Сеул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Сеул)
Горад
Сеул
서울 특별시, Seoul
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
6 чэрвеня 1395
Першая згадка
Плошча
605,25 км²
Вышыня цэнтра
38 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 9 668 465 чал. (2020)[1]
Шчыльнасць
17 108 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Сеул на карце Паўднёвай Карэі
Сеул (Паўднёвая Карэя)
Сеул
Сеул (Паўднёвая Карэя)
Сеул

Сеу́л (кар.: 서울, соуль, «сталіца»; яп.: 京城, けいじょう, кэйдзё, «сталічны замак»[2]) — найбольшы горад і сталіца Паўднёвай Карэі, горад з асаблівым статусам. Размешчаны на рацэ Ханган на паўночным захадзе краіны, прыблізна ў 50 кіламетрах ад мяжы краіны з Паўночнай Карэяй. Сеул з’яўляецца горадам з вялікай гісторыяй: быў сталіцай дынастыі Пэкчэ (18 да н. э. — 660) і дынастыі Чосан (13921910). У 1394 годзе Сеул стаў сталіцай Карэі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Класічная карэйская архітэктура

Першая назва горада — Вірэсон, быў сталіцай дзяржавы Пекчэ пачынаючы з 370 года н. э. У часы панавання дынастыі Каро быў вядомы як Хансон (па-кітайску: 汉城, «крэпасць на беразе ракі Ханган»). У часы дынастыі Чосан, распачатай у 1394 годзе, быў сталіцай дзяржавы і называўся Ханян (па-кітайску: 汉阳). У гады японскага каланіяльнага панавання на тэрыторыі горада размяшчалася адміністрацыйная адзінка Кёнсан (па-японску: 京城, Кэйдзё), пасля вызвалення ў 1945 годзе была канчаткова зацвярджана назва Сеул.

Пэкчэ, адно з трох карэйскіх каралеўстваў, было заснавана ў 18 годзе да н. э., са сталіцай у горадзе Вірэсон у раёне сучаснага Сеула. З тых часоў захаваліся руіны гарадскіх сцен. Кіраванне горадам неўзабаве перайшло ад Пекчэ да Каро ў V стагоддзі, а затым да Сілы ў VI стагоддзі. У XI стагоддзі ўрад Каро, які заваявала Сіла, пабудавала крэпасць, вядомую як «Паўднёвая Сталіца». Калі Чосан змяніла Каро, сталіца была перанесена ў Сеул (Хансон, пазней Ханян), дзе заставалася да канца панавання дынастыі.

Першапачаткова горад быў цалкам акружаны сцяной вышынёй да сямі метраў для абароны насельніцтва ад дзікіх жывёл, разбойнікаў і варожых войскаў. Затым горад павялічыўся за сцены і, хоць яны зараз не існуюць, акрамя невялікага вучастка на поўнач ад цэнтра горада, брамы існуюць і па сёння, самыя вядомыя з іх: Намдэмун і Тондэмун. У часы Чосан брамы адчыняліся і зачыняліся штодня пад гукі вялікіх званоў.

11 лютага 2008 году брама Намдэмун, пабудаваная ў 1398 годзе, была амаль цалкам знішчана агнём — падпал зладзіў пажылы мешчанін, звароты пра разгляд жыллёвай праблемы якога гарадскія ўлады сістэматычна ігнарыравалі, кампанія-забудоўшчык выплаціла гэтаму мешчаніну прыніжаную суму кампэнсацыі за зямельны вучастак, які размяшчаўся на тэрыторыі вызначанай забудовы. Пазней, пасля злову падпальшчыка паліцыяй, ён раскаяўся ў зробленым і папрасіў у нацыі прабачэння за сваю правіну. Раней гэты ж чалавек зладзіў падпал ў Сеульскім палацы Чхангенгун. Брама не мела аховы, магчыма, таму, што нікому ў галаву прыйсці не магло замахвацца на нацыянальны набытак № 1.

Асноўная прычына практычна поўнай няздольнасці пажарных справіцца з агнём складалася ў тым, што брама была драўлянай, і ўся яе канструкцыя была прасякнутая воданепрымальным сродкам для абароны ад ападкаў. У выніку гэта ж сродак адштурхоўваў ваду, якой пажарныя разлікі на працягу некалькіх гадзінаў палівалі падпаленую браму. Урад Рэспублікі Карэя паабяцаў нацыі на працягу трох гадоў аднавіць вароты, для чаго былі выдзелены фінансавыя сродкі ў памеры 21 мільёнаў долараў ЗША. Паводле інфармацыі некаторых сеульскіх газет, частка кампаніяў-падрадчыкаў па аднаўленню брамы падахвоцілася вырабляць працы за дарма.

У час вайны ў Карэі Сеул двойчы пераходзіў у рукі паўночнакарэйскіх і кітайскіх войскаў (у чэрвені—верасні 1950 і студзені—сакавіку 1951 гадоў). У выніку баявых дзеянняў горад быў моцна разбураны. Звыш за 191 тысячу пабудоваў, 55 тысяч жылых дамоў і 1000 прадпрыемстваў ляжала ў руінах. У дадатак, паток уцекачоў запоўніў горад, павялічыўшы колькасць насельніцтва да 2,5 мільёнаў, большай часткай бяздомных. Пасля вайны Сеул быў хутка адноўлены і зноўку стаў палітычным і эканамічным цэнтрам краіны. Сёння насельніцтва горада — гэта чвэрць насельніцтва Паўднёвай Карэі, Сеул займае сёмае месца сярод гарадоў свету па колькасці штаб-кватэр карпарацый, якія ўваходзяць у спіс пяцісот найбуйнейшых транснацыянальных карпарацый паводле вэрсіі часопіса Fortune[3].

У 1988 годзе Сеул стаў сталіцай XX летніх Алімпійскіх гульняў, а ў 2002 годзе — адным з месцаў правядзення чэмпіянату свету па футболу.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Сеула вызначаецца як мусонны. Сеул знаходзіцца на адной шыраце з поўднем Турцыі, Грэцыі, Іспаніі і іншымі цёплымі краінамі, тым не менш у горадзе, нягледзячы на ​​тое, што ён акружаны морам, адзначаецца ўстойлівая, хоць і недоўгачасовая мяккая зіма. Сярэдні мінімум у студзені дасягае −6 °C.

Лета ў горадзе не толькі вельмі спякотнае, бо сярэдняя тэмпература жніўня складае 25,4 °C, але і вельмі вільготнае. Аднак моцная спякота ў горадзе бывае рэдка, і тэмпература вельмі рэдка дасягае 35 °C і вышэй. Гэтым Сеул адрозніваецца ад гарадоў з трапічным пустэльным і стэпавым кліматам, як то Каір, Ташкент, Астрахань і іншыя, у якіх падобная сярэдня тэмпература ў ліпені. Улетку ў горад прыходзіць мусон, які назіраецца з мая па верасень, і сярэднямесячная колькасць ападкаў перавышае 300 мм. За суткі часам можа выпасці больш за 100 мм ападкаў, а пры праходжанні тайфуна — больш за 250 мм ападкаў. У астатнія поры года пераважаюць вятры з мацерыка, а ўзімку пераважае антыцыклёны тып надвор’я. Сеул не абаронены ад паўночных вятроў гарамі, часам у горадзе тэмпература можа апускацца да тэмператур у −15 °C і ніжэй.

Клімат Сеула
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 13,5 18,7 23,0 29,8 32,4 37,4 38,4 38,1 36,0 29,6 24,0 19,6 38,4
Сярэдні максімум, °C 1,6 4,1 10,2 17,6 22,8 26,9 28,8 29,5 25,6 19,7 11,5 4,2 16,9
Сярэдняя тэмпература, °C −2,7 −0,1 5,5 12,2 17,4 21,9 24,9 25,4 20,8 14,4 6,8 0,2 12,2
Сярэдні мінімум, °C −6,1 −4,1 1,1 7,3 12,6 17,8 21,8 22,1 16,7 9,8 2,9 −3,4 8,2
Абсалютны мінімум, °C −22 −19,8 −15,3 −4,6 4,6 7,0 11,9 12,5 3,9 −2,6 −11,5 −18,1 −22
Крыніца: worldweather.org, Надвор'е і клімат

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сеул вядомы сваёй шчыльнасцю насельніцтва, якая амаль у два разы больш за шчыльнасць Нью-Ёрка і у восем разоў больш за шчыльнасць Рыма, хоць і некалькі менш, чым шчыльнасць Парыжа. Шчыльнасць ягонай агламерацыі з’яўляецца самым высокім у АЭСіР[4]. Амаль усе жыхары Сеула з’яўляюцца карэйцамі, але існуюць невялікія кітайскія і японскія меншасці. З 2009 года насельніцтва горада складае 10 208 302 чалавек[5]. Лік іншаземцаў, якія пражываюць у Сеуле, складаў 255 501 чалавек у 2010 годзе ў адпаведнасці з афіцыйнымі дадзенымі[6]. Станам на канец чэрвеня 2011 года, 10,29 млн грамадзянаў рэспублікі жылі ў горадзе. Гэта на 0,24 % менш у параўнанні з паказчыкам канца 2010 года. Станам на чэрвень 2011 года, 281 780 замежнікаў былі размешчаны ў Сеуле. З іх 186 631 замежнікаў (66 %) былі грамадзянамі Народнай Рэспублікі Кітай, але прадстаўнікамі карэйскай нацыянальнасці. Гэты паказчык на 8,84 % большы ў параўнанні з аналагічным паказчыкам канца 2010 году і 12,85 % у параўнанні з чэрвенем 2010 года. Наступная па велічыні група складалася з грамадзян КНР, якія не мелі карэйскай этнічнай прыналежнасці; 29 901 з іх пражывалі ў Сеуле. Наступная высокая група складалася з 9 999 грамадзянаў Злучаных Штатаў. Наступнай па колькасці груп з’яўляюцца прадстаўнікі Кітайскай Рэспублікі (Тайвань), маючы 8717 чалавек колькасці[7].

Двума асноўнымі рэлігіямі ў Сеуле з’яўляюцца будызм і хрысціянства. Іншыя рэлігіі ўключаюць шаманізм і канфуцыянства, апошняя разглядаецца хутчэй як распаўсюджаная сацыяльная філасофія, а не рэлігія.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Год Колькасць жыхароў
1428 103 328
1660 200 000
1881 199 100
1890 192 900
1899 211 200
1902 196 600
1906 230 900
1910 278 958
1915 241 085
1920 250 208
1925 336 349
1930 355 426
1935 404 202
1940 930 547
Год Колькасць жыхароў
1944 947 630
1949 1 418 025
1952 648 432
1955 1 574 868
1960 2 445 402
1966 3 793 280
1970 5 433 198
1975 6 889 502
1980 8 364 379
1985 9 639 110
1990 10 612 577
1995 10 231 217
2000 9 895 972
2005 10 349 312

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Штаб-кватэры такіх сусветнавядомых кампаній як, то Samsung, LG, Hyundai, Kia і SK, знаходзяцца ў Сеуле, што робіць горад адным з галоўных бізнес-цэнтраў свету. Нягледзячы на тое, што на яго долю прыпадае толькі 0,6 адсотка тэрыторыі Паўднёвай Карэі, Сеул вырабляе 21 адсоткаў ВУП краіны[8].

Фінансы[правіць | правіць зыходнік]

Адносна вялікая колькасць транснацыянальных кампаній маюць штаб-кватэры ў Сеуле[9]. Сярод міжнародных банкаў свае філіялы ў Сеуле маюць Citigroup, Deutsche Bank, HSBC, Goldman Sachs, JPMorgan Chase, Barclays, Grupo Santander, UBS, Credit Suisse, UniCredit, Société Générale, Calyon, BBVA, Macquarie Group, ING Bank і Standard Chartered. Korea Exchange Bank таксама мае штаб-кватэру ў горадзе.

Рынкі і крамы[правіць | правіць зыходнік]

Інсадонг

Найбуйнейшым рынкам у Паўднёвай Карэі з’яўляецца рынак Дангдаэмун, які знаходзіцца ў Сеуле. Мэндонгдонг з’яўляецца гандлёва-забаўляльнай зонай у цэнтры горада Сеул, дзе месцяцца крамы сярэдняй і элітнай клясы, модныя бутыкі і міжнародныя брэндавыя крамы. Непадалёк ад рынку Намдэмун, названы ў гонар брамы Намдэмун, знаходзіцца найстарэйшы сталы працуючы рынак у Сеуле. Сынчхон з’яўляецца гандлёвым раёнам, які абслугоўвае галоўным чынам моладзь і студэнтаў. Інсадонг з’яўляецца культурным арт-рынкам у Сеуле, дзе можна набыць традыцыйныя і сучасныя карэйскія творы мастацтва, як то карціны, скульптуры і каліграфіі. Гвангхак-донг ёсць блышыны рынак, а таксама ў Сеуле ёсць антыкварны рынак Янганпэонг. Некаторыя крамы для мясцовых дызайнэраў былі адчынены ў Самчэонг-дон, дзе шматлікія знаходзяцца невялікія мастацкія галерэі. Ітхэвон абслугоўвае галоўным чынам замежных турыстаў і амерыканскіх жаўнераў, якія базуюцца ў горадзе. Раён Гангнам з’яўляецца адным з самых заможных раёнаў у Сеуле і адрозніваецца модным і высакаклясным гандлёвым цэнтрам COEX Mall. Аптовыя рынкі ўключаюць у сябе Нарангджын і Гарак. Енсанскі рынак электронікі з’яўляецца найбуйнейшым рынкам электронікі ў Азіі. Гасанскі лічбавы комплекс таксама прапануе шырокі спектар электронных прадуктаў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Метрапалітэн[правіць | правіць зыходнік]

Сеульскі метрапалітэн

У горадзе дзейнічае метрапалітэн, які па аб’ёмах пасажыраперавозак займае адно з першых месцаў у Азіі. Дзевяць лініяў метро маюць нумары ад 1 да 9, ёсць лінія Чунансон (па-карэйску: 중앙선), якая з’яўляецца чыгункай, але мае агульныя станцыі перасадак з лініямі метрапалітэна, і лінія Пундансон (па-карэйску: 분당선), таксама адносіцца хутчэй да чыгункі, чым да лініі метрапалітэна. Гэтая лінія складаецца з 20 станцый, але на тэрыторыі горада мае толькі 8 станцый.

Вызначэнне колькасці станцый метро, ​​якія належаць да гораду, з’яўляецца вельмі складанай справай з прычыны цеснага ўзаемадзеяння дзяржаўнага і прыватнага капіталаў пры будаўніцтве лініяў метрапалітэна, а таксама ў сувязі з тым, што Сеульскае метро першапачаткова з’явілася як частка прыгараднай чыгункі, бо першая лінія метро была ўсяго толькі злучальным вучасткам двух прыгарадных чыгунак.

Дзявятая лінія метро была уведзена ў эксплюатацыю ў 2009 годзе. Яна цягнецца ўздоўж паўднёвага берага ракі Ханган і складаецца з 36 станцый. На схемах метрапалітэна лініі і станцыі пранумараваны, што дазваляе замежнікам даволі лёгка арыентавацца пры назначэнні сустрэчаў на пэўных станцыях. Назвы ўсіх станцый і наогул усё паказальнікі ў метрапалітэне прадубляваныя на англійскай мове.

Гарадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Сеульскі аўтобус

Транспартны бум у Сеуле бярэ свой пачатак у эпоху Карэйскай імперыі, калі былі пракладзеныя першыя аўтадарогі і першая чыгунка да Сіныйджа. З тых часоў транспартная сістэма горада моцна разраслася, зрабіўшы яго адным з найбуйнейшых транспартных вузлоў Азіі. У горадзе пракладзены метрапалітэн з дзевяццю лініямі, дзейнічае каля 200 аўтобусных маршрутаў, і шэсць вялікіх аўтастрад, якія вядуць да раёнаў горада і ягоных прыгарадаў. Сеул злучаецца з іншымі гарадамі краіны з дапамогай хуткаснай чыгункі KTX, якая з’яўляецца адной з самых хуткіх у свеце.

Да сярэдзіны 1970-х гадах у бізнесным цэнтры Сеула існаваў і трамвайны транспарт, аднак у сувязі з пачаткам уводу ў эксплуатацыю метрапалітэна, а таксама з той акалічнасцю, што трамвайныя шляхі займалі занадта шмат месца на вузкіх вулачках Сеула ва ўмовах сталага павелічэння колькасці аўтатранспарту, было прынята рашэнне скасаваць трамвайныя маршруты.

У горадзе і на міжгародніх маршрутах вельмі развіты аўтобусны транспарт. Аўтобусы маюць перавагу перад прыватным аўтатранспартам і гэтае правіла выконваецца ў абсалютнай большасці выпадкаў, але асноўныя парушальнікі гэтага правіла ёсць таксісты, з якімі ў кіроўцаў аўтобусаў ідзе непрымірымая варожасць. Аднак у сувязі з няўхільным ростам асабістага аўтатранспарту некалькі гадоў таму сур’ёзна паўстала праблема затораў на дарогах. Гэтую праблему для аўтобусаў збольшага атрымалася вырашыць, дзякуючы ініцыятыве цяперашняга прэзідэнта. У выніку некаторых новаўвядзенняў час паездкі мяшчанаў з паўднёвых раёнаў Сеула ў цэнтр горада раніцай і з цэнтра горада ўвечары па гэтым маршруце скарацілася прыкладна ў 2,5—3 разы. Адразу ж услед за гэтым новаўвядзеннем у іншых раёнах Сеула рушылі аналагічныя змены.

Паветраны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Горад абслугоўваецца двума аэрапортамі. Аэрапорт Кімпхо доўгі час быў адзіным у краіне міжнародным аэрапортам. У сакавіку 2001 года адчыніўся Міжнародны аэрапорт Інчхон ў аднайменным прыгарадзе Сеула. Пасля гэтага аэрапорт Кімпхо стаў ажыццяўляць толькі ўнутраныя рэйсы, за выключэннем рэйсаў у Токіа і Шанхай. Інчхонскі аэрапорт ўваходзіць у лік найбуйнейшых аэрапортаў ва Усходняй Азіі, разам з аэрапортамі Ганконга і Сінгапура. Абодва аэрапорта звязаныя з Сеулам хуткаснымі аўтамагістралямі. У 2008 годзе было адчынена чыгуначнае паведамленне паміж аэрапортамі Кімпхо і Інчхон. У цяперашні час вядзецца будаўніцтва хуткаснай чыгункі, якая будзе звязваць Міжнародны аэрапорт Інчхон з Цэнтральным вакзалам Сеула.

Гарады-сябры[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Сеу́л // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 355—356. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]