Брачыслаў (князь полацкі)
Выгляд
Брачыслаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Мсціславіч | ||||||
Пераемнік | Канстанцін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XII стагоддзе | ||||||
Смерць | не раней за 1241 | ||||||
Род | Ізяславічы Полацкія | ||||||
Дзеці | Аляксандра Брачыслаўна[d], Брачыслаўна Таўцівілава[d] і Канстанцін |
Брачысла́ў (ХІІ ст. — пасля 1242) — князь віцебскі (зг. 1242), князь полацкі (1232—1242). Магчыма, паходзіў з роду віцебскіх князёў Васількавічаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца Наўгародскім Першым летапісам. Быў віцебскім князем, у 1232 годзе заняў полацкі сталец пасля 10-гадовага смаленскага панавання.
Выдаў дачку Васілісу замуж за наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча, вяселле адбылося ў Тарапцы ў 1239 годзе[1]. Магчыма, тым жа часам другую дачку выдаў замуж за літоўскага князя Таўцівіла. Магчыма, яго сынам быў пазнейшы полацкі князь Канстанцін.
Зноскі
- ↑ Брачыслаў, князь полацкі ў 1230-я гады // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 77. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х—XIII вв. — М., 1975.
- Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ—ХІІІ ст. Вучэб. дапам. — Мн., 1998. — 260 с.