Перайсці да зместу

Канстанцін Бязрукі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Бязрукі
Дзеці Міхаіл Канстанцінавіч

Канстанцін «Бязрукі» (? — 1270-я) — князь полацкі (1270-я)

Некаторыя даследчыкі атаясняюць Канстанціна Бязрукага з полацкім князем Канстанцінам, які ў 1-й палове XIII ст. перадаў немцам частку полацкіх уладанняў ва Усходняй Латгаліі — г. зв. «Канстанцінаў дар», зацверджаны булай Папы Рымскага.

На думку гэтых даследчыкаў, Канстанцін мог перадаць землі немцам, каб атрымаць падтрымку ў змаганні за полацкі сталец з літоўскім князем Таўцівілам, якому аддалі перавагу палачане. Іншыя даследчыкі адносяць «Канстанцінаў дар» да 1263—1264 гадоў, калі быццам Канстанцін пры падтрымцы літоўскага князя Траняты, пасля забойства Таўцівіла і паланення полацкіх баяр, заняў полацкі сталец, а неўзабаве па вызваленні Транятам палонных баяр сагнаны вялікім князем літоўскім Войшалкам, але такая храналогія абвяргаецца крыніцамі.

Аднак, з крыніц вядома, што выдавец «Канстанцінава дару» памёр без нашчадкаў, тым часам як пазнейшы полацкі князь Канстанцін (Бязрукі) меў прынамсі двух сыноў — аднаго невядомага імем і віцебскага князя Міхаіла Канстанцінавіча. Такім чынам, Канстанцін Бязрукі яўна не тоесны ранейшаму князю Канстанціну.

Магчыма, Канстанцін (Бязрукі) паходзіў з роду віцебскіх князёў, некаторыя даследчыкі думаюць, што ён сын полацкага князя Брачыслава і швагер Таўцівіла, але гэтыя даследчыкі атаясняюць абодвух Канстанцінаў[1][2].

Напэўна, Канстанцін (Бязрукі) заняў полацкі сталец пасля князя Ізяслава, стаўленіка вялікага князя літоўскага Войшалка. Канстанцін Бязрукі згадваецца ў 1270-я гады як добры полацкі князь у павучанні полацкага епіскапа Сімяона, а таксама ў лісце канца XIII ст. ад рыжскага магістрата да яго сына, віцебскага князя Міхаіла Канстанцінавіча.

Зноскі

  1. Сэларт А. Полацкі князь Канстанцін
  2. Баўмгартэн