Перайсці да зместу

Варней

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Варней
літ.: Varniai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1314
Вышыня цэнтра
166 м
Насельніцтва
  • 854 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-88050
Афіцыйны сайт
Варней на карце Літвы
Варней (Літва)
Варней

Варней (літ.: Varniai, традыцыйная беларуская назва — Варні, або Ворні[2][3][4]) — горад у Цяльшэйскім раёне Літвы, на рацэ Варняле. Адміністрацыйны цэнтр Варнейскай сянюніі. Насельніцтва 1218 чал. (2010).

Знаходзіцца за 30 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Цяльшэй (на лініі Шаўляй — Клайпеда). Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Гісторыя

У XIV стагоддзі на правым беразе Варняле існавала мястэчка Меднікі[5]. У 1320 і 1389 годзе жамойты разбілі пад Меднікамі войска крыжакоў.

Заснаванне паселішча пад назвай Варні датуецца XV стагоддзем (узніклі на супрацьлеглым ад Меднікаў беразе ракі)[5]. У 1416 годзе тут збудавалі касцёл, пры якім у 1469 годзе адкрылася школа.

У 1417 годзе Меднікі атрымалі гарадскія правы, у паселішчы збудавалі кафедральны касцёл Жамойцкай дыяцэзіі.

У XVI стагоддзі за абодзвюма паселішчамі, што аб’ядналіся ў адзін горад, замацавалася назва Варні. З 1623 года дзейнічала Варніская духоўная семінарыя. 14 сакавіка 1635 года атрымалі магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года — у складзе Літвы.

Насельніцтва

Славутасці

У горадзе стаіць помнік Мацею Валанчэўскаму.

  • Касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла (1691)
  • Касцёл Св. Аляксандра (XIV ст.)
  • Духоўная семінарыя (XVIII ст.)
  • Сядзіба жамойцкіх біскупаў.

Галерэя

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вольга Гарбачова. Паўстанне 1830—1831 гг. у лёсе Ігната Дамейкі // Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (Мір, 12 вер. 2002 г.) Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канапланік (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2002. — 136 с., [4] іл. ISBN 985-6599-64-4.
  3. Аркадзь Куляшоў. Хамуціус:Паэма // «Полымя». — 1975. — № 9. — С. 73—101.
  4. Г. Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. Сшытак 1—2 (20—21), снежань 2004
  5. а б Валерый Грынявецкі. Варні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 390
  6. Wornie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 941
  7. Варней // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  8. Варней // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Спасылкі