Бібліятэкі Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бібліятэкі Беларусі — сетка бібліятэк, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі сучаснай Беларусі першыя бібліятэкі з’явіліся з распаўсюджаннем хрысціянства і кніжнай культуры. Адной з найбольш вядомых была Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора (вядомая з 11 ст., разрабавана падчас Лівонскай вайны 1558—1583 гг.). У 11-13 ст. бібліятэкі існавалі ў Полацкім, Турава-Пінскім, Мінскім, Гродзенскім княствах.

Жыровіцкі манастыр на малюнку Напалеона Орды

Асабістыя бібліятэкі мелі некаторыя дзяржаўныя і царкоўныя дзеячы (напр., Кірыла Тураўскі). Асноўны масіў кніг захоўваўся і перапісваўся ў бібліятэкі праваслаўных манастыроў. У канцы 16-18 ст. на іх аснове склалася сістэма бібліятэк уніяцкага ордэна базыльян. У адпаведнасці са Статутам ордэна, у манастырах уводзілася пасада бібліятэкара, які адказваў за захаванне і арганізацыю фонду. Найбуйнейшыя бібліятэкі базыльян, якія мелі па некалькі тысяч кніг, карт, нот, эстампаў) былі ў Віленскім, Жыровіцкім і Супрасльскім манастырах. Значныя кніжныя зборы меліся пры каталіцкіх манастырах у Гродне, Шклове, Глыбокім, Слоніме, Брэсце, Шчучыне і інш.

Эпоха Асветніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Буйныя пратэстанцкія бібліятэкі існавалі пры Слуцкай кальвінскай калегіі і Смаргонскім зборы. Як і ў Еўропе, вялікія бібліятэкі адкрываліся пры навучальных установах (пры езуіцкіх акадэміях у Вільні і Полацку (Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі), пры базыльянскіх, піярскіх і езуіцкіх школах у Мінску, Пінску, Навагрудку, Слуцку, Брэсце і т. д.). З 15 ст. у Беларусі пачынаецца значнае пашырэнне прыватных бібліятэкі (найбольш вядомымі ў 16-18 ст. былі кнігазборы Радзівілаў, Сапег, Храптовічаў і інш.).

У Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 19 — пачатку 20 ст. узрасла колькасць свецкіх бібліятэк, з’явіліся гарадскія публічныя бібліятэкі (у Вільні, Гродне, Мінску, Віцебску, Магілёве і інш.). У 1913 на тэрыторыі Беларусі існавала 851 публічная бібліятэкі з агульным кніжным фондам 423 тыс. тамоў.

У СССР[правіць | правіць зыходнік]

Чытальны зал Урадавай бібліятэкі імя А. М. Горкага ў 1959
Абанемент Урадавай бібліятэкі імя А. М. Горкага ў 1969

У БССР, як і ў іншых саюзных рэспубліках, мерапрыемствы па радыкальнаму пераўтварэнню бібліятэчнай справы, пачалі праводзіцца пасля пастановы ЦК ВКП(б) «Аб паляпшэнні бібліятэчнай работы». У пастанове падкрэслівалася, што бібліятэчная справа ў краіне адстае ад культурнага росту працоўных і сялян і ад задач сацыялістычнай рэканструкцыі народнай хозяйсва. У адпаведнасці з гэтым ў БССР, як і ў краіне ў цэлым пачаўся бібліятэчны падыход. Прапагандыст бібліятэчнага падыходу Н. Д. Крупская ў працы «Паход у бібліятэку» падкрэслівала, што яго прызначэнне складаецца ў тым, каб «аб’яднанымі сіламі зрушыць з мёртвай кропкі бібліятэчную справу». Калегія Наркамасветы БССР абвясціла бібліятэчны падыход у рэспубліцы з 1 лістапада 1929 года. У яго ўключаліся бібліятэкі прафсаюзаў і іншых арганізацый.

Найбольш актыўна бібліятэчны падыход праводзіўся бібліятэкамі Віцебска, Мінска і Гомеля, якія паспяхова выконвалі прынятыя абавязацельствы па пашырэнні сеткі бібліятэк, прыцягненню чытачоў, прасоўванні палітычнай і нацыянальнай кнігі ў масы[1]. У канцы 1929 года ў сістэме Цэнтральнага Савету прафсаюзаў Беларусі быў створаны бібліятэчны калектар, які павінен быў забяспечыць цэнтралізаванае забеспячэнне бібліятэк новай літаратурай. Аднак у цэлым бібліятэчны падыход у рэспубліцы істотна не змяніў да лепшага працу бібліятэк, амаль зусім не закрануў сельскія бібліятэкі.

Пасля 1917 г. назіралася імклівае пашырэнне сеткі хат-чытальняў. З мэтай цэнтралізацыі бібліятэчнай справы ў 1921 праведзена І Усебеларуская канферэнцыя бібліятэчных работнікаў і заснавана Фундаментальная бібліятэка БДУ, а ў 1922 яна атрымала статус Беларускай дзяржаўная і ўніверсітэцкай бібліятэкі (сёння — Нацыянальная бібліятэка Беларусі). У 1926 г. бібліятэка была выведзена са складу БДУ. У далейшым склалася паўнацэнная бібліятэчная сетка краіны і пачалося фарміраванне заканадаўчай базы кіравання галіной.

Перабудова бібліятэчнага абслугоўвання сельскага насельніцтва ў БССР актывізавалася пасля Х Усебеларускага з’езда Саветаў (люты 1931). Ураду было даручана павялічыць асігнаванні на разгортванне палітпрасветработы з такім разлікам, каб да канца пяцігодкі ў кожным сельсавеце была хата-чытальня. Ставілася задача пераўтварыць хаты-чытальні ў сельскія дамы культуры, палепшыць арганізацыю працы чырвоных куткоў у калгасах. У 1932 годзе ў БССР налічвалася ўжо 1411 хат-чытальняў, у той час як пяцігадовым планам іх прадугледжвалася 670. У выніку ў кожным сельсавеце была створана комплексная культ-прасвет установа новага тыпу, у якім бібліятэка з’яўлялася асноўным структурным падраздзяленнем. Бібліятэкі народных дамоў былі ператвораныя ў раённыя.

Фонды бібліятэк сталі папаўняцца вытворча-тэхнічнай літаратурай, пашырылася яе прапаганда. Многія бібліятэкі рэспублікі арганізавалі абмен інфармацыяй аб новай вытворчай літаратуры з роднаснымі бібліятэкамі Масквы і Ленінграда, афармлялі кніжныя выстаўкі, складалі інфармацыйныя спісы навінак. У якасці кансультантаў і памочнікаў бібліятэкараў прыцягваліся чытачы з ліку кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў. За гады першай пяцігодкі ў БССР колькасць масавых бібліятэк павялічылася больш чым у пяць разоў, у два разы выраслі іх кніжныя фонды, у гарадах функцыянавала 668 бібліятэк, на сяле 759. Аднак масавыя бібліятэкі ўсё ж адчувалі недахоп у літаратуры[2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны амаль усе бібліятэкі былі разбураны і разрабаваны, але да 1950 г. іх колькасць і агульны кніжны фонд перавысілі даваенны ўзровень. У 1950-80 адбывалася далейшае ўпарадкаванне сеткі бібліятэкі і ўдасканаленне іх дзейнасці.

У 1990 г. у Беларусі налічвалася 6239 публічных бібліятэк (1248 гарадскіх і 4991 сельская) з агульным фондам 93,3 млн экз. (45,9 — у гарадскіх, 47,4 — у сельскіх бібліятэках). 16 чэрвеня 1992 г. была створана прафесійная грамадская арганізацыя — Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.

У Незалежнай Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сельская бібліятэка ў Цімкавічах
Гарадская бібліятэка Бабруйска, якая знаходзіцца ў былым асабняку купчыхі Кацнельсон

Пасля набыцця незалежнасці Беларусь ажыццявіла значныя пераўтварэнні ў бібліятэчнай сферы. У 1990-х гадах створана Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, унармавана нацыянальнае заканадаўства. Усяго на сённяшні дзень у Беларусі існуе каля 9,3 тысяч бібліятэк розных відаў з сукупным аб’ёмам фонду каля 200 млн экзэмпляраў. Нацыянальная бібліятэка Беларусі з’яўляецца галоўнай беларускай навуковай бібліятэкі ўніверсальнага профілю, найбуйнейшым інфармацыйным і сацыяльна-культурным цэнтрам, які зберагае найбольш поўную ў рэспубліцы калекцыю нацыянальных дакументаў. Сельскія і гарадскія публічныя бібліятэкі аб’яднаны ў сеткі, або цэнтралізаваныя бібліятэчныя сістэмы (у рэспубліцы іх налічваецца 132). Адпаведныя сістэмы спецыяльных бібліятэк узначальваюць і з’яўляюцца іх каардынацыйнымі цэнтрамі Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка і Фундаментальная бібліятэка БДУ, якія маюць статус рэспубліканскіх бібліятэк.

Асноўныя напрамкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія бібліятэкі вядуць навукова-даследчую і метадычную працу ў галіне бібліятэказнаўства, кнігазнаўства і бібліяграфазнаўства. Усталяваны і развіваюцца міжнародныя сувязі ў сферы бібліятэчнай справы. Сёння бібліятэкі становяцца лідарамі ў галіне інфармацыйнага забеспячэння патрабаванняў грамадства з выкарыстаннем электронных інфармацыйных рэсурсаў, сучасных камп’ютарных тэхналогій. Прыярытэтнымі напрамкамі дзяржаўнай бібліятэчнай палітыкі рэспублікі сталі інфарматызацыя бібліятэк Беларусі і ўкараненне ў іх дзейнасць сучасных інфармацыйных тэхналогій. Перспектыўным напрамкам дзейнасці з’яўляецца стварэнне Нацыянальнай электроннай бібліятэкі Беларусі.

Найбольш вядомыя беларускія бібліятэкі[правіць | правіць зыходнік]

Будынак Ленінскай бібліятэкі ў Мінску (1930—1932) на паштовай марцы
Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зноскі

  1. Покало М. И. История библиотечного дела в БССР.- Минск: Вышэйшая школа, 1986.-200с.
  2. Советское библиотековедение/Российская государственная библиотека.- Москва: Книжная палата, 1974.-№ 3

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Библиотечное дело в БССР: док. и материалы, 1918—1941. Мн., 1978.
  • Библиотечное дело в БССР: док. и материалы, 1941—1958. Мн., 1984.
  • Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы, 1959—1975. Мн., 2000.
  • Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы. 1976—1990. Мн., 2004.
  • Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы. XIX — пач. XX ст. Мн., 2008.
  • Библиотечное дело в Белоруссии (1919—1979 гг.). Мн., 1980.
  • К истории библиотечного дела в Белорусской ССР. Мн., 1975.
  • Покало М. И. История библиотечного дела в БССР. Мн., 1986.
  • Мотульский, Р. С. Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. Ч.1. Мн., 2011.
  • Матульскі Р. С. Сацыяльныя функцыі бібліятэк. Мн., 1993.
  • Мотульский Р. С. Библиотека как социальный институт. Мн., 2002.
  • Матульскі Р. С. Бібліятэка // Культура Беларусі: энцыклапедыя. Мн., 2010. Т.1. С.681―684.(недаступная спасылка)
  • Суша А.А, Языкович К. В. Библиотеки(недаступная спасылка) // Республика Беларусь: энциклопедия. Мн., 2005. Т.1. С.889―894.
  • Всемирная история библиотек. СПб, 2002.
  • Libraries as agencies of culture. Madison, 2001.
  • Encyclopedia of Library and Information Science: 2-nd ed. / ed. by M.A.Kent. T.1-4. New York, Basel, 2003

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]