Караль Станіслаў Радзівіл (1669—1719)
Караль Станіслаў Радзівіл (27 лістапада 1669, Кракаў — 2 жніўня 1719, Белая) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Падканцлер (1690—1698) і канцлер вялікі літоўскі (1698—1719).
Валодаў таксама мястэчкамі Глыбокім і Смаргонню ў Ашмянскім павеце, Карэлічамі, Ішкальдзю і Грэскам у Новагародскім павеце, Бялынічамі ў Аршанскім павеце. Быў старостам берасцейскім, камянецкім, крычаўскім і іншых[6]. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Нясвіжы і Алыцы, ардынат на Нясвіжы і Алыцы (1669). Кавалер ордэна Белага арла (1705).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Міхала Казіміра, падканцлера вялікага літоўскага, і Кацярыны з Сабескіх.
Навучаўся ў Люблінскім езуіцкім калегіуме, падарожнічаў Аўстрыяй, Італіяй, Францыяй, Нідэрландамі. Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Англіі і Партугаліі. У 1689 годзе па смерці свайго старэйшага брата ваяводы троцкага Юрыя Юзафа Радзівіла (1668—1689) атрымаў у спадчыну Нясвіжскую і Алыцкую ардынацыі.
У 1685 годе атрымаў урад стольніка, у 1686 годзе — канюшага вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1687, 1688 і 1690 гадоў. У 1690 годзе стаў падканцлерам вялікім літоўскім. Быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1694 і 1700 гадах. У 1698 годзе атрымаў урад канцлера.
Ваяваў супраць татараў і туркаў. З 1695 года змагаўся з Сапегамі за права валодаць Нойбургскімі маёнткамі.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) быў прыхільнікам Аўгуста Моцнага (у 1706—1709 гадах часова заняў бок Станіслава Ляшчынскага). Імкнуўся займаць цэнтрысцкую пазіцыю ў барацьбе магнацкіх груповак за ўладу і карыстаўся сімпатыяй з боку шляхты, ад якой атрымаў мянушку Юстус («справядлівы»).
Падтрымліваў Уніяцкую царкву, заснаваў базыльянскі манастыр у Міры. Яго партрэт аўтарства Лявона Тарасевіча змясцілі ў Супраслеўскім «Літургіконе». Збудаваў касцёлы ў Налібаках і іншыя. Надаў прывілем цэхам Міру. Вёў дзённікі, якія ахопліваюць 1684—1687 і 1689—1719 гады.
Ажаніўся 6 сакавіка 1691 года ў Вільні з Ганнай Кацярынай Сангушкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Мікалай Крыштаф (1695—1715), падстолі вялікі літоўскі
- Міхал Казімір «Рыбанька» (1702—1762), ваявода віленскі і гетман вялікі літоўскі
- Альбрэхт Станіслаў
- Людвік Дамінік
- Станіслаў Юрый
- Геранім Фларыян (1715—1760), харунжы вялікі літоўскі
- Кацярына Барбара (1693—1730), жонка з 1720 года гетмана вялікага кароннага Яна Клеменса Браніцкага (1689—1771)
- Канстанцыя Францішка (1697—1756), жонка з 1717 года канцлера вялікага літоўскага Яна Фрыдэрыка Сапегі (1680—1751)
- Тэкля Ружа (1703—1747), 1-ы муж з 1725 года канюшы вялікі літоўскі Якуб Генрык Флемінг (1667—1728), 2-гі муж з 1730 года ваявода віленскі і гетман вялікі літоўскі Міхал Сервацы Вішнявецкі (1680—1744), 3-ці муж з 1745 года падканцлер вялікі літоўскі Міхал Антоній Сапега (1711—1760)
- Караліна Тэрэза (1707—1765), 1-ы муж з 1727 года Казімір Лявон Сапега (1697—1738), 2-гі муж з 1740 года ваявода наваградскі Юзаф Аляксандр Ябланоўскі (1711—1777)
- Ганна Аляксандра
- Крысціна Алена
Спачыў у Нясвіжы 10 ліпеня 1720 года[7].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Гравюра Лявона Тарасевіча, кан. XVII ст.
-
З калекцыі князя М. Радзівіла, XVIII ст.
-
З жонкай і дзецьмі, абраз XVIII ст.
-
З Нясвіжскай галерэі, каля 1733
-
З Паланечкаўскай галерэі, XVIII ст.
-
М. Старкман, 1857
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVIII стагоддзя пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Валынскім краязнаўчым музеі.
Бюст
[правіць | правіць зыходнік]Бюст Караля Станіслава Радзівіла аздабляе ўязную браму ў замак у Белай. Яго паставілі па смерці Караля Станіслава на заказ яго жонкі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Karol Stanisław Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 162.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Rachuba A. Radziwiłł Karol Stanisław h. Trąby (1669—1719) / Polski Słownik Biograficzny.— Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987.— Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 247.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Радзівіл Кароль Станіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 489. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ISBN 978-985-01-0740-4.
- Jerzy Jan Lerski: Historical dictionary of Poland, 966—1945. Westport 1996, S. 463.
- Канюшыя вялікія літоўскія
- Канцлеры вялікія літоўскія
- Падканцлеры літоўскія
- Стольнікі вялікія літоўскія
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1669 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 1719 годзе
- Памерлі ў Бяле Падляскай
- Пахаваныя ў Нясвіжы
- Радзівілы
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Выпускнікі Люблінскага езуіцкага калегіума
- Цівуны віленскія
- Постаці Мірскага замка
- Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
- Старосты пшэмыскія
- Старосты члухаўскія
- Старосты камянецкія
- Старосты крычаўскія
- Ардынаты нясвіжскія