Аляксандр II, імператар расійскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Аляксандр II Мікалаевіч | |
| 12-й імператар Усерасійскі | |
| Пачатак праўлення: | 18 лютага (2 сакавіка) 1855 |
|---|---|
| Канец праўлення: | 1 (13) сакавіка 1881 |
| Каранацыя: | 26 жніўня (7 верасня) 1856 |
| Папярэднік: | Мікалай I |
| Пераемнік: | Аляксандр III |
| Дата нараджэння: | 17 (29) красавіка 1818 |
| Месца нараджэння: | Масква |
| Дата смерці: | 1 (13) сакавіка 1881 |
| Месца смерці: | Санкт-Пецярбург |
| Жонка: | 1. Марыя Аляксандраўна 2. Кацярына Міхайлаўна Далгарукая |
| Дзеці: | Аляксандра, Мікалай, Аляксандр III, Уладзімір, Аляксей, Марыя, Сяргей, Павел |
| Дынастыя: | Раманавы |
| Бацька: | Мікалай I |
| Маці: | Аляксандра Фёдараўна |
АЛЯКСАНДР II МІКАЛАЕВІЧ, (17 (29) красавіка 1818, Масква — 1 (13) сакавіка 1881, Пецярбург) — імператар Расійскай Імперыі з 18 лютага (2 сакавіка) 1855 па 1 (13) сакавіка 1881, старэйшы сын імператара Мікалая I і Аляксандры Фёдараўны.
Атрымаў хатню адукацыю. Па дасягненні паўналецця 22 красавіка 1834 (дзень прынясенні ім прысягі) Спадчыннік-Цэсарэвіч быў уведзены сваім бацькам у склад асноўных дзяржаўных інстытутаў Імперыі: у 1834 у Сенат, у 1835 уведзены ў склад Свяцейшага Сінода, з 1841 член Дзяржаўнага Савета, у 1842 — Камітэта міністраў. У 1837 году Аляксандр здзейсніў вялікае падарожжа па Расіі і наведаў 29 губерніяў Еўрапейскай часткі, Закаўказзя і Заходняй Сібіры, а ў 1838-1839 гадах пабываў у Еўропе.
Воінская служба ў будучага імператара праходзіла даволі паспяхова. У 1836 году ён ужо стаў генерал-маёрам, з 1844 года поўны генерал, камандаваў гвардзейскай пяхотай. З 1849 года Аляксандр - начальнік ваенна-навучальных устаноў, старшыня Сакрэтных камітэтаў па сялянскай справе 1846 і 1848 гадоў. Падчас Крымскай вайны 1853-1856 гадоў з аб'яўленнем Пецярбургскай губерніі на вайсковым становішчы камандаваў усімі войскамі сталіцы.
Першым з яго важных рашэнняў пасля ўступлення на прастол было заключэнне Парыжскага міру у сакавіку 1856 года. У сувязі з каранаваннем у жніўні 1856 года ён абвясціў амністыю дзекабрыстам, петрашэўцам, удзельнікам Польскага паўстання 1830-1831 гадоў, прыпыніў на 3 года рэкруцкія наборы, а ў 1857 году ліквідаваў вайсковыя паселішчы.
Усвядоміўшы першачарговую важнасць рашэння сялянскага пытання, ён на працягу 4-х гадоў праяўляў імкненне адмяніць прыгоннае права. Прытрымваючыся ў 1857-1858 гадах "астзейскага варыянту" беззямельнага вызвалення сялян, ён у канцы 1858 года пагадзіўся на выкуп сялянамі надзельнай зямлі ва ўласнасць, гэта значыць на праграму рэформы, распрацаваную лібераламі, сумесна з аднадумцамі з серады грамадскіх дзеячаў (Н. А. Мілюцін, Я. І. Растоўцаў, Ю. Ф. Самарын, У. А. Чаркаскі; Вял. кн. Алена Паўлаўна і інш.).
Пры ягонай падтрымцы былі прынятыя Земскае палажэнне 1864 года і Гарадавое палажэнне 1870 года, Судовыя статуты 1864 года, вайсковыя рэформы 1860-1870-х гадоў, рэформы народнай адукацыі, цэнзуры, адмена цялесных пакаранняў.
Аляксандр II упэўнена і паспяхова вёў традыцыйную імперскую палітыку. Перамогі ў Каўказскай вайне былі здабытыя ў першыя гады яго праўлення. Удала скончылася пасоўванне ў Сярэднюю Азію (у 1865-1881 гадах у склад Расіі ўвайшла вялікая частка Туркестана). Пасля доўгага супраціву ён вырашыўся на вайну з Турцыяй 1877-1878 гадоў.
Пасля прыгнечання Польскага паўстання 1863-1864 гадоў і замаху Д. У. Каракозава на яго жыццё 4 красавіка 1866 года Аляксандр II пайшоў на саступкі ахавальнаму курсу, якія выказаліся ў прызначэнні на вышэйшыя дзяржаўныя пасты Д. А. Талстога, Ф. Ф. Трэпава, П. А. Шувалава. У 1867 году Аляска (Руская Амерыка) была перададзеная Злучаным Штатам.
Рэформы працягваліся, але млява і непаслядоўна, амаль усе дзеячы рэформ за рэдкім выключэннем, атрымалі адстаўку. У канцы свайго праўлення Аляксандр схіліўся да ўводзін у Расіі абмежаванага грамадскага прадстаўніцтва пры Дзяржаўным савеце.
Перажыў некалькі пакушэнняў: Караказава (1866), Беразоўскага (1867), Салаўёва (1879), Халтурына (1880). 1 (13) сакавіка 1881 Аляксандр II быў смяротна паранены на набярэжнай Екацярынінскага канала ў Пецярбурзе бомбай, кінутай нарадавольцам Ігнатам Грыневіцкім.
Зараз помнікі Аляксандру II усталяваны ў Маскве, Хельсінкі і Сафіі.