Бацькаўшчына (Дзвінск)
Выгляд
Дзвінская арганізацыя «Ба́цькаўшчына» — беларускае культурна–асветнае таварыства, створанае вясной 1921 па ініцыятыве К. Езавітава, І. Харлапа (старшыня), С. Сахарава, М. Шчорса і інш.
Летам 1921 пры садзейнічанні Міністэрства асветы Латвіі арганізавала ў Дзвінску 2-месячныя беларускія настаўніцкія курсы, стварыла іх філіялы ў Індры, Краслаўцы, Люцыне, Рэжыцы і Старой Слабадзе .
3 пашырэннем сваёй дзейнасці дзвінская сядзіба арганізацыі ператварылася ў Цэнтральнае ўпраўленне культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына» ў Латвіі, якое дзейнічала да 1925.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ляхоўскі У. «Бацькаўшчына» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 331. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.