Ватола (тканіна)
Ватола, таксама ватула — у рускай мове састарэлы тэрмін, які абазначаў грубую тканіну і верхнюю вопратку з яе. У нямецкай мове гэтая тканіна называлася вадмал[1].
Ватола згадваецца ў Ніканаўскім летапісе ад 1074 года, дзе гаворыцца: «прападобны Ісаакій апрануўся ў валасяніцу , і на валасяніцу світку ваталяную». Мяркуючы па духоўнай грамаце[2] Дзмітрыя Данскога (1389), у яго гардэробе таксама мелася ватола сажана (гэта значыць вышытая золатам і ўпрыгожаная каштоўнымі камянямі)[1].
Нямецкі аналаг
[правіць | правіць зыходнік]Вадмал у эстаў — грубая ваўняная тканіна, якая ўжывалася на адзенне ў Ліфляндыі, Швецыі, Даніі і Паўночнай Германіі і захоўвалася яшчэ ў Эстляндскай губерні. Там яна бывала амаль заўсёды чорнага колеру, за што латышы і празвалі эстаў чорнакафтаннікамі (лат.: Melleswarki)[3].
Прымаўка
[правіць | правіць зыходнік]Не глядзі на ватолу (якой воз пакрыты), а глядзі пад ватолу. (У значэнні «не судзі па знешнасці»).
Зноскі
- ↑ а б Вотола // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Текст грамоты . Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2014.
- ↑ К. В. Ватмал или вадмал // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вотола // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Вотола // Толковый словарь живого великорусского языка : у 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб. : Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
- Вотола // Этимологический словарь русского языка. — М.: Прогресс. М. Р. Фасмер. 1964—1973.
- Ватула Архіўная копія на Wayback Machine, объяснение в книге этнографа Мельникова-Печерского П. И.
- Ватолин // Словарь русских фамилий «Ономастикон»
- Кондрашов Н. А. Функциональная значимость слова в тексте художественного произведения: межвузовский сборник научных трудов. — М.: Московский областной педагогический институт имени Н. К. Крупской, 1983. — С. 67—79. — 148 с.