Перайсці да зместу

Полацкі летапіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полацкі летапіс
Жанр летапіс
Дата напісання XII ст.

Полацкі летапіс — летапіс, існаванне якога гіпатэтычна дапускаецца шэрагам гісторыкаў, але не захавалы. Мог быць складзены ў Полацку ў XII ст. На думку С. М. Салаўёва, У. Ц. Пашуты, Л. В. Аляксеева, урыўкі з гэтага летапісу ёсць у Кіеўскім летапісе.

На думку прыхільнікаў гіпотэзы, на карысць існавання такога летапісу сведчыць апавяданне ў Кіеўскім летапісе (пад 1159) пра вяртанне на полацкі сталец, раней выгнанага палачанамі кн. Рагвалода-Васіля Барысавіча. Апавяданне складзена відавочцам з яркімі дэталямі. Другім доказам, на іх думку, з'яўляецца фрагмент (пад 1180) з Іпацьеўскага спісу пра паход кіеўскіх, чарнігаўскіх і полацкіх князёў сумесна з наўгародцамі пад Друцк, залежны ад смаленскіх князёў (тым часам смаленскім кн. быў Давыд Расціславіч). Пра мясцовы, полацкі запіс сведчыць дэталізацыя — дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў.

Пра існаванне летапісання ў Полацку наогул паведамляў В. М. Тацішчаў (пачатак XVIII ст.), які ў сваёй працы «Гісторыя Расійская» узгадваў пра спіс, які належаў пецярбургскаму архітэктару П. М. Яропкіну, і дзесяць разоў спасылаўся на змест спісу, які, аднак, не дайшоў да нашых дзён — загінуў падчас пажараў у Маскве ў 1812 годзе. Гісторык выпісаў толькі некаторыя фрагменты, у т.л. летапісны артыкул 1217 г., пра астатняе В. М. Тацішчаў заўважыў: «…много о полоцких, витебских и других князей писано, токмо я не имел времени всего выписать и потом не достал…»[1].

Магчыма, што ў Полацкай зямлі было створана, а потым трапіла ў Кіеў і «Паданне аб Усяславічах», зафіксаванае ў Лаўрэнцьеўскім спісе пад 1128 годам. На думку Ю. А. Зайца, яно з'яўляецца пераказам тэксту гістарычнай песні, пашыранай на тэрыторыі Полаччыны ў кан. XI — пач. XII ст.

Зноскі

  1. Татищев В. Н. … С. 269.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.. С.33, 34;
  • Майоров А. В. О Полоцкой летописи В. Н. Татищева // Труды отдела древнерусской литературы Института русской литературы (Пушкинский дом). СПб., 2005, Т.57;
  • Татищев В. Н. История Российская. — М.-Л., Изд-во АН СССР, т. II. 1962;
  • Powierski Jan. Księżniczka pomorska w Połocku // Pomorze słowiańskie i jego sąsiedzi X—XV w. — Gdańsk, 1995. S. 93—119.