Край (Расія)
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Палітыка |
Расія |
Артыкул — частка серыі: |
Выбары |
Расійская Федэрацыя складаецца з 85 суб'ектаў, 9 з іх называюцца краямі.
У наш час юрыдычнае адрозненне паміж краем і вобласцю адсутнічае. У Савецкім Саюзе (у адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1977 г., гл. 11) такое адрозненне існавала: аўтаномная вобласць магла ўваходзіць у склад саюзнай рэспублікі або края, але не вобласці. Цікава, што практычна ўсе краі (выключаючы Пермскі і Стаўрапольскі) мяжуюць з іншымі дзяржавамі, іншымі краямі ці з морам.
Пералік краёў Расійскай Федэрацыі
[правіць | правіць зыходнік]
- Алтайскі край (Барнаул)
- Камчацкі край (Петрапаўлаўск-Камчацкі)
- Хабараўскі край (Хабараўск)
- Краснадарскі край (Краснадар)
- Краснаярскі край (Краснаярск)
- Пермскі край (Перм)
- Прыморскі край (Уладзівасток)
- Стаўрапольскі край (Стаўрапаль)
- Забайкальскі край (Чыта)
Краі ў 1830—1910-я
[правіць | правіць зыходнік]Назва «край» як адміністрацыйнай адзінкі пачынае з'яўляцца дзесьці ў гэты перыяд. Аднак, тады тэрмін «край» часцей за ўсё насіў неафіцыйны характар, выступаючы сінонімам якіх-небудзь афіцыйных адміністрацыйных адзінак, або ж носячы нефармальны характар. Назвы сустракаемых краёў — тэрыторый Расійскай імперыі (тлустым шрыфтам вылучаны больш-менш афіцыйныя назвы):
- Прывіслінскі край — частка Польшчы ў складзе Расійскай імперыі; самая заходняя вобласць еўрапейскай Расіі;
- Остзейскі, або Прыбалтыйскі край з 3 губернямі: Курляндскай, Ліфляндскай і Эстляндскай;
- Заходні край — з 9 губерняў у заходняй часткі еўрапейскай Расіі:
- Паўночна-Заходні край — з 6 беларускіх і літоўскіх губерняў;
- Паўднёва-Заходні край — з трох украінскіх губерняў, далучаных у канцы XVIII стагоддзя ад Рэчы Паспалітай: Валынскай, Падольскай і Кіеўскай;
- Прыкаспійскі край — быў створаны ў 1847 г.; у 1855 годзе складаўся з дзвюх частак: Дэрбенцкай губерні і земляў Паўночнага і Нагорнага Дагестана[1];
- Каўказскі край;
- Закаўказскі край, якому належалі «1/ Грузія, 2/ Імерэтыя з Мінгрэліяй, Гурыяй і Абхазіяй, 3/ мусульманскія правінцыі, а менавіта: а/ Карабахская, Шырванская і Шэкінская; б/ Дэрбенцкая, Бакінская і Кубінская; у/ Талышынскае ханства. 4/ Армянская вобласць»[2];
- Стэпавы край — генерал-губернатарства на тэрыторыі паўночна-ўсходняга Казахстана;
- Заілійскі край — гэта горная краіна ўключала паўднёвую частку Сямірэчанскай вобласці Расійскай імперыі[3];
- Туркестанскі край — генерал-губернатарства на тэрыторыі Заходняга Туркестана;
- Прыамурскі край — тэрыторыі басейна ракі Амур;
- Усурыйскі край — далучаны да Расіі ў 1858 годзе, на падставе Айгунскага трактата[4]; тэрыторыя паміж рэкамі Усуры, Сунгача, возерам Ханка з аднаго боку і берагам Татарскага праліва і Японскага мора з іншага.
- Уранхайскі край — пратэктарат Расійскай імперыі з 1914 года, намінальна ўваходзіў у склад Енісейскай губерні.
Пасля I Сусветныя вайны, Рэвалюцыі 1917 года, грамадзянскай вайны і стварэння СССР пералічаныя тэрыторыі былі або страчаны, або ператвораны ў саюзныя рэспублікі або аўтаномныя рэспублікі ў складзе саюзных рэспублік.
Краі ў 1920—1930-я
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны і ўтварэння СССР, на тэрыторыі РСФСР пачалося ўзбуйненне рэгіёнаў, былыя губерні аб'ядноўваліся ў вобласці і краі.
У гэты перыяд былі ўтвораны (у храналагічным парадку):
- Паўночна-Каўказскі край (1924) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Краснадарскі і Стаўрапольскі краі, Растоўская вобласць, рэспублікі Адыгея, Дагестан, Інгушэція, Кабардзіна-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія, Паўночная Асеція і Чачня.
- Сібірскі край (1925) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Алтайскі і Краснаярскія краі, Іркуцкая, Кемераўская, Новасібірская, Томская, Цюменская і часткова Омская вобласці, рэспублікі Алтай, Бурація і Хакасія.
- Далёкаўсходні край (1926) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Забайкальскі, Камчацкі, Прыморскі і Хабараўскі краі, Амурская, Магаданская і Сахалінская (поўнач) вобласці, Яўрэйская аўтаномная вобласць і Чукоцкая аўтаномная акруга.
- Ніжняволжскі край (1928) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Астраханская, Валгаградская, Саратаўская вобласці і рэспубліка Калмыкія.
- Паўночны край (1929) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя большая частка Валагодскай і Архангельская вобласці, рэспубліка Комі і Ненецкая аўтаномная акруга.
- Ніжагародскі (Горкаўскі) край (1929) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Кіраўская і Ніжагародская вобласці, рэспублікі Марый-Эл, Удмуртыя і Чувашыя.
- Сярэдняволжскі (Куйбышаўскі) край (1929) — у яго тэрыторыю ўваходзілі сучасныя Арэнбургская, Пензенская, Самарская, Ульянаўская вобласці і рэспубліка Мардовія.
Краі ў 1930—1990-я
[правіць | правіць зыходнік]У гэты перыяд адбывалася актыўная карэктыроўка сеткі рэгіёнаў, агульнай тэндэнцыяй якой з'яўлялася іх разбуйненне.
Так, ад Паўночна-Каўказскага края аддзяліўся Азова-Чарнаморскі край, пазней падзелены на Краснадарскі край і Растоўскую вобласць. Ад «новага» Паўночна-Каўказскага края пазней аддзяліліся амаль усе сучасныя паўночна-каўказскія рэспублікі, а астатняя частка края спачатку была пераназвана ў Арджанікідзеўскі край, а пазней атрымала сучасную назву Стаўрапольскі.
Сібірскі край спачатку быў падзелены на Заходне- і Усходне-Сібірскі краі, пазней з частак раней утвораных краёў быў створаны трэці — Краснаярскі. Пасля з астатняй часткі Заходне-Сібірскага края ўтвораны Новасібірская вобласць і Алтайскі край, а астатні Усходне-Сібірскі край ператвораны ў вобласць, якая пазней таксама была падзелена на драбнейшыя вобласці.
Далёкаўсходні край быў падзелены на Прыморскі і Хабараўскі краі. Тэрыторыя Прыморскага края засталася практычна ў ранейшых межах, а ад Хабараўскага края паслядоўна адышлі Сахалінская, Амурская, Магаданская і, нарэшце, Камчацкая вобласці.
Ніжняволжскі край спачатку быў падзелены на Саратаўскі і Сталінградскі краі, а з часткі Горкаўскага края ўтвораны Кіраўскі край. 5 снежня 1936 года Горкаўскі, Кіраўскі, Куйбышаўскі, Саратаўскі, Паўночны і Сталінградскі краі былі ператвораны ў адпаведныя вобласці шляхам вылучэння з іх складу рэспублік.
Такім чынам, да пачатку 1939 года колькасць краёў у РСФСР стала шэсць, а да жніўня 1958 года канчаткова сфарміраваліся іх межы.
У пачатку 1960-х гадоў, апроч РСФСР, на тэрыторыі Казахскай ССР таксама былі ўтвораны тры краі: Цалінны, Заходне-Казахстанскі і Паўднёва-Казахстанскі. Аднак праіснавалі яны нядоўга і да канца 1965 года былі ліквідаваны.
15 снежня 1990 года, у адпаведнасці з «Законам аб зменах і дадатках Канстытуцыі РСФСР» са складаў краёў былі выведзены аўтаномныя вобласці: з Краснадарскага — Адыгейская АВ, са Стаўрапольскага — Карачаева-Чаркеская АВ, з Краснаярскага — Хакаская АВ, з Алтайскага — Горна-Алтайская АВ і з Хабараўскага — Яўрэйская АВ; Прыморскі край не меў у сваім складзе аўтаномных абласцей, таму яго тэрыторыя засталася нязменнай.
У 1993 годзе раўнапраўнымі суб'ектамі РФ сталі Таймырская (Даўгана-Ненецкая) і Эвенкійская аўтаномныя акругі, якія ўваходзілі ў склад Краснаярскага края, аднак намінальна яны працягвалі ў яго ўваходзіць.
Колькасць краёў у Расіі заставалася ранейшай аж да 2005 года.
Узбуйненне рэгіёнаў і ўтварэнне новых краёў
[правіць | правіць зыходнік]Новы Пермскі край утвораны 1 снежня 2005 на падставе Федэральнага канстытуцыйнага закона ад 25 сакавіка 2004 № 1-ФКЗ у выніку зліцця Пермскай вобласці з Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругай.
Краснаярскі край у якасці новага суб'екта РФ утвораны 1 студзеня 2007 на падставе Федэральнага канстытуцыйнага закона ад 14 кастрычніка 2005 № 6-ФКЗ у выніку зліцця Краснаярскія краі з Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) і Эвенкійскай аўтаномнымі акругамі.
Новы Камчацкі край утвораны 1 ліпеня 2007 на падставе Федэральнага канстытуцыйнага закона ад 12 ліпеня 2006 № 2-ФКЗ у выніку зліцця Камчацкай вобласці з Каракскай аўтаномнай акругай.
Новы Забайкальскі край утвораны 1 сакавіка 2008 на падставе Федэральнага канстытуцыйнага закона ад 21 ліпеня 2007 № 5-ФКЗ у выніку зліцця Чыцінскай вобласці з Агінскай Бурацкай аўтаномнай акругай.
У апошні час у Расіі ёсць тэндэнцыя да ўзбуйнення рэгіёнаў, напрыклад з вобласці і аўтаномнай акругі часцей за ўсё ўтвораецца адзіны край.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Б. Г. Алиев, «Традиционные институты управления и власти Дагестана XVIII-первая половина XIX в.» Институт истории, археологии и этнографии (Российская академия наук. Дагестанский научный центр)
- ↑ Цытата са «Збору законаў Расійскай Імперыі», 1833
- ↑ Заилийский край // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
- ↑ Уссурийский край // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.