Гродзенскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:06, 5 кастрычніка 2016, аўтар Rymchonak (размовы | уклад) (дапаўненне)
Гродзенскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскую вобласць
Уключае 383 сельскіх населеных пунктаў
14 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Гродна
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Валерый Уладзіміравіч Хелскі
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 51,21 %, руская 38,53 %
Размаўляюць дома: беларуская 27,58 %, руская 54,77 %[1]
Насельніцтва (2009)
54 525 чал.[1] (5-е месца)
Шчыльнасць 21,02 чал./км² (13-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 55,98 %,
палякі — 33,6 %,
рускія — 7,78 %,
украінцы — 1,26 %,
іншыя — 1,38 %[1]
Плошча 2 593,92[2]
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
139 м[3]
Гродзенскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гродзенскі раён  — адміністрацыйная адзінка на паўночным захадзе Гродзенскай вобласці. Плошча — 2,6 тыс.км², мяжуе з Рэспублікай Польшча (працягласць мяжы 68 км) і Літоўскай Рэспублікай (працягласць мяжы 32,8 км). Падзяляецца на 13 сельсаветаў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Гродна. Утворанны 15 студзеня 1940 г.

Геаграфія

Плошча 2700 км² (1-е месца сярод раёнаў). Большая частка тэрыторыі раёна занята Нёманскай нізінай, на захадзе — Гродзенскае ўзвышша. Рэльеф — узгорыста-раўнінны. Пераважае вышыня 100—170 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 247 метраў (каля аг. Капцёўка).

Карысныя выкапні: цагельныя гліны, торф, сілікатныя пяскі, мел, пясчана-гравійныя матэрыялы, сапрапель.

Сярэдняя тэмпература студзеня −5,1°С, ліпеня 18°С. Ападкаў выпадае 545 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 199 сутак.

Асноўныя рэкі — Нёман і яго прытокі Свіслач, Ласосна, Чорная Ганча, Котра. Аўгустоўскі канал злучае раку Нёман з ракой Бебжа (басейн ракі Вісла). Іншыя рэкі: Баранава, Баярка, Гажанка, Горніца. На тэрыторыі раёна размешчаны азёры: Белае, Рыбніца, Малочнае, Кальніца, Вераўскае, Вензавец, Кавеня, Шлямы.

Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, займаюць 31,7 % тэрыторыі раёна (буйны масіў Гродзенскай пушчы на паўночным усходзе). Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча балот займае 2,5 % плошчы раёна (балотныя масівы Святое, Масткі-Нівішча, Закрэўшчына).

На тэрыторыі раёна размешчаны заказнікі: ландшафтны — Азёры, біялагічныя — Гожаўскі і Сапоцкінскі. Помнікі прыроды: кангламерат пясчана-гравійна-галечны «Прынёманскі», геалагічныя агаленні Калодзежны Роў і Равец.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва раёна на 1 студзеня 2016 г. — 50,5 тыс.чалавек. г. Скідзель — 10,4 тыс. чалавек, г.п. Сапоцкін — 1,1 тыс.чалавек; гарадское насельніцтва — 11,5 тыс. чалавек, сельскае — 38,9 тыс.чалавек. Нацыянальны склад: беларусы — 56 %, палякі — 34 %, рускія — 7,8 %, іншыя нацыянальнасці — 2,2 %.

Гаспадарка

Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 117 тыс. га, з іх асушаных 20,9 тыс. га. У раёне 12 калгасаў, 5 саўгасаў, 4 сельгаспрадпрыемствы, 4 птушкафабрыкі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля (буйная рагатая жывёла, свінагадоўля, конегадоўля), буракаводства, агародніцтва, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу.

Гродзенскі раён на працягу 2013—2014 гг. займаў першае месца ў краіне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур (73,9 цэнтнераў з гектара ў 2014 г.)[4].

Прадпрыемствы: харчовай (Скідзельскі цукровы камбінат, вытворчасць мясных і агароднінных кансерваў, масла, сыру, крухмалу), дрэваапрацоўчай прамысловасці (мэбля, піламатэрыялы, сталярныя вырабы), паліўнай прамысловасці (торфабрыкет), вытворчасць будаўнічых матэрыялаў (кафля і жалезабетонныя вырабы).

На тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначныя лініі Вільнюс — Гродна — Беласток (Польшча), Гродна — Масты, аўтадарогі ад Гродна на Беласток, Друскінінкай (Літва), Астрыну, Ліду, Вялікую Бераставіцу, Ваўкавыск.

Рэлігія

У раёне дзейнічаюць 46 рэлігійных суполак, якія зарэгістравалі свае статуты: 24 рымска-каталіцкіх, 18 — праваслаўных, таксама дзейнічаюць: суполка царквы Хрысціян Веры Евангельскай, царква Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня, мусульманская рэлігійная суполка, Новаапостальская рэлігійная суполка.

У прыходах раёна працуюць 14 праваслаўных святароў, 18 ксяндзоў, 9 з іх грамадзяне Рэспублікі Польшча. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 40 культавых будынкаў. Увесь час вывучаецца і аналізуецца канфесійная сітуацыя ў раёне, працэсы і з'явы, якія адбываюцца ў рэлігійнай сферы і нацыянальных супольнасцях.

Памятныя мясціны

Архітэктурныя помнікі: касцёл Тэклі (1854) у вёсцы Адамавічы, касцёл Ушэсця (XVIII ст.) у вёсцы Адэльск, царква Ушэсця (XX ст.) у вёсцы Азёры, Крыжаўзвіжанская царква (1881) у вёсцы Галавачы, касцёл (XIX ст.) у вёсцы Галынка, касцёл (XIX—XX стст.) у вёсцы Гожа, Свята-Дабравешчанская царква (XVII—XVIII стст.) у вёсцы Жытомля, касцёл Марыі (пачатак XX ст.) у вёсцы Зарачанка, Троіцкі касцёл (1825) у вёсцы Індура, Праабражэнская царква (1844) у вёсцы Коматава, Мікалаеўская царква (1822) у вёсцы Лаша, касцёл (1806) у вёсцы Парэчча, сядзіба (XIX ст.) у вёсцы Свіслач, палацава-паркавы ансамбль (XVIII—XIX стст.) у вёсцы Свяцк, Праабражэнскі касцёл (1844) у вёсцы Селіванаўцы. Помнік гідратэхнічнага будаўніцтва (XIX ст.) — Аўгустоўскі канал. У вёсцы Верцялішкі мемарыяльны комплекс на брацкай магіле савецкіх воінаў. Вёска Квасоўка — старажытны цэнтр мастацкага промыслу (ручное ткацтва і апрацоўка дрэва).

Выдатныя людзі

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. "Карта ўраджайнасці Беларусі за 2014 год". Наша Ніва. 27 снежня 2014. Праверана 2014-12-27.