Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія
Люцынская дзяржаўная беларуская гімназія | |
---|---|
Заснавана | 1922 |
Тып | гімназія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лю́цынская дзяржаўная беларуская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова беларускай нацыянальнай меншасці ў Латвіі, якая снавала ў 1922—1925 гадах у горадзе Люцын (цяпер Лудза).
Заснавана 1 верасня 1922 як прыватная гімназія беларускага культурна-асветніцага таварыства «Бацькаўшчына». Мела 4 класы (80—85 вучняў). Са жніўня 1923 года на утрыманні Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі. Дырэктарамі гімназіі ў розны час былі Г. С. Плыгаўка, К. Б. Езавітаў, У. В. Пігулеўскі і інш. У гімназію набіралі вучняў з 30 навакольных пачатковых беларускіх школ. Навучэнцы выдавалі літаратурны часопіс «Ластаўка», удзельнічалі ў драматычным гуртку, збіралі і запісвалі беларускі фальклор. Закрыта 12 жніўня 1925 уладамі Латвіі. Частка вучняў вярнулася дадому, некаторыя паступілі ў расійскія школы, 34 вучні працягвалі вучобу ў Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).