Спіс гарадскіх трамвайных сістэм Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Першая трамвайная сістэма на Беларусі пачала працаваць 30 чэрвеня 1898 у Віцебску (сёння 9 маршрутаў). У сталіцы трамвай пачаў працаваць у 1929 годзе (сёння 9 трамвайных маршрутаў). Акрамя таго, трамвайныя лініі існуюць у Мазыры і Наваполацку.

Спіс сістэм[правіць | правіць зыходнік]

Назва
і выява
Месцазнаходжанне Цяга Запушчана Закрылася Заўвагі
Магілёўская конка Магілёў Конка 10 лютага 1910 1920  
Мазырскі трамвай
Мазыр Электрычная (экспрэс) 1 жніўня 1988    
Мінскі трамвай
Мінск Конная 22 мая 1892 20 студзеня 1928 Май 1918 - 7 жніўня 1921 не працаваў з-за вайны.
Электрычная 13 кастрычніка 1929   25 чэрвеня 1941 - 1 мая 1943 і чэрвень 1944 - 30 красавіка 1945 не працаваў з-за вайны.
Наваполацкі трамвай Наваполацк Электрычная (экспрэс) 21 мая 1974    
Віцебскі трамвай
Віцебск Электрычная 30 чэрвеня 1898   1918 - красавік 1923 і ліпень 1941 - 5 кастрычніка 1947 не працаваў з-за вайны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]