Сяргей Сцяпанавіч Лінг
Сяргей Сцяпанавіч Лінг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Мікалаевіч Сычоў | ||||||
Пераемнік | Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Чыгір | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Ярмошын | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Сухій | ||||||
Пераемнік | Альфонс Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 мая 1937 (87 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Сярге́й Сцяпа́навіч Лінг (7 мая 1937, Мінск) — трэці Прэм’ер-міністр Беларусі (1996—2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), Вышэйшую партыйнай школу пры ЦК КПСС (1976).
Першыя дзесяць гадоў працоўнай дзейнасці былі непасрэдна звязаныя з сельскай гаспадаркай. Працаваў аграномам, галоўным аграномам, начальнікам шэрагу раённых кіраванняў сельскай гаспадаркі.
З 1971 г. знаходзіўся на савецкай і партыйнай працы, займаў шэраг кіраўнічых пасад, быў сакратаром Мінскага абкама КПБ, сакратаром ЦК КПБ, міністрам эканомікі. Член ЦК (1986—1990), Бюро ЦК КПБ (1990—1991).
Пасля ўводзін паста прэзідэнта быў прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра, а затым (18 лістапада 1996 года, пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра), выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра. Пасля адстаўкі з паста прэм’ер-міністра прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН. 16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН «па ўласным жаданні ў сувязі з станам здароўя яго жонкі».
Жанаты. Мае дзвюх дочак і сына.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў аграномам у Капыльскім, Салігорскім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці, намеснікам начальніка Любанскага, начальнікам Салігорскага раённых вытворчых калгасна-саўгасных кіраванняў сельскай гаспадаркі, старшынёй Слуцкага райвыканкама (1960—1972).
- У 1972-1982 гг. — першы сакратар Смалявіцкага райкама КПБ, загадчык сельскагаспадарчым аддзелам, сакратаром Мінскага абкама КПБ.
- У 1982—1986 гг. — першы намеснік старшыні, старшыня Мінскага аблвыканкама.
- У 1986 г. узначаліў Дзяржкамітэт БССР па коштах.
- У 1991 г. прызначаны старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па эканоміцы і планаванні, міністрам эканомікі.
- У 1991—1994 гг. працаваў намеснікам Старшыні Рады Міністраў.
- 22 ліпеня 1994 г. пасля ўводзін паста прэзідэнта і абранні новага складу ўрада ўказам № 4 быў прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра.
- 18 лістапада 1996 г. пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, указам прэзідэнта № 475 быў прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра.
- 19 лютага 1997 г. прымае пост прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- 18 лютага 2000 г. Аляксандр Лукашэнка прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Сяргея Лінга і падпісаў указ N 77 з незвычайнай назвай «Аб Ярмошыне У. В.»
- 11 жніўня 2000 г. указам прэзідэнта № 439 прызначаны сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН.
- 22 верасня 2000 г. у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку ўручыў даверчыя граматы генеральнаму сакратару ААН Кофі Анану.
- 16 кастрычніка 2002 г. вызвалены ад пасады сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, радам медалёў, Ганаровымі граматамі Вярхоўнай Рады БССР.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лінг Сяргей Сцяпанавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 427. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 28 жніўня 2011. (руск.)
- Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Лінг адпраўлены 18 лютага ў адстаўку(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 7 мая
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Члены КПСС
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
- Старшыні Дзяржплана БССР
- Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Аграномы СССР
- Аграномы Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Палітыкі Беларусі
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
- Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь
- Сакратары ЦК КПБ
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Першыя сакратары райкамаў КПБ