Нараўлянскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нараўлянскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Нароўля
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
25 снежня 1962
Дата скасавання 6 студзеня 1965
Кіраўнік Уладзімір Пятровіч Антоненка
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 70,5 %, руская 28,06 %
Размаўляюць дома: беларуская 46,06 %, руская 52,35 %[1]
Насельніцтва (2009)
11 371 чал.[1] (21-е месца)
Шчыльнасць 7,16 чал./км² (21-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 89,05 %,
рускія — 6,28 %,
украінцы — 2,82 %,
палякі — 1,11 %,
іншыя — 0,74 %[1]
Плошча 1 588,82[2]
(14-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
111 м[3]
Нараўлянскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Барэльефны абраз з дрэва, з разьбой і паліхроміяй з вёскі Вербавічы. XVII стагоддзе. НММ РБ

Нараўля́нскі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці. Размешчаны ў зоне правабярэжжа ніжняга цячэння ракі Прыпяць. Мяжуе з Ельскім, Мазырскім і Хойніцкага раёнамі Беларусі, Нарадыцкім, Оўруцкім, Палескім і Чарнобыльскім раёнамі Украіны.

Рэльеф і глеба

Пераважная частка тэрыторыі раёна знаходзіцца ў межах Прыпяцкага прагіну, паўднёвая — на схіле Украінскага шчыта. 85 % — тэрыторыі — на вышыні 120—140 м , 8 % — на вышыні 140—160 м і 7 % — на вышыні 100—110 м. Пры геамарфалагічным раянаванні Нараўлянскі раён адносіцца да Прыдняпроўскай ледавіковай галіны Беларускага Палесся.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, слабападзолістыя глебы. Ураджайнасць зямлі невысокая, пераважаюць кіслыя глебы.

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі Нараўлянскага раёна — дзярнова-падзолістыя (14,3 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (48,8 %), дзярнова-балотныя (2,9 %), тарфяна-балотныя і алювіяльныя (34,0 %).

Азёры і рэкі

Рачная сетка раёна адносіцца да басейна Чорнага мора і злучана з ім Дняпром. Частата рачной сеткі — 15 км на 100 км ². Асноўная рака — Прыпяць. Даўжыня ракі — 802 км, плошча вадазбору — 121 тыс. км².

Карысныя выкапні

Раён мае невялікія адклады торфу. Торф нізінны. Глыбіня залягання — 1,34 м. Радовішчы размяшчаюцца на 292 га. На тэрыторыі раёна, каля вёсак Гута і Заракітнае, знойдзена каменная (павараная) соль. Глыбіня залягання ад 300 да 2500 м. Магутнасць саляной тоўшчы да 2 км. У Нараўлянскім раёне ёсць два радовішчы глін — Галоўчыцкае і Вепранскае.

Гісторыя

Нараўлянскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Нароўля. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Барбароўскі, Бярозаўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядаўскі, Дзямідаўскі, Дзярновіцкі, Красноўскі, Махаедаўскі, Нараўлянскі, Хаткоўскі, Цешкаўскі. У 1925 годзе ўтвораны Аляксандраўскі сельсавет. 24 верасня 1926 года Аляксандраўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет, Бярозаўскі сельсавет — у нацыянальны нямецкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бібікаўскі, Кустаўніцкі нацыянальны польскі, Міхалкаўскі і Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. 21 лютага 1929 года ўтвораны Акопскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. У 1930 годзе Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет перададзены ў склад Мазырскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падначаленні БССР. 25 красавіка 1931 года Хаткоўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны ўкраінскі сельсавет. 5 красавіка 1935 года Мазырскаму раёну перададзены Бібікаўскі сельсавет. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года Аляксандраўскі і Кустаўніцкі нацыянальныя польскія сельсаветы скасаваны. У 1937 годзе скасаваны Бярозаўскі нацыянальны нямецкі сельсавет, Акопскі і Хаткоўскі нацыянальныя ўкраінскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Нароўля атрымала статус гарадскога пасёлка. 20 красавіка 1939 года Махаедаўскі сельсавет перайменаваны ў Кіраўскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года Міхалкаўскі сельсавет перададзены Мазырскаму раёну. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Акопскі, Дзямідаўскі і Хаткоўскі сельсаветы. 29 кастрычніка 1959 года скасаваны Цешкаўскі сельсавет. 14 красавіка 1962 года Нараўлянскі сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Нароўля, Барбароўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядаўскі, Дзярновіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы перададзены Ельскаму раёну.

6 студзеня 1965 года Нараўлянскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Нароўля, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядаўскі, Дзярновіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі і Красноўскі сельсаветы. 3 лістапада 1971 года Нароўля атрымала статус горада раённага падпарадкавання.

Старшыні райвыканкама

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.