Міжканфесійны канфлікт у Іраку (2006—2009)
Міжканфесійны канфлікт у Іраку (2006—2009) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна | |||
Дата | 22 лютага 2006 — 30 чэрвеня 2009 | ||
Месца | Ірак | ||
Прычына | рост палітычнай актыўнасці шыітаў, нявыгадны для сунітаў праект новай канстытуцыі, супярэчнасці ўнутры руху паўстанцаў | ||
Вынік | адсутнасць перамогі ў пэўнага боку | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Міжканфесійны канфлікт у Іраку[8] — рэлігійна-ідэалагічны канфлікт паміж рознымі групоўкамі іракскіх баевікоў, які адбываўся на фоне Іракскай вайны. У аснове супрацьстаяння ляжалі супярэчнасці сунітаў з шыітамі, суфітаў з салафітамі і прыхільнікаў зрынутага ўрада Садама Хусейна з прыхільнікамі дэмакратызацыі краіны і пабудовы ісламскай рэспублікі на ўзор з Іранам. Дадзеныя падзеі пазначаюцца таксама як першая грамадзянская вайна[9].
Групоўкі
[правіць | правіць зыходнік]- Баас і Армія людзей накшбандзійскага ордэна (АЛНО) — сацыялісты і нацыяналісты, прыхільнікі зрынутага рэжыму Садама Хусейна, пераважна суніты.
- Ісламская армія ў Іраку і яе саюзнікі — суніцкія ісламісты, не падтрымлівалі тэрор супраць грамадзянскіх, мелі добрый адносіны з Баас.
- Аль-Каіда і яе саюзнікі — суніцкія ісламісты, актыўна праводзілі тэрарыстычныя акты супраць мірнага насельніцтва, канфліктавалі з папярэдняй групоўкай.
- Армія Махдзі і яе саюзнікі — шыіцкія ісламісты з арыентацыяй на Іран, ваявалі супраць кааліцыйных сіл.
- Арганізацыя Бадра — таксама шыіцкія ісламісты з арыентацыяй на Іран, аднак не змагаліся з амерыканцамі, падтрымліваючы створаны імі шыіцка-курдскі ўрад.
- Сыны Ірака — кааліцыя суніцкіх апалчэнцаў з мухафазы Аль-Анбар, ваявала супраць партызанскіх фарміраваняў, падтрымліваючы замежнікаў і новы ўрад.
- Савет выратавання Анбара — атрады апалчэнцаў з мухафазы Аль-Анбар, накіраваныя выключна супраць Аль-Каіды, супрацоўнічаючы з усімі астатнімі.
- Пешмерга — курдскія атрады, займаліся абаронай сваёй аўтаноміі на поуначы краіны разам з акупантамі і новым ўрадам.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2003 годзе ЗША і іх саюзнікі ўрываюцца ў Ірак, зрынаючы рэжым Садама Хусейна і яго партыі Баас. Акупацыя краіны прывяла да зараджэння розных груповак, якія змагаліся супраць міжнароднай кааліцыі і лаяльных ёй фарміраванняў. Нягледзячы на баявыя дзеянні, пад пачаткам ЗША пачаліся працэсы фармавання новага ўрада краіны.
30 студзеня 2005 года ў абстаноўцы ўзмоцненых мер бяспекі ў Іраку прайшлі першыя за паўстагоддзя шматпартыйныя правінцыйныя выбары[10]. Напярэдадні выбараў адбылася хваля гвалту. Баевікі пагражалі размясціць насупраць выбарчых участкаў снайпераў[11]. Нягледзячы на байкот галасавання ў шэрагу суніцкіх раёнаў (у правінцыі Аль-Анбар яўка выбаршчыкаў адсутнічала[12]), выбары былі прызнаны. Як і прадказвалі аналітыкі, перамогу на іх атрымаў шыіцкі «Аб’яднаны Іракскі Альянс», які набраў 48 % галасоў. У красавіку быў сфармаваны пераходны ўрад, задачай якога з’яўлялася падрыхтоўка новай канстытуцыі краіны.
У працэсе распрацоўкі новай канстытуцыі выявіліся сур’ёзныя супярэчнасці паміж палітычнымі партыямі шыітаў і курдаў з аднаго боку і сунітаў з другога. Асноўныя пярэчанні сунітаў выклікалі пункты праекта, якія датычыліся пытанняў федэралізацыі дзяржавы, ліквідацыі партыі Баас, а таксама прыналежнасці Ірака арабскаму свету[13]. Прыняты праект адлюстроўваў у асноўным погляды шыітаў і курдаў, якія валодалі большасцю ў парламенце. Раскол у іракскім грамадстве быў добра прыкметны на рэферэндуме па прыняцці Канстытуцыі 15 кастрычніка, калі ў шыіцкіх раёнах панавала святочная атмасфера, а ў суніцкіх гарадах Эль-Юсіфія і Эль-Латыфія ўчасткі для галасавання наогул не адкрываліся[14]. Тым не менш, Канстытуцыя была прынята. 15 снежня адбыліся новыя парламенцкія выбары, па выніках якіх павінна было быць створана цяпер ужо пастаянны ўрад краіны. Перамогу зноў атрымаў Аб’яднаны Іракскі Альянс, які атрымаў 128 месцаў у Нацыянальным Сходзе. Усе суніцкія партыі атрымалі толькі 58 месцаў, а курды — 53 месцы[15].
Прыход да ўлады ў Іраку шыіцкіх палітычных сілаў прыкметна абвастрыў адносіны паміж іракцамі, якія належалі да двух розных галін ісламу. Хоць суніты былі рэлігійнай меншасцю, яны традыцыйна складалі асноўную частку палітычнай эліты краіны (Садам Хусейн таксама быў сунітам). Па меры змены сітуацыі ў суніцкіх колах раслі асцярогі таго, што шыіты і курды, перахапіўшы палітычную ініцыятыву, паспрабуюць абвясціць уласныя суверэнныя дзяржавы на тэрыторыях Ірака, дзе яны пераважаюць. У гэтым выпадку краіна пазбавіцца амаль усіх асноўных радовішчаў нафты. Аднак і суніцкія, і шыіцкія ўзброеныя групоўкі выступалі супраць прысутнасці замежных войскаў у Іраку.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]22 лютага 2006 года невядомыя, меркавана суніты, арганізавалі выбух у мячэці Аль-Аскарыя ў Самары. Ахвяр не было, але купал мячэці, адной з галоўных шыіцкіх святынь, апынуўся разбураны. У наступныя дні і тыдні краіну захліснула хваля гвалту на глебе міжрэлігійнага канфлікту. Апалчэнцы абодвух бакоў падрывалі шыіцкія і суніцкія мячэці, выкрадалі і забівалі мірных іракцаў, якія вызнавалі «варожы» плынь ісламу. Такія расправы сталі штодзённай з’явай; штодня на вуліцах іракскіх гарадоў паліцыя выяўляла дзясяткі трупаў, многія з якіх мелі сляды катаванняў. Многія назіральнікі загаварылі аб тым, што ў Іраку пачалася грамадзянская вайна. Адміністрацыя Джорджа Буша імкнулася пазбягаць такой фармулёўкі, што прывяло да дэбатаў пра тое, ці можна лічыць тое, што адбываецца грамадзянскай вайной. Да кастрычніка ў выніку ўнутранага канфлікту каля 365 тыс. іракцаў сталі бежанцамі[16]. Штомесяц у выніку гвалту гінула больш за 1000 грамадзян краіны[17].
У канфлікце ўдзельнічалі пераважна сілы паўстанцаў, якія выступалі супраць міжнароднай кааліцыі, адклаўшы барацьбу з замежнай кааліцыяй на другі план.
Летам успыхнулі баі нават паміж сунітамі. Умерана-ісламісцкая групоўка «Ісламская армія ў Іраку», што не праводзіла тэрарыстычныя акцыі, займаючыся выключна ўзброенымі нападамі на камбатантаў, выступіда з крытыкай «Аль-Каіды», якая паўсюдна вырабляла падрывы, расстрэлы і захопы закладнікаў[18][19][20]. Адначасова «Ісламская армія Ірака» разглядала сябе як лідара барацьбы супраць амерыканскай акупацыі Іраку, адпрэчваючы прэтэнзіі АК на гэтую ролю[20].
На здзіўленне, гэты эпізод канфлікту скончыўся падпісаннем перамір’я паміж групоўкамі 6 чэрвеня 2007 года[21].
У жніўні 2007 года адбыліся буйныя сутыкненні ў горадзе Кербела паміж байцамі «Бадры», суніцкімі паўстанцамі, прыхільнікі старога рэжыму і Арміяй Махдзі[22].
Разам з гэтым раскол наспеў і ў шыіцкім руху, калі 25 сакавіка 2008 года акупацыйныя сілы пачалі ваенную аперацыю ў Басры для барацьбы з шыіцкімі баевікамі «Арміі Махдзі»[23]. На баку кааліцыі выступіла таксама шыіцкая арганізацыя «Бадра», якая да гэтага не вяла партызанскай вайны супраць замежнікаў і нават падтрымлівала іх і новы ўрад краіны ў барацьбе з суніцкім супрацівам.
Баявыя дзеянні і тэракты (пераважна ў цэнтральных рэгіёнах і сталічным Багдадзе, дзе канфесіі датыкаліся) паміж баевікамі з рознай інтэнсіўнасцю падоўжыліся да 2009 года, пасля чаго значных сутыкненняў зафіксавана не было[24].
Бежанцы
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2006 года Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў (УВКБ) і іракскі ўрад падлічылі, што пасля выбуху мячэці Аль-Аскар у 2006 годзе больш за 370 000 іракцаў пакінулі свае дамы, у выніку чаго агульная колькасць іракскіх бежанцаў перавысіла 1,6 мільёна чалавек[25]. Да 2008 года УВКБ ААН павысіла ацэнку колькасці бежанцаў у агульнай складанасці прыкладна да 4,7 мільёна чалавек (~16% насельніцтва). Колькасць бежанцаў за мяжой ацэньвалася ў 2 мільёны чалавек (колькасць, блізкая да прагнозаў ЦРУ[26]), а колькасць унутрана перамешчаных асоб — у 2,7 мільёна чалавек[27]. Паводле ацэнак, колькасць сірот у Іраку вагалася ад 400 000 (па даных Багдадскага правінцыйнага савета) да пяці мільёнаў (па даных іракскага савета па барацьбе з карупцыяй)[28][29]. У дакладзе ААН за 2008 год колькасць сірот ацэньвалася прыкладна ў 870 000 чалавек. У 2008 годзе Чырвоны Крыж заявіў, што гуманітарная сітуацыя ў Іраку з’яўляецца адной з самых крытычных у свеце, паколькі мільёны іракцаў вымушаны спадзявацца на недастатковыя і няякасныя крыніцы вады[30].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гумер Исаев: «Сирия как союзница Ирана поддерживает иракских повстанцев» Петербургский востоковед объяснил, почему проамериканское иракское правительство вынуждено стягивать войска на сирийской границе
- ↑ США заявляют, что Иран поставляет оружие иракским шиитам
- ↑ а б Эскадроны смерти в Ираке // Agentura.Ru
- ↑ а б Rubin, Alissa J.; Damien Cave (December 23, 2007). "In a Force for Iraqi Calm, Seeds of Conflict". The New York Times. Архівавана з арыгінала April 24, 2009. Праверана December 24, 2007.
- ↑ "Private contractors outnumber U.S. troops in Iraq" Архівавана 2 верасня 2007 года.. By T. Christian Miller. Los Angeles Times. 4 July 2007.
- ↑ "Contractor deaths add up in Iraq" Архівавана 13 чэрвеня 2008 года.. By Michelle Roberts. Deseret Morning News. 24 February 2007.
- ↑ Iraq Body Count . www.iraqbodycount.org. Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ '1,300 dead' in Iraq sectarian violence | Iraq | The Guardian
- ↑ Iraq’s Civil War, the Sadrists and the Surge (англ.). Crisis Group (7 лютага 2008). Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Выборы в Ираке завершились, явка превысила 60 % (Подробности)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2008. Праверана 2 лютага 2008.
- ↑ Члена избиркома убили выстрелом в голову (YTRO.ru)
- ↑ Е. Загорнова. Выборы в Ираке 30 января 2005 г. Подготовительный процесс, ход голосования и предварительные итоги
- ↑ Окончательный вариант конституции Ирака будет готов к 8 сентября (Обозреватель)
- ↑ Референдум по проекту новой конституции Ирака состоялся (NEWSru.com)
- ↑ В Ираке объявили результаты парламентских выборов (Подробности)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2008. Праверана 2 лютага 2008.
- ↑ UNHCR worried about effect of dire security situation on Iraq’s displaced
- ↑ icasualties.org Архівавана 11 лютага 2010.
- ↑ The ISIS Threat: The Rise of the Islamic State and their Dangerous Potential . Providence Research (25 верасня 2014).
- ↑ Islamic Army of Iraq founder: Isis and Sunni Islamists will march on Baghdad
- ↑ а б A Truce Between U.S. Enemies in Iraq
- ↑ Ghosh, Bobby. «A Truce Between U.S. Enemies in Iraq Архівавана 24 жніўня 2013.», Time, 6 June 2007.
- ↑ В Ираке от взрыва погиб еще один губернатор провинции. Архівавана 29 верасня 2007. Независимая газета. от 20.08.2007 г.
- ↑ «Армия Махди» отступает. Ас-Садр готов на перемирие Архівавана 3 чэрвеня 2008. (Праверана 12 мая 2009)
- ↑ Anthony H. Cordesman (2011), «Iraq: Patterns of Violence, Casualty Trends and Emerging Security Threats» Архівавана 12 кастрычніка 2017 года., p. 33.
- ↑ United Nations High Commissioner for Refugees. Office of the United Nations High Commissioner for Refugees . UNHCR. Архівавана з першакрыніцы 29 November 2014. Праверана 20 November 2014.
- ↑ CIA World Factbook: Iraq . Архівавана з першакрыніцы 13 May 2009. Праверана 20 November 2014.
- ↑ UNHCR – Iraq: Latest return survey shows few intending to go home soon Архівавана 5 верасня 2008 года.. Published 29 April 2008. Retrieved 20 May 2008.
- ↑ 5 million Iraqi orphans, anti-corruption board reveals Архівавана 17 снежня 2012 года. English translation of Aswat Al Iraq newspaper 15 December 2007
- ↑ "Draft law seeks to provide Iraqi orphans with comprehensive support" by Khalid al-Tale, 27 March 2012 . Mawtani (27 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 January 2013. Праверана 20 November 2014.
- ↑ Iraq: No let-up in the humanitarian crisis . Архівавана з першакрыніцы 21 December 2014. Праверана 20 November 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Refugees Report "The Iraqi Displacement Crisis" Refugees International, March 2008.
- United States Dept. of Homeland Security Fact Sheet on admitting Iraqi refugees to the United States March 2008.