Генрык Пантопідан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.2) (робат дадаў: ilo:Henrik Pontoppidan
+
Радок 1: Радок 1:
[[File:Henrik Pontoppidan.jpg|thumb|Генрык Пантопідан]] '''Генрык Пантопідан'''<ref name=pr>Напісанне імя і прозвішча '''Генрык Пантопідан''' у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.51.</ref> ({{lang-da|Henrik Pontoppidan}}; [[24 ліпеня]] [[1857]] - [[21 жніўня]] [[1943]]) — [[Данія|дацкі]] [[пісьменнік]]-раманіст, лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскай прэміі па літаратуры]] (1917) «за праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі».
[[File:Henrik Pontoppidan.jpg|thumb|Генрык Пантопідан]]
'''Генрык Пантопідан'''<ref name=pr>Напісанне імя і прозвішча '''Генрык Пантопідан''' у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.51.</ref> ({{lang-da|Henrik Pontoppidan}}; [[24 ліпеня]] [[1857]] [[21 жніўня]] [[1943]]) — [[Данія|дацкі]] [[пісьменнік]]-раманіст, лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскай прэміі па літаратуры]] (1917) «за праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі».


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 9: Радок 10:


Ён памёр 21 жніўня 1943.
Ён памёр 21 жніўня 1943.

== Творчасць ==
Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кніга апавяданняў «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана палітычнае і рэлігійнае жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнугы раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Па дарозе да самога сябе» (1943).


{{зноскі}}
{{зноскі}}

== Літаратура ==
* Пантопідан // БЭ у 18 т. Т. 12. Мн., 2001.

{{DEFAULTSORT:Пантопідан}}
{{DEFAULTSORT:Пантопідан}}
{{Нобелеўская прэмія/літаратура}}
{{Нобелеўская прэмія/літаратура}}

Версія ад 08:05, 6 снежня 2011

Генрык Пантопідан

Генрык Пантопідан[1] (дацк.: Henrik Pontoppidan; 24 ліпеня 185721 жніўня 1943) — дацкі пісьменнік-раманіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі».

Біяграфія

Генрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютландскім паўвостраве ў шматдзетнай сям'і. Калі Генрыку было шэсць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютландыі, у горад Рандэрс. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён паступіў у Капенгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ва Фрэрслеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся на Меце Мары Хансен, маладой сялянцы, з якой ён пазнаёміўся падчас выкладання, пасля ў іх было двое дзяцей.

У гэтым жа 1881 г. годзе адбыўся яго літаратурны дэбют - у штотыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцця» («Et Endeligt»).

У 1892 годзе Пантопідан развёўся з першай жонкай і ажаніўся на Антуанэце Кофуд. Шлюб іх быў бяздзетным, яна памерла ў 1928 годзе.

Ён памёр 21 жніўня 1943.

Творчасць

Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кніга апавяданняў «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана палітычнае і рэлігійнае жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнугы раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Па дарозе да самога сябе» (1943).

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Генрык Пантопідан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.51.

Літаратура

  • Пантопідан // БЭ у 18 т. Т. 12. Мн., 2001.