Горад Лунінец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Лунінец
Belarus-Luninets-Railway Station.jpg
Чыгуначны вакзал
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Горад з
Насельніцтва
24 412 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1647
Паштовы індэкс
225642 (43,44)
Аўтамабільны код
1
Афіцыйны сайт
http://luninets.info/  (руск.) 
Горад Лунінец (Беларусь)
Горад Лунінец
Горад Лунінец (Брэсцкая вобласць)
Горад Лунінец

Лу́нінец (афіц. транс.: Luniniec) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лунінецкага раёна. Вузел чыгунак на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтадарог. У 240 км да ўсходу ад Брэста. Насельніцтва 24 412 чалавек (2016)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з 1449 пад назвай Малы Лулін, шляхецкае ўладанне. З 1471 сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь, належала Неміровічам. У 1552 удава Я. П. Неміровіча Ганна Сапежанка перадала сяло свайму пасынку полацкаму ваяводзе С. С. Давойне. Потым сяло належала Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцэвічам, Долматам. З 1561 сяло завецца Лунінец. З 1588 у Наваградскім павеце ВКЛ, 484 жыхара, 74 дома, вінакурня. У 1622 г. Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дятлавіцкаму мужчынскаму манастыру.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1842 маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва Палескіх чыгунак. З лістапада 1911 па люты 1912 тут жыў і працаваў Я. Колас. З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр павета. З 1939 у БССР, з 1940 — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Лунінцы і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Юбілейная».

  • РУВП «Лунінецкі рамонтна-механічны завод»
  • Філіял «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат „Палессе“» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства
  • ААТ «Лунінецкі малочны завод»
  • ААТ «Лунінецлес»
  • Філіял «Лунінецкі хлебазавод» РУВП «Брэстхлебпрам»

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Лунінецкі краязнаўчы музей.

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сінагога.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
  • Белорусская ССР: крат. энцикл. Т. 1. — Мн., 1979.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]