Горад Дамаск
| Горад
Дамаск
|
||
|
|
||
Дамаск (арабская назва: Эш Шам), таксама вядомы пад назвай «Горад язміну» — горад у Сірыі, сталіца краіны. Месціцца на паўднёвым усходзе краіны, блізу ліванскае мяжы.
Пасля Асманскага панавання (1516—1918), Дамаск быў заняты французамі (1920) і стаўся сталіцай незалежнае Сірыі ў 1941 годзе. Вялікі Мячэт і Брама Бога — найбольш вядомыя будынкі ў горадзе. Універсітэт заснаваны ў 1923 годзе. Сёння Дамаск — гандлёвы цэнтр пладавітай даліны, што цягнецца на ўсход. Насельніцтва (1977): 1 097 205
Змест |
Гісторыя [правіць]
Дамаск — адзін з самых старых гарадоў міжземнамор'я, вядомы ўжо з 15 стагоддзя да нашай эры, з егіпецкіх надпісаў (некаторыя лічаць горад самым старым нязменна заселеным у свеце).
На пераломе другога і першага тысячагоддзяў да нашай эры Дамаск — сталіца арамейскай дзяржавы. У 732 годзе да н. э. горад быў заваяваны асірыйцамі, потым некаторы час належаў да Вавілону, а потым апынуўся ў персідскай дзяржаве. Як і ўся Персідская імперыя ўвайшоў у склад імперыі Аляксандра Македонскага, а потым належаў на дзяржавы Пталемеяў, ці Селеўкідаў. У 64 годзе да н. э. горад увайшоў у рымскую правінцыю Сірыя. Пасля падзела імперыі ў 395 годзе Дамаск апынуўся ў Візантыі. У 635 годзе Горад быў заваяваны арабамі. Да 750 году быў сталіцай Амеядскага халіфату, а пасля пераносу сталіцы застаўся адным з важнейшых гарадоў арабскага свету.
У 16 стагоддзі, горад быў заваяваны туркамі-асманамі, і заставаўся пад іх уладай да Першай сусветнай вайны, пад час якой быў заняты арабскімі саюзнікамі Вялікабрытаніі. Пасля вайны Дамаск стаў сталіцай Сірыі (застаючыся часткова пад французскай адміністрацыяй).
Дэмаграфія [правіць]
Насельніцтва [правіць]
У Дамаску і вобласці пражывае каля 4 млн. чалавек.
Рэлігія [правіць]
Большасць жыхароў Дамаска (90%) з'яўляюцца суніты. Хрысціяне складаюць 10% насельніцтва, і існуе цэлы шэраг хрысціянскіх раёнаў, такіх як Баб Тума, Касаа і Гасані; шмат цэркваў, і перш за ўсё старажытная капліца Святога Паўла. Існуе невялікая яўрэйская абшчына.
Адукацыя [правіць]
Дамаск з'яўляецца асноўным цэнтрам адукацыі ў Сірыі. У горадзе знаходзіцца Дамаскі ўніверсітэт, які з'яўляецца найстарэйшым і самым буйным універсітэтам у Сірыі. Пасля прыняцця заканадаўства, якое дазваляе прыватныя навучальныя ўстановы, некалькі новых універсітэтаў былі створаны ў горадзе і ў прылеглых раёнах, у тым ліку:
- Сірыйскі Віртуальны ўніверсітэт
- Міжнародны ўніверсітэт Навукі і Тэхнікі
- Вышэйшы Інстытут Дзелавога адміністравання
- Вышэйшы Інстытут Прыкладны Навукі і Тэхнікі
- Універсітэт Каламун
- Арабскі Міжнародны ўніверсітэт
- Нацыянальны Інстытут Кіравання
Транспарт [правіць]
Асноўным аэрапортам з'яўляецца міжнародны аэрапорт Дамаска (размяшчаецца ў прыкладна 20 км ад цэнтра горада) з кірункам ў многія буйныя азіяцкія, еўрапейскія, афрыканскія і, у апошні час, паўднёваамерыканскія гарады. Вуліцы ў Дамаску пераважна вузкія, у асноўным, у старых раёнах горада. Грамадскі транспарт у Дамаску шырока залежыць ад мікрааўтобусаў. Ёсць каля ста ліній, якія дзейнічаюць на тэрыторыі горада, і некаторыя з іх накіроўваюцца ад цэнтра горада ў бліжэйшыя прыгарады.