Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны
Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Ptoukha Institute for Demography and Social Studies of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 2002 |
Дырэктар | Эла Марленаўна Лібанава |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 01032 Кіеў, бульвар Тараса Шаўчэнкі, 60 |
Сайт | idss.org.ua |
Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны[1] — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне дэмаграфіі і сацыяэканомікі.
Інстытут дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя М. В. Птухі НАН Украіны быў створаны ў 2002 годзе акадэмікамі Сяргеем Піражковым, які ўзначальваў інстытут у 2003—2007 гадах, і Элай Лібанавай, якая ўзначальвае інстытут з 2007 года.
Установа з’яўляецца пераемнікам Дэмаграфічнага інстытута Усеўкраінскай акадэміі навук, які працаваў у 1918—1938 гг.
З 2009 г. інстытут носіць імя выдатнага ўкраінскага статыстыка і дэмографа, заснавальніка Дэмаграфічнага інстытута Усеўкраінскай акадэміі навук Міхаіла Васільевіча Птухі.
У 2023 аб’яднаны з Інстытутам эканомікі прыродакарыстання і сталага развіцця НАН Украіны[2] ў Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны.
Кірункі навуковых даследаванняў
[правіць | правіць зыходнік]- Развіццё чалавека ва Украіне: праявы, рызыкі, кірункі ўплыву
- Сацыяльныя трансфармацыі ўкраінскага грамадства
- Сацыяльна-дэмаграфічныя працэсы: цыклічнасць і дыферэнцыяцыя
- Сацыяльна-дэмаграфічнае мадэляванне і прагназаванне
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел даследаванняў чалавечага развіцця
- Аддзел дэмаграфічнага мадэлявання і прагназавання
- Аддзел даследаванняў рызыкі ў сферы занятасці насельніцтва
- Аддзел мадэлявання сацыяльна-эканамічных працэсаў і структур
- Аддзел даследаванняў узроўню жыцця насельніцтва
- Аддзел праблем фарміравання сацыяльнага капіталу
- Аддзел дэмаграфічных працэсаў і даследаванняў дэмаграфічнай палітыкі
- Сектар міграцыйных даследаванняў аддзела вывучэння дэмаграфічных працэсаў і дэмаграфічнай палітыкі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Відділення економіки НАН України
- ↑ Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2022. Праверана 10 красавіка 2022.