым арэнбургскім губернатарам. Губерня аб’яднала ў сваім складзе частку сучасных тэрыторый Казахстана, Башкартастана, Татарстана, Чалябінскай і Самарскай абласцей. Паўднёвая ейная мяжа праходзіла па берагах Каспійскага і Аральскага мораў.
7 снежня 1934 года Прэзідыум УЦВК прыняў пастанову аб стварэнні Арэнбургскай вобласці. Тады ж быў зацверджаны склад аргкамітэта па выбарах Савета дэпутатаў Арэнбургскай вобласці, старшынёй якога быў прызначаны Васільеў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 снежня 1938 года вобласць была перайменаваная ў Чкалаўскую, а сам горад Арэнбург тым жа ўказам быў перайменаваны ў Чкалаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 1 студзеня 2010 года колькасць насельніцтва склала 2113,3 тысячы чалавек. У 2007 годзе колькасць народжаных на 1000 жыхароў склала 12,1 чалавека. Пры гэтым колькасць памерлых — 14,6 на тысячу жыхароў. Такім чынам, у галіне назіралася натуральнае змяншэнне насельніцтва.
Большасць насельніцтва складаюць рускія (73,9 %), сярод іншых нацыянальных суполак варта вызначыць татараў (7,6 %), казахаў (5,8 %), украінцаў (3,5 %), башкіраў (2,4 %) і мардву (2,4 %). Беларусы таксама пражываюць у вобласці ў колькасці 9182 чалавекі паводле звестак на 2002 год.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Вядучыя галіны вобласці — паліўная прамысловасць, чорная і каляровая металургія, хімічная, нафтахімічная і харчовая галіны. На тэрыторыі Арэнбургскай вобласці знаходзіцца найбуйнейшае ў Расіі Арэнбургскае газакандэнсатнае радовішча. Вядзецца здабыча нафты, жалезных, медных і нікелевых рудаў, азбэсту. Найбуйнейшыя прадпрыемствы вобласці — вытворчыя аб’яднанні «Оренбургнефть», «Оренбурггазпром», «Орскнефтеоргсинтез», «Оренбургские минералы».
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Антон Аляксандравіч Марчанка
- Ілья Аляксеевіч Мурамцаў (1901—1968) — беларускі і расійскі артыст оперы, заслужаны артыст БССР.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Гісторыя Арэнбургскай вобласці Архівавана 11 студзеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Арэнбургская вобласць на Вікісховішчы |
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).