ФК Гомель
Гомель | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | ТАА «Футбольны клуб „Гомель“» | ||
Заснаваны | 1959 | ||
Горад | Гомель, Беларусь | ||
Стадыён |
«Цэнтральны» Умяшчальнасць: 14307 |
||
Дырэктар | Васіль Драздоў | ||
Галоўны трэнер | Андрэй Гараўцоў | ||
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | ||
2023 | 6 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Гомель» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 1959 годзе. Чэмпіён Беларусі (2003). У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.
Адрас клуба: 246050, Гомель, плошча Паўстання, 1.
Гісторыя клуба
[правіць | правіць зыходнік]Хатнія гульні гомельскіх каманд праходзілі на стадыёне «Лакаматыў» і «Цэнтральны» (раней стадыён «Гомсельмаш»).
Удзельнічаў у чэмпіянаце СССР па футболе ў Другой лізе.
З 1992 па 2009 гады гуляў у Вышэйшай лізе Рэспублікі Беларусь (акрамя 1995—1997 гадоў). Па выніках сезона 2009 клуб пакінуў Вышэйшую лігу. У сезоне 2010 стаў пераможцам чэмпіянату Першай лігі і за 7 тураў да завяршэння чэмпіянату заваяваў права гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.
У сезоне 2015 з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя футбалісты, за клуб сталі выступаць у асноўным маладыя ўласныя выхаванцы. Пасля неблагога старту вынікі каманды неўзабаве пагоршыліся — яна хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы, а ўвосень увогуле адкацілася на апошняе месца, адкуль не здолела выбрацца. У выніку «Гомель» вылецеў у Першую лігу, але ў сезоне 2016 атрымаў перамогу ў другім дывізіёне і вярнуўся ў эліту.
Ранейшыя назвы
[правіць | правіць зыходнік]- «Лакаматыў» (1959—1963)
- «Спартак» (1964—1968)
- «Гомсельмаш» (1969—1975 і 1978—1995)
- «Машынабудаўнік» (1976—1977)
- «Гомель» (з 1995)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянаты СССР
[правіць | правіць зыходнік]1959—1991: Другая ліга (клас «Б», клас «А»).
Найлепшае дасягненне:
- 1963 — 18-е месца 2-й падгрупы класа «А» (38-я каманда СССР),
- 1967 — 7-е месца 1-й падгрупы 2-й групы класа «А» (38—40-я каманда СССР).
Кубкі СССР
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшае дасягненне: 1962, 1963 — выхад у 1/16 фіналу.
Чэмпіянаты Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2003
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1999, 2011
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 1997, 2010, 2016
Кубкі Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2002, 2011, 2022
- Фіналіст Кубка Беларусі: 2004
Суперкубкі Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Неафіцыйныя турніры
[правіць | правіць зыходнік]- Кубак Норчы: 2000 — выхад у чвэрцьфінал.
- Кубак Садружнасці: 2004 — удзельнік турніру.
Цяперашні склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на верасень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].
|
|
Ігракі ў арэндзе
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
Трэнерскі штаб
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Гараўцоў (нар. 1981) — галоўны трэнер
- Сяргей Лашкевіч (нар. 1996) — трэнер па фізпадрыхтоўцы
- Сяргей Нікіценка (нар. 1978) — трэнер па навукова-метадычнай працы
- Уладзімір Рыжчанка (нар. 1971) — трэнер брамнікаў
- Андрэй Юсіпец (нар. 1967) — галоўны трэнер дубля
- Сяргей Хіжняк (нар. 1975) — трэнер дубля
Трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]Усе трэнеры гомельскіх каманд у чэмпіянатах СССР і Рэспублікі Беларусь:
- Павел Баранаў (1959)
- Глеб Рабікаў (1960—1961)
- Вадзім Радзішэўскі (1962 — ліпень 1963)
- Сяргей Каршуноў (1963, з ліпеня)
- Васіль Ярмілаў (1964—1965)
- Аляксандр Загрэцкі (1966)
- Уладзімір Ерамееў (1967—1968)
- Віктар Караткевіч (1969—1970)
- Леанард Адамаў (1971—1972)
- Леанід Ерахавец (1973, па ліпень)
- Яўген Глямбоцкі (ліпень 1973 — 1974)
- Віктар Караткевіч (1975 — ліпень 1977)
- Аляксандр Чырымысін (ліпень 1977 — 1980)
- Казімір Шыманскі (1981—1983)
- Мікалай Кісялёў (1984)
- Віктар Караткевіч (1985 — ліпень 1987)
- Валерый Яначкін (ліпень 1987 — 1988)
- Юрый Галавей (1988, па ліпень)
- Аляксандр Пражнікаў (ліпень 1988 — 1990)
- Казімір Шыманскі (1991)
- Уладзімір Астратэнка (1992—1993)
- Віктар Караткевіч (1993—1994)
- Мікалай Гаруноў (1994—1996)
- Юрый Грузноў (1997)
- Валерый Яначкін (1998 — май 1999)
- Вячаслаў Акшаеў (май 1999 — жнівень 2000)
- Аляксандр Кузняцоў (жнівень 2000 — май 2001)
- Валерый Яначкін (май — верасень 2001)
- Сяргей Падпалы (верасень 2001 — чэрвень 2004)
- Аляксандр Кузняцоў (ліпень 2004 — верасень 2005)
- Мікалай Гаруноў (верасень 2005 — ліпень 2006)
- Віктар Папаеў (ліпень — кастрычнік 2006)
- Уладзімір Гольмак (в.а., кастрычнік 2006 — студзень 2007)
- Анатоль Юрэвіч (студзень 2007 — жнівень 2008)
- Леанід Барсук (в.а, жнівень — верасень 2008)
- Андрэй Юсіпец (верасень 2008 — жнівень 2009)
- Леанід Барсук (в.а., жнівень — снежань 2009)
- Алег Кубараў (снежань 2009 — снежань 2012)
- Аляксей Мяркулаў (снежань 2012 — май 2014)
- Валерый Яначкін (в.а., май 2014)
- Уладзімір Гольмак (май 2014 — лістапад 2015)
- Віктар Барэль (в.а. у лістападзе—снежні 2015)
- Уладзімір Журавель (снежань 2015 — снежань 2016)
- Вячаслаў Герашчанка (снежань 2016 — май 2018)
- Аляксей Мяркулаў (в.а. у маі—ліпені 2018; ліпень 2018 — верасень 2019)
- Аляксандр Кульчы (в.а. у верасні—снежні 2019)
- Іван Біёнчык (снежань 2019 — снежань 2021)
- Уладзімір Нявінскі (студзень 2022 — ліпень 2023)
- Андрэй Гараўцоў (са жніўня 2023)
Клубныя рэкорды
[правіць | правіць зыходнік]- Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (212).
- Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (210).
- Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (72).
- Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (66).
- Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Першай лігі (Д2) — Дзмітрый Платонаў (25, 2010 год).
- Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Вышэйшай лігі (Д1) — Раман Васілюк (24, 2007 год).
- Самы карысны ў чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (97, 66+31).
- Самы карысны ў чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Генадзь Блізнюк (95, 66+29).
- Самы карысны ў адным чэмпіянаце Беларусі Першай лігі (Д2) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (32, 18+14, 1997 год).
- Самы карысны ў адным чэмпіянаце Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Раман Васілюк (36, 24+12, 2007 год).
Рэкорды чэмпіянатаў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]- Усталяваныя «Гомелем» у сезоне 2003 года:
- 21 гульня ў адным сезоне на «нуль».[2]
- 11 гульняў запар з пачатку чэмпіянату на «нуль» (рэкорд краіны для двухкругавых чэмпіянатаў).
- 25 перамог запар у чэмпіянатах Першай лігі (1997, 2010).
- 27 перамог (90 %) у чэмпіянатах Першай лігі (2010).
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Першая (Д1) | 16 | 15 | 1 | 3 | 11 | 5–32 | 5 | 1/8 фіналу | |
1992/93 | Першая (Д1) | 10 | 32 | 9 | 8 | 15 | 23–40 | 26 | 1/8 фіналу | |
1993/94 | Першая (Д1) | 15 | 30 | 7 | 5 | 18 | 36–47 | 19 | 1/8 фіналу | |
1994/95 | Першая (Д1) | 15 | 30 | 6 | 6 | 18 | 26–59 | 18 | 1/16 фіналу | Вылет у Другую лігу |
1995 | Другая (Д2) | 9 | 14 | 5 | 2 | 7 | 19–17 | 12 | Чвэрцьфінал | |
1996 | Другая (Д2) | 4 | 24 | 11 | 9 | 4 | 42–19 | 42 | 1/16 фіналу | |
1997 | Другая (Д2) | 1 | 30 | 27 | 1 | 2 | 83–9 | 82 | 1/16 фіналу | Выхад у Першую лігу |
1998 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 28 | 12 | 9 | 7 | 36–30 | 45 | Чвэрцьфінал | Змена назваў ліг |
1999 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 30 | 19 | 6 | 5 | 57–28 | 63 | Паўфінал | |
2000 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 30 | 17 | 2 | 11 | 50–41 | 53 | Чвэрцьфінал | |
2001 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 26 | 13 | 5 | 8 | 36–24 | 44 | Уладальнік | |
2002 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 26 | 13 | 4 | 9 | 46–33 | 43 | Паўфінал | |
2003 | Вышэйшая (Д1) | 1 | 30 | 23 | 5 | 2 | 56–12 | 74 | Фіналіст | |
2004 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 30 | 13 | 7 | 10 | 42–41 | 46 | Чвэрцьфінал | |
2005 | Вышэйшая (Д1) | 7 | 26 | 12 | 3 | 11 | 34–32 | 39 | Паўфінал | |
2006 | Вышэйшая (Д1) | 5 | 26 | 12 | 6 | 8 | 33–32 | 42 | 1/8 фіналу | |
2007 | Вышэйшая (Д1) | 2 | 26 | 12 | 8 | 6 | 49–28 | 44 | Чвэрцьфінал | |
2008 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 30 | 9 | 6 | 15 | 35–47 | 33 | Чвэрцьфінал | |
2009 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 26 | 8 | 5 | 13 | 31–48 | 29 | 1/8 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2010 | Першая (Д2) | 1 | 30 | 27 | 1 | 2 | 80–16 | 82 | Уладальнік | Выхад у Вышэйшую лігу |
2011 | Вышэйшая (Д1) | 3 | 33 | 13 | 15 | 5 | 36–24 | 54 | Паўфінал | |
2012 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 30 | 14 | 8 | 8 | 39–24 | 50 | Чвэрцьфінал | |
2013 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 32 | 11 | 7 | 14 | 34–40 | 40 | Чвэрцьфінал | |
2014 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 32 | 10 | 8 | 14 | 29–41 | 38 | 1/8 фіналу | |
2015 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 26 | 5 | 3 | 18 | 22–41 | 18 | 1/8 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2016 | Першая (Д2) | 1 | 26 | 19 | 6 | 1 | 48–11 | 63 | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2017 | Вышэйшая (Д1) | 10 | 30 | 9 | 8 | 13 | 24–25 | 35 | 1/8 фіналу | |
2018 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 30 | 7 | 7 | 16 | 16–36 | 28 | 1/8 фіналу | |
2019 | Вышэйшая (Д1) | 15 | 30 | 7 | 8 | 15 | 44–50 | 29 | 1/8 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2020 | Першая (Д2) | 2 | 26 | 18 | 5 | 3 | 60–20 | 54[A] | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2021 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 30 | 17 | 8 | 5 | 57–23 | 59 | Уладальнік | |
2022 | Вышэйшая (Д1) | 7 | 30 | 12 | 7 | 11 | 36–37 | 43 | 1/8 фіналу | |
2023 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 28 | 11 | 8 | 9 | 45–48 | 41 | 1/16 фіналу |
- ↑ З каманды зняты 5 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.
Міжнародныя кубкі
[правіць | правіць зыходнік]Кубак | І | В | Н | П | М |
---|---|---|---|---|---|
Ліга чэмпіёнаў | 2 | 1 | 0 | 1 | 1–2 |
Ліга Еўропы | 16 | 5 | 1 | 10 | 21–25 |
Ліга канферэнцый | 2 | 0 | 0 | 2 | 2–7 |
Кубак Інтэртота | 4 | 1 | 1 | 2 | 3–7 |
Усяго | 24 | 7 | 2 | 15 | 27–41 |
Сезон | Спаборніцтва | Раўнд | Клуб | Хатні | У гасцях | Вынік | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1999 | Кубак Інтэртота | 1 раўнд | Градзец-Кралавэ | 1:0 | 0:1 | 1:1 (3:1) | |
2 раўнд | Хамарбю (Стакгольм) | 2:2 | 0:4 | 2:6 | |||
2000/01 | Кубак УЕФА | Квал. раўнд | АІК (Стакгольм) | 0:2 | 0:1 | 0:3 | |
2002/03 | Кубак УЕФА | Квал. раўнд | ХІК (Хельсінкі) | 1:0 | 4:0 | 5:0 | |
1 раўнд | Шальке 04 | 1:4 | 0:4 | 1:8 | |||
2004/05 | Ліга чэмпіёнаў УЕФА | 1 кв. раўнд | Тырана | 0:2 | 1:0 | 1:2 | |
2008/09 | Кубак УЕФА | 1 кв. раўнд | Легія (Варшава) | 0:0 | 1:4 | 1:4 | |
2011/12 | Ліга Еўропы | 3 кв. раўнд | Бурсаспор | 1:3 | 1:2 | 2:5 | |
2012/13 | Ліга Еўропы | 1 кв. раўнд | Вікінгур | 4:0 | 6:0 | 10:0 | |
2 кв. раўнд | Рэнова | 0:1 | 2:0 | 2:1 | |||
3 кв. раўнд | Ліверпул | 0:1 | 0:3 | 0:4 | |||
2022/23 | Ліга канферэнцый | 2 кв. раўнд | Арыс (Салонікі) | 1:2 | 1:5 | 2:7 |
Неафіцыйныя турніры
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Спаборніцтва | Раўнд | Клуб | Вынік | |
---|---|---|---|---|---|
2004 | Кубак чэмпіёнаў Садружнасці | Група А | ЦСКА (Масква) | 2:2 | |
Рэгаз-ТадАЗ | 2:1 | ||||
Пахтакор | 2:2 | ||||
1/4 фіналу | Дынама (Тбілісі) | 1:4 |
Вядомыя ігракі
[правіць | правіць зыходнік]Наступныя ігракі «Гомеля» выклікаліся ў нацыянальныя зборныя сваіх краін. Тлустым пазначаны ігракі, якія выклікаліся ў зборную падчас выступаў за «Гомель».
- Ара Акапян
- Завен Бадаян
- Агван Мкртчан
- Армен Тыгранян
- Ілья Алексіевіч
- Антон Амельчанка
- Юрый Афанасенка
- Дзмітрый Бага
- Генадзь Блізнюк
- Мікалай Бранфілаў
- Рэнан Брэсан
- Аляксандр Бычанок
- Раман Васілюк
- Уладзімір Гаеў
- Аляксей Гаўрыловіч
- Вячаслаў Глеб
- Эдуард Дземенкавец
- Станіслаў Драгун
- Андрэй Каваленка
- Дзмітрый Камароўскі
- Аляксандр Карніцкі
- Мікалай Кашэўскі
- Раман Кірэнкін
- Павел Кірыльчык
- Аляксандр Кліменка
- Андрэй Клімовіч
- Аляксандр Кульчы
- Фёдар Лукашэнка
- Аляксандр Лянцэвіч
- Аляксандр Макась
- Сяргей Мацвейчык
- Вадзім Пабудзей
- Аляксей Панкавец
- Кірыл Паўлючак
- Міхаіл Пацко
- Ігар Ражкоў
- Максім Разумаў
- Філіп Рудзік
- Андрэй Салавей
- Міхаіл Сівакоў
- Павел Сітко
- Ігар Стасевіч
- Валерый Стрыпейкіс
- Павел Сядзько
- Ігар Тарлоўскі
- Віталь Трубіла
- Аляксандр Шагойка
- Павел Шаўроў
- Алег Шкабара
- Руслан Юдзянкоў
- Андрэй Юсіпец
- Махамед Канатэ
- Гідэон Баа
- Эдуард Сергіенка
- Ісмаіла Саро
- Вітаўтас Лукша
- Эрнестас Шэткус
- Ігар Цыгырлаш
- Томаш Новак
- Сяргей Падпалы
- Лукаш Цясак
- Валерый Брошын
- Сяргей Гарлуковіч
- Георгій Ярцаў
- Аляксандр Дзмітрыеў
- Андрэй Сідарэнкаў
- Андрэй Сцяпанаў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля». Праверана 29 сакавіка 2024.
- ↑ Цифры на память. Рекорды чемпионатов Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2022. Праверана 27 лістапада 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт клуба (руск.)
- Профіль на сайце globalsportsarchive.com (англ.)