Перайсці да зместу

Беларуская грамада (Коўна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белару́ская грамада́ ў Коўне — грамадская арганізацыя ў 19171918 гадах. Мела на мэце аб’яднанне беларусаў г. Коўна (цяпер Каўнас, Літва) і наваколляў для абароны сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і спрыяння ў рэалізацыі беларускіх нацыянальных ідэалаў. Статут арганізацыі прадугледжваў адкрыццё беларускіх школ, дзіцячых прытулкаў, бальніц і кааператываў, выпуск літаратуры, канцэртную і тэатральную дзейнасць. Пры Беларускай грамадзе існаваў гурток моладзі. У складзе рады — дзеяч беларускага нацыянал-вызваленчага руху Р. Казячы і іншыя[1].

Зноскі

  1. Ю. Р. Васілеўскі. Беларуская грамада // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 409.