Нараўлянскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нараўлянскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Нароўля
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Уладзімір Пятровіч Антоненка
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 70,5 %, руская 28,06 %
Размаўляюць дома: беларуская 46,06 %, руская 52,35 %[1]
Насельніцтва (2009)
11 371 чал.[1] (21-е месца)
Шчыльнасць 7,16 чал./км² (21-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 89,05 %,
рускія — 6,28 %,
украінцы — 2,82 %,
палякі — 1,11 %,
іншыя — 0,74 %[1]
Плошча 1 588,82[2]
(14-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
111 м[3]
Нараўлянскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Барэльефны абраз з дрэва, з разьбой і паліхроміяй з вёскі Вербавічы. XVII стагоддзе. НММ РБ

Нараўля́нскі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці. Размешчаны ў зоне правабярэжжа ніжняга цячэння ракі Прыпяць. Мяжуе з Ельскім, Мазырскім і Хойніцкага раёнамі Беларусі, Нарадыцкім, Оўруцкім, Палескім і Чарнобыльскім раёнамі Украіны.

Рэльеф і глеба

Пераважная частка тэрыторыі раёна знаходзіцца ў межах Прыпяцкага прагіну, паўднёвая — на схіле Украінскага шчыта. 85 % — тэрыторыі — на вышыні 120—140 м , 8 % — на вышыні 140—160 м і 7 % — на вышыні 100—110 м. Пры геамарфалагічным раянаванні Нараўлянскі раён адносіцца да Прыдняпроўскай ледавіковай галіны Беларускага Палесся.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, слабападзолістыя глебы. Ураджайнасць зямлі невысокая, пераважаюць кіслыя глебы.

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі Нараўлянскага раёна — дзярнова-падзолістыя (14,3 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (48,8 %), дзярнова-балотныя (2,9 %), тарфяна-балотныя і алювіяльныя (34,0 %).

Азёры і рэкі

Рачная сетка раёна адносіцца да басейна Чорнага мора і злучана з ім Дняпром. Частата рачной сеткі — 15 км на 100 км ². Асноўная рака — Прыпяць. Даўжыня ракі — 802 км, плошча вадазбору — 121 тыс. км².

Карысныя выкапні

Раён мае невялікія адклады торфу. Торф нізінны. Глыбіня залягання — 1,34 м. Радовішчы размяшчаюцца на 292 га. На тэрыторыі раёна, каля вёсак Гута і Заракітнае, знойдзена каменная (павараная) соль. Глыбіня залягання ад 300 да 2500 м. Магутнасць саляной тоўшчы да 2 км. У Нараўлянскім раёне ёсць два радовішчы глін — Галоўчыцкае і Вепранскае.

Старшыні райвыканкама

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі