Кібартай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Кібартай)
Горад
Кібартай
літ.: Kybartai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1561
Ранейшыя назвы
Кібарты
Горад з
Вышыня цэнтра
70 м
Насельніцтва
  • 4 015 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-70065
Афіцыйны сайт
Кібартай на карце Літвы
Кібартай (Літва)
Кібартай

Кібарта́й (літ.: Kybartai, традыцыйная беларуская назва — Кіба́рты) — горад у Вілкавішкіскім раёне Марыямпальскага павета Літвы. Размешчаны за 16 км на захад ад Вілкавішкіса, на мяжы з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Горад размешчаны на правым беразе ракі Ліепона, па якой праходзіць мяжа з Расіяй. Чыгуначная станцыя на лініі Каўнас — Калінінград. У горадзе знаходзяцца пешаходны, аўтамабільны і чыгуначны пагранпераходы Літва — Расія.

Насельніцтва складае каля 6,4 тыс. чалавек. Кібартай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Сувалкія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы ўспамін адносіцца да 1561 года. Пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе адышоў Прусіі і знаходзіўся ў яе складзе да 1807 года. З 1807 года ўваходзіў у склад Варшаўскага герцагства.

Па выніках Венскага кангрэса, які праходзіў пасля заканчэння вайны з Напалеонаўскай Францыяй, Варшаўскае герцагства было скасавана, і ў 1815 годзе пасад Кібарты быў уключаны ў склад Расійскай імперыі. У 1856 годзе пасад, размешчаны зблізку мытнага пункта Вержбалова, атрымаў статус горада. Значны рост горада адбыўся пасля 1861 года, калі была пабудавана чыгунка Санкт-Пецярбург — Варшава. Чыгуначная станцыя, пабудаваная каля Кібартая, была названа Вержбалова па назве суседняга горада Вержбалова (станцыя Вержбалова).

У 1919 годзе пры ўтварэнні Літоўскай Рэспублікі ўвайшоў у яе склад і быў пераназваны ў Кібартай з пацверджаннем статуса горада. Кібартай быў апошнім горадам Літвы, дзе знаходзіўся прэзідэнт Антанас Смятона 15 чэрвеня 1940 года перад эміграцыяй.

З 1940 года знаходзіўся ў складзе Літоўскай ССР (СССР). Падчас Другой сусветнай вайны быў пакінуты Чырвонай Арміяй 22 чэрвеня 1941 года. Вызвалены 18 кастрычніка 1944 года войскамі 3-га Беларускага фронту падчас Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі. У 1950—1959 гадах быў цэнтрам Кібартайскага раёна. З 1991 года ўваходзіць у склад Літвы. Герб Кібартая зацверджаны 24 лістапада 1998 года ўказам прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі па праекце мастака Кястуціса Гвалды. У красавіку 2001 года была ўтворана Кібартайская сянюнія, якая ўключае 39 вёсак і горад Кібартай.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка насельніцтва Кібартая
Год 1895 1923 1931 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 2 364 6 300 6 731 7 337 6 200 6 435 6 676 7 064 6 556 6 173

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.