Перайсці да зместу

Жытняя баба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жытняя баба – прапанаванае і, магчыма, выдуманае фалькларыстам П. Шпілеўскім[1] боства беларускай міфалогіі, маці жыта; жаночая паралель «гаспадара» поля – Жытня. На Беларусі яе ўяўлялі ў выглядзе фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках. У некаторых мясцінах «бабаю» называлі апошні сноп зжатага жыта, які адзявалі ў жаночую кашулю, завязвалі на ім хустку, урачыста неслі ў хату і спявалі «спарышовыя» песні з пажаданнем налета добрага ураджаю. Жыта з апошняга снапа («баба») часта захоўвалі да наступнага ўраджаю.

Персанаж згадваецца толькі ў П. Шпілеўскага. Ніякіх іншых звестак аб яго існаванні няма. М. С. Кацар на базе неправеранай крыніцы сцвярджае, што, паводле беларускай міфалогіі, у пачатку часоў Зямля і Сонца быццам пабраліся шлюбам, у іх нарадзіліся дзеці - бог Ярыла і багіня Жытняя Баба. Ад шлюбу апошніх нарадзіліся бажкі Жыцень, Рай, Спарыш і Багач, якія мелі розныя функцыі, звязаныя з ураджаем. Іншыя фалькларысты не знайшлі ніякіх слядоў існавання падобных вераванняў на тэрыторыі Беларусі.

  • Піліпенка, М.Ф. Жытняя баба / М.Ф.Піліпенка // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская савецкая энцыклапедыя; Рэдкалегія: І.П.Шамякін (галоўны рэдактар), В.К. Бандарчык, Я.В. Малашэвіч і іншыя; Навуковыя кансульанты: М.В. Біч, А.П. Грыцкевіч, У.С. Гуркоў і іншыя. – Мн.: БелСЭ, 1989. – С. 199.
  1. Віктар Корбут. Вечнае змаганне за містыфікацыі. Архівавана 14 верасня 2016.