Маці-Зямля (беларуская міфалогія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Маці-Зямля — верагодна, старажытнейшае боства беларускай міфалогіі. Бярэ пачатак ад прымітыўных першабытных культаў. Паводле беларускага этнографа Адама Багдановіча, беларусы верылі, што перад надыходам вялікіх бедстваў Зямля стогне штораніцы, перад узыходам сонца. Прыкладная рэканструкцыя касмаганічнага міфа, на думку беларускага этнолага Ігара Вугліка, распавядае, што спачатку ва ўсім свеце былі толькі Маці-Зямля і Сонца. Ад іх шлюбу нарадзіліся першыя багі — Жытняя Баба і Ярыла[1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стаіць зямля пасярод свету... Беларускія народныя прыкметы і павер'і. Кн.1. Укладальнік У.Васілевіч. Мн., 1996.
  • Вуглік, І.Р. Міфалогія беларусаў : навучальна-метадычны дапаможнік / І.Р. Вуглік. — Мінск : Сучасныя веды, 2005. — 151 с.