Новыя Свянцяны
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Новыя Свянця́ны[2], таксама Швянчонелей[3] (літ.: Švenčionėliai) — горад ва ўсходняй Літве, у Вільнюскім павеце, на рацэ Жэймяне. Размешчаны за 10 км на захад ад Свянцянаў і за 87 км на паўночны ўсход ад Вільні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча ўзнікла ў канцы ХІХ стагоддзя вакол станцыі на чыгунцы Варшава — Санкт-Пецярбург.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Літва. У канцы снежня 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
Пасля 1920 года ў складзе Сярэдняй Літвы і ў гэты ж год атрымала статус горада. З 1922 года — у Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У Новых Свянцянах дзейнічаў гарадскі камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі[5].
18 верасня 1939 года Новыя Свянцяны заняты Чырвонай Арміяй. У лістападзе 1939 года далучаны да Беларускай ССР. Уваходзілі ў склад Свянцянскага раёна Вілейскай вобласці. Аднак 1—2 кастрычніка 1940 года ўрад СССР перадаў горад Літоўскай ССР.
Цягам 1941—1944 гадоў Новыя Свянцяны былі пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1995 годзе горад стаў цэнтрам сянюніі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Эдуарда (пабудаваны ў 1959 годзе)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 26.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Visuotinė lietuvių enciklopedija
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Święciany, al. Nowo Święciany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 685.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новыя Свянцяны