Мы, беларусы

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Гімн Беларусі — адзін з сімвалаў беларускай дзяржаўнасці. Музыка гімна Беларусі напісаная Нестарам Сакалоўскім для гімна Беларускай ССР 1955 г. Тэкст гэтага гімна, напісаны М. Клімковічам, пачынаўся са слоў «Мы, беларусы», як і цяперашні. У 2002 зацверджаны новы тэкст гімна; тэкст перапрацаваны У. Карызнай, які прыбраў спасылкі на Расію, Леніна і камуністычную партыю.

[правіць] Словы

Мы, беларусы - мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.

Прыпеў:
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Прыпеў

Дружба народаў - сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны - радасці сцяг!

Прыпеў