Вірбаліс
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Вірбаліс (літ.: Virbalis, традыцыйная беларуская назва — Вярбі́лава[2]) — горад у Вілкавішкіскім раёне Марыямпальскага павета Літвы, цэнтр Вірбаліскай сянюніі.
Размешчаны за 2 км ад чыгуначнай станцыі Кібартай на лініі Каўнас — Калінінград і за 12 км ад Вілкавішкіса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1529 годзе пад назвай Нова Воля ў Вялікім княстве Літоўскім.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе адышоў Прусіі і знаходзіўся ў яе складзе да 1807 года. У гэты час насіў назву Вірбален. З 1807 уваходзіў у склад Варшаўскага герцагства. Па выніках Венскага кангрэса, які праходзіў пасля заканчэння вайны з напалеонаўскай Францыяй, Варшаўскае герцагства было скасавана, і ў 1815 годзе быў уключаны ў склад Расійскай імперыі. Да 1917 называўся Вержбалава. З пачатку 1860-х гадоў, пасля правядзення Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі да прускай мяжы, і да Першай сусветнай вайны, Вержбалава было памежнай станцыяй паміж Расійскай імперыяй і Прусіяй (першай прускай станцыяй, за 1 вярсту ад Вержбалава, быў Эйдкунен, цяпер Чарнышэўскае Калінінградскай вобласці), тут размяшчалася мытня і памежныя ўстановы. Мястэчка Вержбалова знаходзілася ва Уладзіслаўскім павеце Сувалкскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў горадзе пражывала 3285 чалавек.
Падчас Першай сусветнай вайны з лютым 1915 быў акупаваны нямецкай арміяй. У 1918 годзе пры ўтварэнні Літоўскай Рэспублікі увайшоў у яе склад і быў перайменаваны ў Вірбаліс. Да Другой сусветнай вайны горад меў каталіцкую, лютэранскую і яўрэйскую абшчыны.
З 1940 года знаходзіўся ў складзе Літоўскай ССР. Падчас Другой сусветнай вайны быў пакінуты Чырвонай Арміяй 22 чэрвеня 1941 года. Вызвалены ў 1944 годзе войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі. З 1991 года ўваходзіць у склад Літвы.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Кліматаграма Вірбаліса | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
53
-1.2
-5.6
|
46
0.3
-5.0
|
48
5.2
-2.1
|
47
12.3
2.7
|
57
17.5
7.9
|
75
20.4
11.6
|
92
22.8
14.5
|
80
22.0
14.0
|
60
17.3
10.1
|
61
10.8
5.4
|
53
5.6
1.9
|
53
1.5
-2.0
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: «Climate-Data.org»[3] |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ Вірбаліс «Climate-Data.org» (англ.)
- ↑ а б в г д е ё ж з Visuotinė lietuvių enciklopedija
- ↑ а б Вержболово // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1910. — Т. 5. — С. 507–508.
- ↑ а б Воейков А. И. Вержболово // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VI. — С. 31–32.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вірбаліс
- Вірбаліс «GeoNames» (англ.)