Прыекуле
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Прыекуле, часам Прэкуле (літ.: Priekulė; да 1923 г. — Прэкульс[2], ням.: Prökuls) — горад у заходняй Літве, на рацэ Мінія. Уваходзіць у склад Клайпедскага раёна Клайпедскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва. Чыгуначная станцыя на лініі Клайпеда — Савецк[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачаткова паселішча мела назву Памінія (на рацэ Мінія), гэта была малая вёска з трыма гаспадаркамі. У 1511 годзе тут адкрылася карчма «zur Minnige». У 1540 годзе яе набыў Лукас Прэкал. Ад яго прозвішча пайшла новая назва паселішча «Прэкола» ці «Прэкуле», якая ўпершыню пазначана на карце ў 1548 годзе. У 1587 годзе ў паселішчы быў пабудаваны касцёл.
У 1609 годзе, падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 гадоў паселішча было спаленае войскам Рэчы Паспалітай. У 1688 годзе быў пабудаваны новы касцёл.
У 1905 годзе было 500 дамоў, Прэкульс быў заселены пераважна лютэранамі. Да 1920 года Прэкульс уваходзіў у склад Прусіі, пазней паводле Версальскага дагавора кантраляваўся Лігай Нацый. У выніку Мемельскага паўстання 1923 года апынуўся ў складзе Літвы, атрымаў назву Прыекуле (Прэкуле). Пасля нямецкага ўльтыматуму Літве ў сакавіку 1939 года анексаваны Германіяй. Перад Другой сусветнай вайной у паселішчы жыло каля 1200 чалавек.
Па заканчэнні Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе тэрыторыя засталася пад кантролем СССР. У 1947 годзе горад перададзены Літоўскай ССР. Статус горада Прыекуле атрымала ў 1948 годзе.
З 1990 года ў складзе незалежнай Літвы. У 2002 годзе гораду нададзены герб.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Антонія Падуанскага, пабудаваны ў 1938 годзе.
- Іпадром.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Европейская Россия (Шуберт) 1:126K v.1 - Gropiškių kaimas, Priekulės seniūnija, Klaipėdos rajono savivaldybė, Klaipėdos apskritis . retromap.ru. Праверана 8 студзеня 2025.
- ↑ Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыекуле