Іван Станіслававіч Тэртэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іван Тэртэль)
Jump to navigation Jump to search
Іван Станіслававіч Тэртэль
сцяг
Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
з 3 верасня 2020
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Валерый Вакульчык
сцяг
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
4 чэрвеня 2020 — 3 верасня 2020
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Леанід Анфімаў
Пераемнік Васіль Герасімаў (в.а.)
 
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, дзяржаўны служачы
Нараджэнне 8 верасня 1966(1966-09-08) (54 гады)
 
Ваенная служба
Званне генерал-маёр
 
Узнагароды
медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» ордэн «За службу Радзіме» II ступені ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Іван Станіслававіч Тэртэль (нар. 8 верасня 1966, в. Прывалкі, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2020), старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (2020). Генерал-маёр (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і Станіслава Янавіча, які працаваў кінамеханікам, і Анастазіі Казіміраўны, якая працавала загадчыцай клуба[1].

Вучыўся ў сярэдняй школе ў Прывалках, потым у Друскеніках. У 1989 годзе скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, у 1994 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь, у 1996 годзе — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2017 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1993—2007 гадах праходзіў службу ў органах пагранічнай службы. З лістапада 2008 года — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 203 ад 4 чэрвеня 2020 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У час яго кіравання гэтае ведамства стала больш шырока займацца палітычнымі справамі, была ініцыявана крымінальная справа супраць былога кіраўніка Белгазпрамбанка і імавернага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі[1].

31 жніўня 2020 года Іван Тэртэль быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[2].

3 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў Івана Тэртэля старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, сын Міраслаў вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ[1].

Брат — Юрый Тэртэль, узначальвае Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, раней узначальваў Асобную службу актыўных мерапрыемстваў (АСАМ)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме» III (2012) і II ступені, медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» (2001).

Зноскі